КАЛЕ́СНІКАЎ (Павел Міхеевіч) (н. 20.7.1938, с. Кароткае Карочанскага р-на Белгародскай вобл., Расія),

бел. фізік-тэарэтык. Д тэхн. н. (1973), праф. (1977). Скончыў Харкаўскі авіяц. ін-т (1962). З 1968 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац. АН Беларусі. Навук. працы па матэм. мадэляванні, цеплафізіцы, ядз. энергетыцы, электрадынаміцы і стварэнні навук. асноў элементнай базы інфарм. сістэм. Распрацаваў асн. палажэнні тэорыі плазменных і вадкасных ракетных рухавікоў, тэорыі пераносу ў неаднародных і нелінейных асяроддзях.

Тв.: Введение в нелинейную электродинамику. Мн., 1971; Электродинамическое ускорение плазмы. М., 1971; Методы теории переноса в нелинейных средах. Мн., 1981; Теория неоднородных световодов и резонаторов. Мн., 1982.

т. 7, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЕ́ЧЫЦ (Алена Генадзеўна) (н. 12.3.1940, г. Нальчык, Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка),

бел. археолаг. Д гіст. н. (1995). Скончыла БДУ (1964). З 1971 у Ін-це гісторыі Нац. АН Беларусі, з 1996 вядучы навук. супрацоўнік. Вывучае матэрыяльную культуру плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэр. ўсх. і паўд.-зах. Беларусі, пытанні палеагеаграфіі, палеаэкалогіі, сац.-эканам. развіцця стараж. насельніцтва. Асн. даследаванні праводзіла ў бас. рэк Сож і Ясельда (Бердыж, Гронаў, Моталь, Струмень і інш.). Аўтар прац «Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі» (1984), «Помнікі каменнага і бронзавага вякоў Усходняй Беларусі» (1987), «Першыя людзі на зямлі Беларусі» (1997), адзін з аўтараў кніг «Беларуская археалогія» (1987), «Археалогія Беларусі» (т. 1, 1997).

т. 7, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЮШКЕ́ВІЧ (Марыя Іосіфаўна) (н. 7.11.1943, в. Погіры Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1991), праф. (1991). Скончыла Гродзенскі пед. ін-т (1975). З 1979 выкладае ў Гродзенскім ун-це (з 1980 заг. кафедры, у 1992—93 дэкан філал. ф-та). Навук. працы па супастаўляльнай, функцыян., кагнітыўнай лінгвістыцы, сацыя- і прагмалінгвістыцы: «Сінтаксіс блізкароднасных моў: тоеснасць, падабенства, адрозненні» (1989), «Сінтаксіс рускай і беларускай моў: падабенства і адрозненні» (1994, у сааўт.), «Супастаўляльная функцыянальная граматыка рускай і беларускай моў: арыенціры і праекцыя вопыту», «Сацыялінгвістычная парадыгма моўнай сітуацыі ў Беларусі пасля рэферэндуму» (абедзве 1996), «Анімальны вобраз як фрагмент «карціны свету» (1997) і інш.

т. 8, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАТА́ЕЎ (Герман Іванавіч) (н. 3.10.1931, р.п. Балаганск Усць-Удзінскага р-на Іркуцкай вобл., Расія),

бел. геафізік, геолаг. Д геолага-мінералагічных н. (1968), праф. (1970). Чл.-кар. Міжнар. АН Еўразіі (1996). Скончыў Новасібірскі ін-т геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі (1953). З 1987 заг. лабараторыі Ін-та геал. навук Нац. АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі комплекснай і геал. інтэрпрэтацыі геафіз. палёў, глыбіннай будове і фіз. неаднароднасці зямной кары і верхняй мантыі Зямлі, глыбіннай геафізіцы і карысных выкапнях, экалагічнай геафізіцы.

Тв.:

Геофизические модели земной коры Белорусско-Прибалтийского региона. Мн., 1993 (у сааўт.);

Нелинейные дисперсионные модели структурной геофизики. Мн., 1997 (разам з В.​К.​Фурс).

т. 8, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРО́ТКАЯ (Таццяна Пятроўна) (н. 5.1.1951, в. Анеліна Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1997). Скончыла БДУ (1973). З 1973 у Ін-це філасофіі і права Нац. АН Беларусі. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя асновы фарміравання і станаўлення традыц. рэліг. філасофіі і філас.-рэліг. мадэрнізму ў Расіі і Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст., гісторыю і спецыфіку функцыянавання розных рэліг. плыняў на Беларусі ў сучасны перыяд.

