1. Раскруціцца, расплесціся. Вяроўка развілася.// Разгарнуцца, расправіцца. Збыліся думкі чорнай ночы, Развіўся вольны сцяг.Чарот.
2. Распусціцца (пра пупышкі, кветкі і пад.). У выніку многіх турбот дубок ажыў і наступнаю вясною добра развіўся, хоць і з пэўным спазненнем.Лужанін.Тады каза разжывецца, як куст разаўецца.Прыказка.
3. Відазмяняючыся, знаходзячыся ў працэсе росту, дасягнуць вышэйшай або пэўнай стадыі развіцця. Усходы добра развіліся з восені. □ За такое нядоўгае і халоднае лета драўняныя расліны не паспяваюць развіцца.Гавеман.// Скласціся, узнікнуць. За доўгую практыку ў .. [Эміліі] развілася такая інтуіцыя, што ў дзевяноста выпадках яна трапляла акурат на такіх людзей, з якімі можна было дагаварыцца.Маўр.
4. Прыняць шырокі размах, набыць вялікае значэнне. Торфабрыкетны завод «Лукскае» узнік, развіўся на вачах Гаўрылкіна.«Звязда».// Паступова ўзмацняючыся, павялічваючыся, дайсці да значнай ступені.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
układać się
układa|ć się
незак.
1. укладвацца, укладацца; класціся;
2. складвацца, складацца;
stosunki z synem ~ją się dobrze — адносіны з сынам складваюцца добра;
3. дамаўляцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аступі́цца, аступлюся, аступішся, аступіцца; зак.
Разм.
1. Няёмка, няўдала ступіць. Імкнучыся хутчэй ісці, ён [Клышэўскі] аступіўся і ўляцеў па шыю ў самую багну.Броўка.Я.. пабег у Зачэпічы. Ля Барылавай кузні аступіўся, падвярнуў нагу.Бажко.
2.перан. Памыліцца ў чым‑н. [Старшыня:] — Я наогул думаю: добра чалавек робіць — пахвалі, аступіўся — крытыкуй, не запускай.Прокша.А што, калі ў чым аступішся, не тое скажаш?Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́рабіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
1. Набыць пэўныя асаблівасці ў працэсе вытворчасці, работы. Шкура добра вырабілася.
2.Разм. Запэцкацца. Вырабіцца ў сажу.
3.Разм. Выйсці, выбрацца са складанага становішча; выкруціцца. [Калатухін:] — Ну, ледзь вырабіўся! Амаль з пасткі! Амаль не схапілі за руку!Мележ.// Вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Сымон, вырабіўшыся з-пад Мікіты, схапіў кабылу за аброць.Брыль.
4. Напрацавацца, нарабіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зрабіць вобыск дзе‑н., у каго‑н. [Начальнік атрада:] — Ну, хлопцы, абшукаць добра ўсе закануркі.Крапіва.За сталом сядзелі памешчык і надзьмуты палкоўнік. — Абшукаць! — быў кароткі загад. Міколку і дзеда старанна абшукалі.Лынькоў.
2. Агледзець старанна ўсё, шукаючы што‑н. Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)