мелады́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць меладычнага; мілагучнасць. Любіў Максім Багдановіч народную песню за яе меладычнасць, эпічны размах і лірычную цеплыню. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантрага́йка, ‑і, ДМ ‑гайцы; Р мн. ‑гаек; ж.

Дадатковая гайка, якая прыкручваецца з асноўнай для засцярогі яе ад самаскручвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэкаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Апрацаваць (апрацоўваць) шарсцяную тканіну парай або гарачай вадой для паляпшэння яе якасці.

[Фр. décatir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Варушыць губамі. [Суддзя] надзімаўся, як індык, нешта хацеў сказаць, але ў разгубленасці толькі мыляў губамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрырабля́ць, ‑ню, ‑яеш, ‑яе і напрыро́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прырабіць у вялікай колькасці. Напрырабляць драўляных ручак. Напрыробліваць прыбудовак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незаму́жні, ‑яя, ‑яе.

1. (‑яя). Якая не знаходзіцца ў шлюбе, замужам. Незамужняя дачка.

2. Не звязаны з замужжам. Незамужняе жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Недамагаць, хварэць. Настаўніца па нямецкай мове была старая, часта нядужала, мы нават шкадавалі яе. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслабе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які паслабеў. Дзіўна паслабелымі рукамі схапіла [Ганна], прытуліла яе [Верачку], яшчэ цёплую, яшчэ нібы жывую, прытуліла да сябе. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўраскры́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі раскрыты, прыадкрыты. Ева стаіць воддаль, яе прыпухлыя вусны паўраскрыты, карыя вочы пабліскваюць хітравата і задзірліва. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праблема́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Сукупнасць праблем. Развіццё нашай прозы ішло ў напрамку пашырэння яе тэматыкі і праблематыкі. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)