ФЛАМІ́НІЙ Гай (Gaius Flaminius; ? — 23.6.217 да н.э.),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Стараж. Рыма. Нар. трыбун 232, цэнзар 220, консул 223 і 218 да н.э. Адстойваў інтарэсы плебеяў і коннікаў. Правёў законы аб надзяленні плебеяў зямлёю (232), аб далучэнні вольнаадпушчанікаў да 4 гар. трыбаў (220), што спрыяла дэмакратызацыі рым. грамадства. Садзейнічаў будаўніцтву (цырк Ф. на Марсавым полі і Фламініева дарога з Рыма ў Арымін). Паспяхова ваяваў з інсубрамі ў Галіі (223). Загінуў у час 2-й Пунічнай вайны ў бітве каля Тразіменскага воз. разам з б. часткай арміі, якую ён узначальваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РУМ (лац. forum),
1) у гарадах Стараж. Рыма гал.гар. плошча — рынак і цэнтр гандл. і паліт. жыцця. З 6 ст. да н.э.паліт. цэнтрам Рыма стаў Рымскі форум, дзе збіраліся каміцыі, засядаў сенат, адбываўся суд, захоўваліся казна і архіў, размяшчаліся храмы багоў — апекуноў горада, базілікі, трыумфальныя аркі. З 2-йпал. 1 ст. да н.э. жыццё на рым. Ф. замірае. Пазней узніклі Ф. імператараў Цэзара, Аўгуста, Нервы, Траяна. Як цэнтры грамадскага жыцця Ф. былі вядомы ў інш. гарадах Рым. імперыі (у Остыі, Пампеях, Тымгадзе і інш.).
2) Масавы прадстаўнічы сход, з’езд. Напр., Сусв. Ф. моладзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАКО́СТ, халакаўст (англ. holocaust ад грэч. holokaustos спалены цалкам),
1) тэрмін навуковай л-ры. які ўжываецца як сінонім генацыду. У гэтым сэнсе ён акрэслівае лёс нацый, народаў, этн. і інш. супольнасцей, якія сталі аб’ектамі наўмыснага фіз. вынішчэння.
2) Тэрмін гістарыяграфіі 20 ст., асабліва яўр., для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёю тэрыторыях у час 2-йсусв. вайны.
3) «Ядзерны Х.» (англ. a nuclear holo-caust), пашыранае з сярэдзіны 20 ст. паняцце, якое азначае непазбежнае самаспаленне, самазнішчэнне чалавецтва ў выпадку развязвання глабальнай ядзернай вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́БІЯ (Schwaben),
гістарычная вобласць у Паўд.-Зах. Германіі ў раннім сярэдневякоўі. Першапачаткова заселена алеманамі (стараж. іх назва — швабы, адсюль назва вобл.). З 10 ст. на тэр. Ш. існавала герцагства, якое ўваходзіла ў склад Герм. каралеўства. У 2-йпал. 13 ст. Ш. распалася на шэраг свецкіх і духоўных княстваў (тэр. Вюртэмберга, Паўд. Бадэна, Эльзаса, ч. Швейцарыі, ч. Баварыі). Ш. была адным з важнейшых раёнаў Сялянскай вайны 1524—26. У 1500—1806 адна з акруг «Свяшчэннай Рымскай імперыі». У далейшым найменнем «Ш.» абазначалі вобласць пашырэння швабскага дыялекту (у больш шырокім сэнсе — усю тэр.б. Ш.). Гл. таксама Швабскі саюз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУХРА́Т (сапр.Алімаў Гулям Амінжанавіч; 19.4.1918, Ташкент — 23.6.1995),
узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1985). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1940). Працаваў у перыяд. выданнях. Раман «Гады ў шынялях» (1958) пра ўдзел узб. народа ў 2-й сусветнай вайне, у рамане «Золата не ржавее» (1967) высакароднасць прафесіі настаўніка. Аўтар паэт.зб. «Лірыка» (1973), рамана «Шукальнікі раю» (1968), драм «Зяць на пяць дзён» (1970), «Жывіце доўга» (1971), «Дачка мая» (1973) і інш. Перакладаў на ўзб. мову, у т. л. творы А.Міцкевіча. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі В.Адамчык, К.Кірэенка, А.Лойка, С.Шушкевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́ЧЫНСКІ ПАЛА́Ц,
