Ну́шкаць (нушкъць) ’панукаць, падганяць’ (міёр., Нар. сл.), ’прымушаць’ (віл., Сл. ПЗБ). Ад ну ж (< *nu і *že), гл. ж, жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нітве́дама ’немаведама’ (мядз., Нар. словатв.). Відаць, з нет (гл.) і ведама (гл. ведаць); пачатак слова — вынік кантамінацыі нет-Хні > ніт

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекані́на (пікані́на) ’спякота, гарачыня’ (міёр., Нар. словатв.) — утварэнне з суф. ‑анін‑а з адцягненым, злёгку экспрэсным значэннем ад пе́кці ’пячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пла́вам, пла́вом ’уплаў’ (драг., З нар. сл.). Прыслоўе ў форме Тв. скл. назоўніка плаў (гл.), як пешшу, пехатой, (сваім) ходам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плы́сак * плытнік’ (З нар. сл.). З польск. flisak, fliśnik, flis ’плытагон’, якія з ням. Flösse ’сплаў леса’ (Слаўскі, 1, 232).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляйту́х ’збітыя валасы, каўтун’, ’пыж у патроне’ (ашм., Сцяшк. Сл.; шчуч., З нар. сл.). Гл. племтух. Параўн. таксама плентух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правэ́нда ’бурклівы, надакучлівы чалавек’ (ушац., Нар. лекс.). Дэрыват ад правіць? з суф. -энда (аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамгну́ць ’крышку падкіснуць’ (мсцісл., З нар. сл.). З *прамзгнуць у выніку спрашчэння групы зычных; параўн. рус. промзгну́ть ’тс’. Гл. про́мзлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́швуст ’сатканае, але яшчэ не адрэзанае ад асновы палатно’ (брэсц., Нар. лекс.). Нейкая кантамінацыя, магчыма, з прошва і хуста (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыве́траніцы ’дзве дошкі або жэрдкі, якія прыбіваюцца да лат з абодвух бакоў франтона’ (жыт., Нар. сл.). Да ве́траніцы ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)