Да́та ’дата’ (Нас.: «ужываецца галоўна памешчыкамі і шляхтай»). Ст.-бел. дата (засведчана з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 88). Паводле Кюнэ (Poln., 50), запазычанне з польск. data, а гэта ўзята з лац. мовы (так і ў Булыкі, там жа). У даным выпадку рус. да́та не можа быць непасрэднай крыніцай запазычання для бел. мовы, таму што ў рус. мове гэта слова з’явілася вельмі позна (паводле Шанскага, 1, Д, Е, Ж, у XIX ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шта 1 ’ўстанова для перасылкі пісем, грошай, лёгкіх грузаў’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ), по́чта ’паштальён’ (пруж., Сл. ПЗБ), ст.-бел. почта, почтовый, поштовый (1685), рус. по́чта, укр. по́шта. Запазычана з італ. posta ’пошта’ (< лац. positus, posita ’прыпынак, станцыя, дзе мяняюць коней’) ва ўсе еўрапейскія мовы. Лічыцца, што ва ўсходнеславянскія мовы трапіла праз пасрэдніцтва польскай, параўн. польск. poczta, ст.-польск. poszta (Булыка, Запазыч., 257; Фасмер, 3, 348; Брукнер, 424).
По́шта 2 ’нашто’ (Нас.). Гл. пашто́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ідэ́я. З польск. мовы ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 261; Гіст. мовы, 2, 144). Крукоўскі (Уплыў, 77), Бурак (Суч. бел. мова, 1975, 25) мяркуюць аб рус. пасрэдніцтве, але супраць адсутнасць дзекання; параўн. ідзе́я (Яруш.) пад рус. уплывам. Польск. idea < лац. idea < грэч. ἰδέα ’выгляд, вобраз’ (SWO, 294). Для рус., дзе з апошняга дзесяцігоддзя XVII ст. (Біржакова, Очерки, 154), таксама зазначаюць польск. пасрэдніцтва. Шанскі, 2, I, 12; Фасмер, 2, 117 (ці зах.-еўрап.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лячэбнік (уст.) ’кніга, у якой апісаны папулярныя спосабы лячэння розных хвароб’ (ТСБМ), лячэбніца ’лячэбная ўстанова спецыяльнага прызначэння’ і лячэбны, паводле Крукоўскага (Уплыў, 59), запазычаны з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґа́па ’разява’ (Сцяц. Словаўтв.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. дыял. gapa, gap ’тс’ (якое звязваецца па паходжанню з польск. gapa ’варона’; гл. Слаўскі, 1, 255–256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дабрабы́т ’дабрабыт’ (БРС). Укр. добро́бут, польск. dobrobyt ’тс’. Магчыма, у бел. мове (таксама ўкр.) запазычанне з польск. мовы. Лексема гэта тэрытарыяльна абмежаваная і магчымасць запазычання вельмі верагодная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́лар ’долар’ (БРС). Рус. до́ллар, укр. до́лар. Запазычанне з англ. мовы ў XIX ст.: англ. dollar ’тс’ (аб гісторыі слова гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 163).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карава́н — запазычанне з усходу ў рад еўрапейскіх краін. Параўн. перс. karwan (< ст.-інд. karabhá ’вярблюд’). Напрамак запазычання і мовы-пасрэднікі вызначыць цяжка (Локач, 86; Фасмер, 2, 190).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карні́сты ’пераборлівы’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. karnüs ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 420). Беларускае слова атрымала прадуктыўны суфікс назваў асоб⇉іст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балі́стыка. Рус. балли́стика, укр. балі́стыка. Запазычанне з зах.-еўрап. моў: франц. balistique, ням. Ballistik. Шанскі (1, Б, 25–26) лічыць, што запазычанне было іменна з франц. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)