помнік архітэктуры ранняга класіцызму ў г. Шчучын Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 2-йпал. 18 ст. паводле праекта арх. дэ Фленерса ў парку рэгулярнай планіроўкі (садавод С.Юндзіл). Належаў падскарбію літ. Шчуку, з пач. 19 ст. — кн. Друцкім-Любецкім. Будынак мураваны, сіметрычнай кампазіцыі, прамавугольны ў плане, 2-павярховы, на высокім цокалі. У цэнтры больш нізкая ч. з мансардай, вырашаная ў выглядзе лоджыі з 2 іанічнымі калонамі, па баках — 2-павярховыя аб’ёмы, раскрапаваныя пілястрамі. Фасады па перыметры завершаны развітым карнізам і парапетам з атыкам у цэнтры. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены сандрыкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯН ЛІВЭ́Й (н. 21.6.1965, павет Сайчжун правінцыі Ляанін, Кітай),
першы касманаўт Кітая. Касманаўт-герой Кітая. Лётчык-знішчальнік. Падпалкоўнік ВПС (2003). Скончыў 8-ы лётны ін-тВПС Нар.-вызв. арміі Кітая (1987). З 1998 у 1-м атрадзе кіт. касманаўтаў. 15.10.2003 здзейсніў палёт на касм. караблі «Шэнь Чжоў-5» («Чарадзейны карабель-5»), у выніку чаго Кітай стаў 3-й дзяржавай у свеце (пасля СССР і ЗША), касманаўт якой здзейсніў палёт з выкарыстаннем ракетна-касм. тэхнікі сваёй краіны. У космасе правёў 21,4 гадз. Медаль КНР «За дасягненні ў космасе».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РАШ (JaroS) Отакар (1.8.1912, г. Лоўні, Чэхія — 8.3.1943),
чэхаславацкі афіцэр. Герой Сав. Саюза (1943, пасмяротна). На ваен. службе ва ўзбр. сілах Чэхаславакіі з 1936. Скончыў вышэйшае ваен. вучылішча ў Граніцы (Паўн. Маравія, 1938). У 1939 эмігрыраваў у Польшчу, дзе фарміравалася чэш.вайск. часць. Разам з Л.Свобадай перайшоў на бок СССР. З 1942 камандзір 1-й роты 1-га асобнага батальёна, сфарміраванага ў г.Бузулук Арэнбургскай вобл. (Расія). Са студз. 1943 на Варонежскім фронце ў р-не Харкава. Загінуў у баі за населены пункт Сакалова. У г. Мельнік (Чэхія) Я. пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЛКІН Уладзімір Міхайлавіч (н. 30.6.1927, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
савецкі военачальнік. Маршал артылерыі (1989). Скончыў Ленінградскае артыл. вучылішча (1953), Ваен.артыл. акадэмію імя Калініна (1962). У Чырв. Арміі з 1941 (добраахвотна). У Вял.Айч. вайну шафёр, тэлефаніст, з 1944 ад’ютант камандуючага артылерыяй 42-й арміі. Пасля вайны камандаваў артыл. падраздзяленнямі, з 1965 камандзір артыл. палка, дывізіі. З 1974 нач. ракетных войск і артылерыі танк. арміі БВА. З 1979 нач. штаба — нам. камандуючага, з 1982 1-ы нам. камандуючага, у 1983—91 камандуючы (з 1987 нач.) ракетнымі войскамі і артылерыяй Сухап. войск СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗЕНГОЛЬЦ Аркадзь Паўлавіч (1889, г. Віцебск — 15.3.1938),
савецкі вайсковы і дзярж. дзеяч. Удзельнік 1-йрас. (1905—07) і Кастр. (1917) рэвалюцый. З 1918 чл. Рэўваенсавета Рэспублікі, рэўваенсаветаў шэрага армій Усх., Зах. і Каўк. франтоў. З 1923 нач. Ваенна-паветр. сіл РСЧА, нам. наркома, у 1930—37 нарком знешняга гандлю СССР. Чл.ВЦВК і ЦВКСССР у 1919—37, ЦККВКП(б) у 1927—34. Аўтар брашур і артыкулаў пра ўстанаўленне сав. улады, знешні гандаль СССР і інш. Ў 1937 арыштаваны, у сак. 1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1988.