Тв.:

Религиозная философия в Белоруссии начала XX в. Мн., 1983;

Старообрядчество в Беларуси. Мн., 1992 (разам з Е.​С.​Пракошынай, Г.​А.​Чуднікавай);

В поисках новой рациональности: Религ. философия в России конца XIX — нач. XX в. Мн., 1994.

т. 8, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРПЕ́НКА (Валерый Аляксандравіч) (н. 22.10.1944, г. Хабараўск, Расія),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1988). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у Ін-це прыкладной оптыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па электрадынаміцы і тэорыі аптычных хваляводаў. Распрацаваў эл.-магн. тэорыю танкаплёначных лазераў з улікам дыфракцыі хваль на тарцах рэзанатара, бескаардынатны метад рэдукцыі ўраўненняў электрадынамікі для неаднародных і анізатропных асяроддзяў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.

Тв.:

О сведении уравнений Максвелла к системе двух скалярных уравнений второго порядка // Радиотехника и электроника. 1984. Т. 29, № 5;

О решении двухмерного стационарного уравнения Шредингера с потенциалом специального вида // Журн. технич. физики. 1996. Т. 66, № 8.

т. 8, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́ДРАЎ-ЗІ́ХМАН (Аскар Аскаравіч) (4.8.1920, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 17.9.1991),

бел. вучоны-генетык. Д біял. н. (1979). Сын А.К.Кедрава-Зіхмана. Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1953). З 1955 працаваў у Цэнтр. бат. садзе, з 1960 у Ін-це генетыкі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні працэсаў і з’яў у папуляцыях перакрыжаванаапыляльных раслін. Распрацаваў на аснове палікрос-тэста новыя падыходы і прыёмы селекцыі азімага жыта, стварыў поўную серыю трысомікаў азімага жыта.

Тв.:

Генетические основы селекции гетерозисных популяций. Мн., 1971 (у сааўт.);

Поликросс-тест в селекции растений. Мн., 1974;

Получение и использование трисомиков озимой ржи. Мн., 1979 (разам з Т.​С.​Шылко).

т. 8, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІЕ́НЯ (Аляксандр Іванавіч) (н. 29.4.1938, в. Малінаўка Капыльскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны-фізіёлаг. Д біял. н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1968). З 1979 заг. кафедры Гомельскага ун-та, 1992 заг. кафедры Гомельскага мед. ін-та. Навук. працы па імуналогіі, вывучэнні ролі гіпафізарпа-тырэоідных гармонаў у нейрагумаральным рэгуляванні функцый стрававальнай сістэмы, асаблівасцях морфафункцыянальнага стану дзяцей, што пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Тв.:

Основы иммунологии. Мн., 1991;

Здоровый человек: Основные показатели. Мн., 1997 (разам з Ю.​І.​Бандажэўскім);

Физическое развитие и функциональная характеристика детей, проживающих на территории, загрязненной радионуклидами (у сааўт.) // Структурно-функциональные эффекты инкорпорированных в организм радионуклидов. Гомель, 1997.

т. 8, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́РВЕЛЬ (Чэслаў Станіслававіч) (н. 9.3.1945, в. Мякішы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі ун-т (1972). З 1977 у Камсамольскім-на-Амуры політэхн. ін-це. З 1980 у Гродзенскім ун-це (з 1981 заг. кафедры філасофіі). Даследуе праблемы утапічнай свядомасці, ролі суб’ектыўнага фактару ў гісторыі і інш. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ («Асновы філасофіі», 1994, «Гісторыя філасофіі», 1997, і інш.).

Тв.:

Утопическое сознание: сущность, социально-полит. функции. Мн., 1989;

Утопия: практич. умонастроение и социал. поведение // Социальная сила знания. Мн., 1991;

Притязания утопии и логика истории // Социология и социальная антропология. СПб., 1997.

т. 8, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІСЛО́Ў (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 29.4.1932, г. Беласток, Польшча),

бел. вучоны ў галіне здабычы карысных выкапняў і механікі сыпкіх асяроддзяў. Д тэхн. н. (1983), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1954), дзе і працаваў. З 1987 дырэктар Ін-та торфу АН Беларусі, з 1990 у БПА. Распрацаваў крытэрыі ацэнкі фіз.-мех. і аэрадынамічных уласцівасцей сыпкіх матэрыялаў, выявіў заканамернасць іх накіраванага перамяшчэння пад уздзеяннем вадкасцей і газаў. Даследаваў пытанні інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў.

Тв.:

Аэродинамика измельченного торфа. Мн., 1987;

Гидроциклонное осветление воды. Мн., 1990 (разам з Ф.​М.​Санюкевічам);

Пневматический транспорт. Мн., 1998 (разам з Б.​М.​Хрусталёвым).

т. 8, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)