нясу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Курыца, якая нясе яйкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нясце́рпны, -ая, -ае.

Такі, які цяжка, нельга цярпець, невыносны.

Нясцерпная спёка.

Нясцерпна (прысл.) баліць зуб.

|| наз. нясце́рпнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нятле́нны, -ая, -ае.

1. Які не паддаецца гніенню, тленню (уст.).

Нятленныя мошчы.

2. перан. Які ніколі не знікае; вечны (высок.).

Н. помнік гісторыі.

|| наз. нятле́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўва́га, -і, ДМа́зе, ж.

1. Рассеянасць; адсутнасць або недахоп увагі.

Н. вучняў на ўроку.

2. Непавага, раўнадушнасць.

Н. да старэйшых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўва́жлівы, -ая, -ае.

1. Рассеяны, без дастатковай увагі.

Н. слухач.

2. Які не праяўляе ўвагі да каго-, чаго-н.; няветлівы.

Н. да сям’і.

3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі.

Няўважлівыя прычыны.

|| наз. няўва́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўва́жны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і няўважлівы.

|| наз. няўва́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўвя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Адсутнасць узгодненасці, непаразуменне.

Н. у рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўда́ліца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ліц (разм.).

Такі, якому нічога не ўдаецца; няўмелы, няўклюдны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўда́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

Адсутнасць удачы, поспеху.

Пацярпець няўдачу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўда́члівы, -ая, -ае.

Такі, якому не шанцуе, у якога ва ўсім няўдачы.

|| наз. няўда́члівасць, -і, ж.