Гас ’страх’ (Нас.: ад гаси́ть). Запазычанне з польск. gas ’тс’ (а гэта з венг. мовы; гл. Брукнер, 136). Параўн. таксама рус. гас у Фасмера, 1, 396.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глу́пства ’дурасць, лухта, недарэчнасць’ (БРС, Касп.). Зыходзячы са словаўтваральных асаблівасцей (суфіксацыя), можна лічыць, што гэта слова запазычана з польск. мовы. Параўн. польск. głupstwo з ідэнтычнай семантыкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабру́ткі ’зусім добры (цэлы)’ (Сцяц.). Такая суфіксацыя як быццам не характэрна для бел. мовы. Таму можна лічыць, што гэта запазычанне з польск. dobrutki (утварэнне ад dobry).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дакладнасць ’дакладнасць’ (БРС). Укр. докла́дність ’тс’. Вельмі верагодна, што гэта запазычанне з польск. dokładność. Параўн. яшчэ дакла́дны, дакла́дна, якія таксама, здаецца, з’яўляюцца запазычаннямі з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дог ’дог’ (сабака) (БРС). Рус. дог, укр. дог. Запазычанне з англ. мовы (англ. dog ’сабака’) на пачатку XIX ст. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 150.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архі́ў. Запазычана з рус. архив (Крукоўскі, Уплыў, 78; Гіст. лекс., 260; Гіст. мовы, 2, 144: у пач. XX ст.), якое з ням. Archiv (Фасмер, 1, 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёўка ’вясенняя прагулка на ўлонні прыроды’ (ТС, Нас.). Запазычана з рус. або польск. мовы, дзе з’яўляецца новаўтварэннем (канец XIX — пачатак XX ст.). Да май1, 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мнямнё (з дзіцячае мовы) ’мяса’ (Клім.). Да мя́са (гл.). Рэдуплікацыя мнʼ‑, якое на пачатку слова ў драг. гаворках з’яўляецца заканамерным: мне́со, мня́со ’мяса’, мне́тэ, мня́ты ’мяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мрак ’імжа’ (Ян.). У выніку кантамінацыі лоеў. мжак і мра́ка ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання з рус. мовы, дзе мракц.-слав. лексема з прасл. morkъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абры́нданы ’абляпаны, запэцканы’ (БРС, Сцяц., КТС), абрындывацца ’абрывацца махрамі (аб спадніцы)’ (Шат.). Магчыма, запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. brendù, brìsti ’ісці ўброд праз балота, гразь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)