БА́ЦІН (Мікалай Арсенавіч) (н. 8.3.1911, в. Юркіна Міжрэчанскага р-на Валагодскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі апрацоўкі драўніны. Д-ртэхн.н. (1965), праф. (1966). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1972). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1936). У 1949—55 і 1961—70 прарэктар Бел.тэхнал. Ін-та. Навук.працы па тэорыі і практыцы рацыянальнай распілоўкі драўніны на піламатэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЕРЫНК ((Beyerinck) Марцін Вілем) (16.3.1851, Амстэрдам — 1.1.1931),
галандскі батанік і мікрабіёлаг; адзін з заснавальнікаў вірусалогіі. Праф. (1895). Замежны чл.-кар. Расійскай АН (1924), ганаровы чл.АНСССР (1929). Скончыў Вышэйшую політэхн. школу ў г. Дэлфт. Вылучыў чыстыя культуры азотфіксавальных клубеньчыкавых бактэрый (1888) і азотабактэру (1901). Навук.працы па жыццядзейнасці мікраарганізмаў, глебавай мікрабіялогіі, развіцці вышэйшых раслін, пра ролю бактэрый у кругавароце рэчываў у прыродзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГА ((Braga) Тэафілу) (24.2.1843, г. Понта-Дэлгада, Азорскія а-вы — 28.1.1924),
партугальскі паліт. дзеяч, літаратуразнавец, гісторык. Праф. ун-та ў Лісабоне (з 1872). Адзін з арганізатараў рэсп. руху. Прэм’ер-міністр Часовага рэсп. ўрада Партугаліі (1910—11), першы прэзідэнт Партуг. рэспублікі (1915—19). Прадстаўнік і прапагандыст пазітывізму ў партуг. л-ры. Працы па літаратуры, гісторыі, этналогіі, філасофіі і інш. (больш як 100 тамоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГІН (Анатоль Міхайлавіч) (н. 22.4.1909, с. Новая Чыгла Талаўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. аграхімік. Д-рс.-г.н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў Варонежскі с.-г.ін-т (1936). З 1949 у БСГА. Навук.працы па тэарэт. асновах выкарыстання сістэм угнаення і павышэння ўрадлівасці ворных глебаў, распрацаваў рэкамендацыі па выкарыстанні ўгнаенняў на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНАВЕ́Ц (Іван Нічыпаравіч) (н. 1.3.1932, пас. Камароўка Слуцкага р-на, Мінскай вобл.),
бел. гастраэнтэролаг і дыетолаг. Д-рмед.н., праф. (1984). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1956). З 1959 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. З 1989 гал. дыетолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук.працы па пытаннях кардыялогіі, гастраэнтэралогіі і дыеталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬКІ́ЦКІ (Андрэй Іпалітавіч) (1.7.1858, Мінская губ. — 26.2.1913),
расійскі гідрограф-геадэзіст. Ген.-лейтэнант. Скончыў Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1880). Узначаліў экспедыцыю на Новую Зямлю, дзе вёў гравітацыйныя назіранні (1887). У 1894—1901 пад яго кіраўніцтвам праводзіліся гідраграфічныя даследаванні ад вусця Пячоры да р. Енісей, у Енісейскім заліве і Обскай губе. У 1907—13 узначальваў Гал. гідраграфічнае ўпраўленне. Асн.працы па гідраграфіі і геадэзіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬСАН, Уілсан (Wilson) Роберт Вудраў (н. 10.1.1936, г. Х’юстан, штат Тэхас, ЗША), амерыканскі фізік. Чл. Нацыянальнай АН (1979). З 1962 у Лабараторыях Бэл.-Тэлефон. Навук.працы па радыёастраноміі і касм. фізіцы. Выявіў эксперыментальна рэліктавае фонавае радыёвыпрамяненне з т-рай 3 К, якое запаўняе ўвесь Сусвет (1965). Адкрыў касм. дэйтэрый і вызначыў яго распаўсюджанасць у Сусвеце (1973). Нобелеўская прэмія 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬСКІ (Антон Мікалаевіч) (24.6.1897, с. Залары Іркуцкай вобл., Расія — 7.1.1966),
савецкі вучоны ў галіне металургіі і металазнаўства. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1924). Навук.працы па фізікахіміі і металургіі каляровых, рэдкіх і радыеактыўных металаў. Распрацаваў тэорыю хім. раўнавагі ў расплавах у дачыненні да металургічных працэсаў. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛІ́НІН (Аркадзь Андрэевіч) (16.5.1909, с.Вял. Лазаўка Токараўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 1986),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рбіял.н. (1959), праф. (1960). Скончыў Варонежскі зоавет. ін-т (1932) і Ленінградскі вет.ін-т (1935). З 1947 у Віцебскім вет., з 1969 у Гродзенскім с.-г. ін-тах. Асн.працы па мікра- і макраскапічнай будове вегетатыўнай нерв. сістэмы свойскай жывёлы.
аўстрыйскі музыказнавец; адзін з заснавальнікаў сучаснага музыказнаўства. Асн.працы па метадалогіі гісторыі музыкі, тэорыі муз. стыляў, эстэтыцы. Удзельнічаў у выданні «Квартальніка музычнай навукі» (з 1884) і серыі «Помнікі музычнага мастацтва ў Аўстрыі» (1894—1938). Адзін з заснавальнікаў Акадэмічнага вагнераўскага т-ва (1870-я г.) і ініцыятараў стварэння Міжнароднага таварыства музыказнаўства, з 1927 яго ганаровы старшыня.