Райці́ннікі ’выхавацелі і пастухі коней’ (Карскі, Труды, 320), ст.-бел. ройтиник (з 1510 г.) ’шляхціч (’путный боярин’) вялікага князя’, ’даглядчык коней, конюх, канявод’. Лічыцца запазычаннем з літ. raĩtininkas ’вершнік’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 94). Трэба думаць, што літ. raĩtininkas утворана паводле мадэлі dainininkas ’спявак, пясняр’ (< daina ’песня’), mokslininkas ’вучоны’ (< mokslas ’навука’) і інш., адсюль raĩtininkas, магчыма, ад літ. raitija ’конніца, кавалерыя’, што, імаверна, звязана з ням. reiten ’ехаць’, Reiten ’язда на кані’. Такім чынам, у якасці здагадкі, паколькі бел. райціннік мае іншую афіксацыю, можна дапусціць самастойнае яго ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑нік непасрэдна з ням. *reiten‑nik, магчыма, з прамежкавай аддзеяслоўнай формай *райцінне ’язда на кані’. Падобна, як і ст.-польск. rojćnicki (1561 г.) створана з уласнай патранімічнай суфіксацыяй < *rejtьn‑icki. Гл. таксама ройтаннік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лукшт ’белы і жоўты гарлачык, Nuphar Smith і Nymphaea alba L.’ (брасл., Сл. ПЗБ). Літуанізм. З літ. lūkšta, lùkštas ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 682).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́пкі (мн.) ’вейкі’ (смарг., Шатал.). Утворана дакладна на ўзор вейкі ад лы́паць (гл.). Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 697) у смарг. лыпка бачыць запазычанне з літ. lìpė ’крышка, клапан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лімінда́ ’балбатлівы чалавек, які гаворыць недарэчна, не да месца’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм, утвораны ад літ. lementi лепятаць, мармытаць’ і суф. ‑да (як ў віц. лапанда ’балбатун’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́рамасць, нермасць ’турбота’ (Сл. ПЗБ). Запазычанне з літ. nerimastis ’трывога, турбота’, параўн. таксама немарасць, гл. Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 184; Яна ж, 22, 193; Лаўчутэ, Балтизмы, 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нівяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. voveruškos ’лісічкі’, параўн. вавярушкі, авярушкі ’вясеннія апенькі’. Магчыма, увядзенне адмоўя для дыферэнцыяцыі (параўн. рус. клён/неклён і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карту́на, карту́н ’баваўняная тканіна, паркаль’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. kartun ’паркаль’, якое з прус.-ням. kartun з неарганічным r (адсюль таксама літ. kartũnas (Фрэнкель, 225; Булыка, Запазыч., 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадыгава́ць ’рамантаваць; рабіць, складаць як-небудзь’ (слонім., Нар. лекс.), мадарава́ць ’даводзіць да ладу’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. madarúoti ’халтурыць, ляпаць, mãdaras ’халтуршчык, бракароб’, ’дрэнная работа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мытэнька ’драўляная мянташка’ (кам., Выг. дыс.), мыйтэнька ’тс’ (кам., ДАБМ, к. 264). Балтызм. Параўн. літ. mente ’лапатка’. У першым слове ‑н‑ выпадае з прычыны разумення лексемы як польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куку́ць ’гліняная свісцёлка’ (Жд. 2). Структура словабалтыйская. Літ. kukutis у ліку іншых мае значэнне ’ўдод, Upupa epops’. Цікава, што іншая назва гэтай птушкі dudutis, якое суадносіцца з ’дудка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)