Маджэ́га, маджэ́ка ’суп, запраўлены льняной макухай’ (петрык., добр., Мат. Гом.), ’вінегрэт’ (петрык., жытк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з балтыйскімі дзеясловамі: літ. máigyti ’мяць, ціснуць, сціскаць’, лат. maidzīt ’мяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малёдны ’ветлівы, мяккі характарам’, іўеў. (Сцяшк. Сл.), малёдненька ’памалу, павольна’ (там жа). Няясна. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. malóninis ’пяшчотны’, у якім у групе ‑nin‑ пасля адбылося распадабненне: ‑нн‑ > ‑дн‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маўклі́с ’маўклівы чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 46), слова паходзіць з літ. mauklỹs ’непрыгожы, нязграбны’. Фактычна, аднак, тут мы маем толькі запазычаны канчатак ‑c (‑і́с).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Модры, ст.-бел. модрый ’блакітны’ (XVI ст.) (Булахаў, Гіст., 136). Да прасл. modrъ, якое мае і.-е. адпаведнікі: літ. mãdaras ’бруд’ (Мартынаў, Язык, 51) і хец. andra‑ (Махэк₂, 372).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Моргава ’морква’ (Жд. 1), моргаўка, морг̌аўка, морг̌ава ’тс’ (Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.; смарг., Шатал.). Да морква (гл.). Фанетыка і марфалогія слова аформлены пад уплывам літ. мовы (суфікс ‑avas).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муры́цца ’жмурыцца ў гульні’ (Ян.). Славен. múriti se ’схіліць вушы назад (аб кані)’, ’схіліць галаву’, ’хітравата глядзець’. Бязлай (2, 207) генетычна суадносіць з літ. maūryti ’гультаяваць’, ’патрэсвацца’, mauróti ’капацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэкшты ’балеткі’, ’льняныя, канапляныя палатняныя тапачкі для дзяцей, нябожчыкаў’ (паст., астрав., воран., шальч., віл., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mekštas, mäkštas ’тапачка з нітак’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баршч ’расліна баршчэўнік сібірскі, Heracleum sibiricum L.’ (Кіс., Нас.). Запазычанне з польск. barszcz ’тс’ (прасл. bъrščь), Кюнэ, Poln., 43. Бел. форма гэтага слова — боршч (гл.; там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кура́па ’жаба’ (Бяльк., Юрч., Мат. Маг., Гарэц., З жыцця). Балтызм. Параўн. ст.-прус. crupeyle ’жаба’, літ. krupis, лат. krupis ’тс’. Аб балтыйскіх словах гл. Тапароў, K–L, 211–215.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабэціна ’вялікі лоб’ (Шат., КТС, А. Калюга), ’лоб’ (Жд. 2). Да лоб 1 (гл.). Галосную ‑э‑ ў суфіксе можна разглядаць як працяг літ. суф. ‑eta(s). Параўн. лаба́ціна ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)