1. Заканамерная паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае пэўнае музычнае адзінства; напеў, матыў. Павольная, поўная велічнай гармоніі мелодыя гучыць у зале.Мележ.Слоў яшчэ не было — нараджалася адна мелодыя, але за ёй павінны былі з’явіцца і словы.Хадкевіч.Над рэчкай плыла мелодыя нейкай вельмі знаёмай песні.Асіпенка.
2. Музыкальнасць, меладычнасць. Мелодыя верша. □ І заснеш пад мелодыю слоў Сном аратага — ціхім, шчаслівым. Будзеш сніць аб прасторах палёў, Аб сваіх пазалочаных нівах.Тарас.
[Ад грэч. melōdia — напеў, песня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяле́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. дзяліць (у 1 знач.) і дзяліцца (у 1 знач.). //Спец. Працэс бясполага размнажэння клетак у жывёл і раслін. Дзяленне клеткі.
2. Матэматычнае дзеянне, шляхам якога пазнаецца, у колькі разоў адна велічыня большая за другую. Дзяленне дробаў.
3. Адлегласць паміж рыскамі на вымяральнай шкале, а таксама самі гэтыя рыскі. [Іван Кузьміч] перавёў рычаг убок на адно дзяленне — зменшыў падачу паветра.М. Ткачоў.Чорная стрэлка ўпарта трымалася на трэцім дзяленні.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ствараць кароткія адрывістыя гукі (пра курыц-квактух і некаторых іншых птушак). Каля варот сакаталі куры, пераграбаючы канюшынную пацяруху, і адна, надзьмутая і сярдзітая, упарта квактала, расплывалася па пяску гарачым валлём.Чорны.Цішыня, толькі дзесьці квахтала курыца ды рохкалі ў хляве свінні.Хомчанка.//перан. Бурчаць, прыгаворваць. Старая квокча. □ Паклаўшы рукі на жывот, Шчасліва мама квокча: Загналі шмат мы ўсе нягод, Няхай міне іх хлопчык.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навылётінавы́лет, прысл.
1. Праз усю таўшчыню чаго‑н. За змену целагрэйкі прамакалі навылёт і пачыналі пахнуць нейкаю балотнаю тхлінай.Грахоўскі.На кажуху, блізка адна ад адной, былі дзве невялікія дзіркі — асколак прайшоў навылёт.Шахавец.Юначае сэрца навылет Прастрэліў фашысцкі свінец.Прануза.
2. Без перапынку на працягу якога‑н. часу. І выдумшчык самых прываблівых нот, Спяваў салавейка ўсю ноч навылёт.Агняцвет.Навылет ночы я сядзеў за працай.Клімковіч.
•••
Бачыць навылёт (навылет)гл. бачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няро́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць няроўнага (у 1–6 знач.).
2. Упадзіны і ўзвышшы на паверхні чаго‑н.; адсутнасць прамых ліній. Ішлі .. [людзі] хутка, але ногі іх зморана чапляліся за няроўнасці глебы, за траву.Шамякін.
3. Адсутнасць роўнасці ў чым‑н. Эканамічная няроўнасць. □ Рана.. [Я. Купала] спазнаў сацыяльную няроўнасць, рана навучыўся разумець, што такое панскае багацце і мужыцкая нядоля.Івашын.
4. У матэматыцы — алгебраічны выраз, які паказвае, што адна велічыня большая або меншая за другую.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́сквіт, ‑у, М ‑віце, м.
1. З’яўленне кветак на раслінах; цвіценне. Росквіт ніў святкуе лета, Час жніва не за гарой. Па астачу мёду ў кветках Прыляцеў пчаліны рой.А. Александровіч.Было іх жыццё, як росквіт каліны, як быць маладосць толькі можа адна.Машара.
2.перан. Найвышэйшая ступень развіцця, уздыму чаго‑н., лепшая пара ў развіцці каго‑, чаго‑н. Росквіт эканомікі краіны. Росквіт таленту. □ Росквіт беларускай мастацкай прозы пачаўся ў савецкі час.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сячэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. сячы (у 1–4 знач.).
2. Паверхня, плоскасць, па якой што‑н. рассечана, разрэзана (у сапраўднасці або ўяўна). Плошча сячэння. Папярочнае сячэнне. □ Ахтан, узняўшы бровы, моўчкі маляваў трубкі рознага сячэння.Алешка.
•••
Залатое сячэнне — прапорцыя, у якой адна частка адносіцца да другой, як усё цэлае да першай часткі.
Кесарава сячэнне — аперацыя рассячэння брушной сценкі або похвы і маткі ў цяжарная жанчыны для нараджэння дзіцяці (робіцца пры немагчымасці нармальных родаў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усведамле́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. усведамляць — усвядоміць; дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. усведамляцца — усвядоміцца. Моўчкі ідуць.. [Аўгіня і Алеся] ад магілы, адна ў засмучэнні аб тым, што было, другая ў радасным усведамленне, што сапраўдны бацька яе — герой-партызан.Колас.Усведамленне сваіх памылак не лажылася ў галаву Юхневіча, не хацелася прызнаваць няправільнасць сваіх думак, і было крыху крыўдна, што ён, відаць, сапсаваў вячэру Андрэю.Савіцкі.Вараніцын сеў, горды ад усведамлення выкананага ім абавязку.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
целяпа́цца, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Матляцца, будучы слаба прымацаваным або прымацаваным за адзін канец. Расшпілілася і целяпалася ззаду пражка ад камізэлькі.Скрыган.Трэцяя [жанчына] несла за плячыма мяшочак, які пры бегу целяпаўся і біў па спіне.Мележ.
2. Звісаць, шчыльна не прылягаючы (пра адзенне). Стракаты пінжак целяпаўся на вузкіх плячах.Хомчанка.Адна калошка ў штоніках у хлопчыка падкасана да калена, а другая, што целяпалася па назе, была мокрая і ў жоўтым пяску.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАМПІ́РЫ (Vampyrum),
род кажаноўсям.амер. лістаносаў. Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Найб. вядомы вампір несапраўдны, або вялікі (V. spectrum). Жыве ў дуплах дрэў па 5—6 асобін.
Даўж. цела вампіра вялікага 12,5—13,5 см, размах крылаў 70—75 см, маса 150—200 г. Спіна рыжавата-бурая, бруха святлейшае. Поўсць мяккая. Корміцца пладамі, насякомымі, дробнымі пазваночнымі. Сапраўдныя крывасмокі — кажаны родаў вампіры звычайныя (Desmodus), вампіры белакрылыя (Diaemus) і вампіры махнаногія (Diphylla) сям. вампіравых. Жывуць у пячорах, дуплах дрэў, шахтах, будынках. Жывяцца крывёй птушак і млекакормячых жывёл, радзей чалавека. Вострымі зубамі пракусваюць самую тоўстую скуру і злізваюць кроў з раны. У сліне вампіраў ёсць анестэзійнае і антыкаагуляцыйнае рэчыва, таму раны ад укусаў не баляць і кроў не згусае. Адна асобіна за год выпівае да 7 л крыві. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў шаленства.