Лахтадры́на ’нячыстае і зношанае адзенне’, ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — кантамінацыя лексем лахта(ніна) і лахудра(‑ына).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́хва ’жанчына, якая вывіжоўвае’ (навагр., Нар. словатв.). Відаць, да лы́хаць ’шнырыць’ (гл. лых!). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляле́шчыць ’радасны плач дзіцяці, ціўканне ластаўкі’ (полац., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. лат. lalināt ’лепятаць па-дзіцячаму’. Гл. таксама лалоўнікі, лалы́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мадрава́ць, драг. модро̂ва́тэ ’дурэць, сваволіць, забаўляцца’ (Нар. лекс.). Укр. мудрова́ти ’мудрыць, мудрагеліць’, польск. mądrować і г. д. Да мудрава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мато́н (абразл.) ’манюка’ (жлоб., Мат. Гом.; бялын., Нар. сл.). Да мата́ць (гл.). Экспрэсіўнае адценне было прычынай мены суфікса ‑ун > ‑он.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́дзіць ’цэліць’ (пух., З нар. сл.). Да ме́ціць2. Аб азванчэнні ц у інтэрвакальнай пазіцыі гл. Яшкін (там жа, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муля́к, муля́ч ’мазоль, пацёртае, мулянае месца’ (Шат., Сцяц., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.; лельч., Нар. лекс.). Да му́ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́брыдзь ’валацуга’ (Бяльк.), ’чужыя людзі, непрыемныя для мясцовых жыхароў перасяленцы’ (бялын., Нар. сл.), укр. на́брід ’навалач’. Ад набрысці́. Гл. брысці́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навурзня́ ’непаваротлівы пузаты чалавек’ (полац., Нар. лекс.). Відаць, ад наву́рзацца ’наесціся многа, насёрбацца’ з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. мазгаўня і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўманкі́ ’наўгад, прыблізна’ (браг., З нар. сл.), наўманкі ’навобмацак’ (Сцяшк. Сл.). Да ўману́ць ’убіць сабе ў галаву’, мана́ ’абман’; здань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)