КАІМБАТУ́Р, Каямпутур,
горад на Пд Індыі, у перадгор’ях горнага масіву Нілгіры, у штаце Тамілнад. 853 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр тэкст. (пераважна баваўнянай) прам-сці бавоўнаводчага раёна. Развіта станкабудаванне, тэкст. і эл.-тэхн. машынабудаванне; апрацоўка кавы, цукр. трыснягу, хім., папяровая, цэм. прадпрыемствы. Кінапрамысловасць. Здабыча гіпсу.
т. 7, с. 437
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАІ́МБРА (Coimbra),
горад у цэнтр. ч. Партугаліі, на суднаходнай р. Мандэгу. Адм. ц. акругі Каімбра Вядомы з часоў Стараж. Рыма. 96,1 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Прам-сць: тэкст. (пераважна суконная), фарфоравая, харч., шкляная. Ун-т (з 13 ст.; у будынку б. каралеўскага палаца). Арх. помнікі 12—16 ст.
т. 7, с. 438
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЧУ́НЫ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ашмяны — в. Клявіца. Цэнтр сельсавета. За 7 км на ПдЗ ад горада і 24 км ад чыг. ст. Ашмяны, 227 км ад Гродна. 775 ж., 300 двароў (1997). Торфабрыкетны з-д. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 7, с. 494
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ННЫ ЛОГ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Ашмяны — Вільнюс (Літва). Цэнтр сельсавета. За 18 км на ПнЗ ад г. Ашмяны, 206 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Гудагай. 283 ж., 104 двары (1997). Пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 7, с. 515
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНПО́ЛЛЕ,
вёска ў Перабродскім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на З ад горада і чыг. ст. Міёры, 195 км ад Віцебска. 326 ж., 107 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (канец 19 — пач. 20 ст.).
т. 7, с. 557
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРКАРАЛІ́НСКІЯ ГО́РЫ,
горны масіў ва ўсх. ч. Казахскага драбнасопачніка. Выш. да 1565 м (г. Аксаран — найвыш. кропка Цэнтр. Казахстана). Схілы моцна расчлянёныя далінамі і лагчынамі. Складзены з гранітаў, парфірытаў, кварцытаў і інш. Шмат азёр. На схілах участкі хваёвых лясоў сярод кавыльнага і кавыльна-разнатраўнага стэпаў. Радовішчы поліметал. руд.
т. 8, с. 71
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́БАЧКА,
сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця. Уласціва многім відам (напр., мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двух- ці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагнездавая з пасценнымі (фіялкавыя, званочкавыя) ці з цэнтр. (гваздзіковыя) насенняносцамі. К. называюць таксама частку спарагонія імхоў, дзе знаходзяцца споры.
т. 8, с. 87
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЎЧЫНА,
вёска ў Дрыбінскім р-не Магілёўскай вобл., каля аднайм. вадасховішча. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 24 км на ПдЗ ад г.п. Дрыбін, 44 км ад Магілёва, 34 км ад чыг. ст. Цёмны Лес. 1022 ж., 388 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 8, с. 90
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЦЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля р. Уша. Цэнтр сельсавета і калект. с.-г. прадпрыемства. За 6 км на ПдЗ ад г. Нясвіж, 118 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Гарадзея. 278 ж., 129 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 8, с. 110
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎРА (Caura),
рака ў Венесуэле, правы прыток р. Арынока. Даўж. 745 км, пл. басейна каля 52 тыс. км². Пачынаецца на Пд цэнтр. ч. Гвіянскага пласкагор’я, перасякае яго, утварае парогі і вадаспады. Паўнаводная з мая да снежня. Сярэдні гадавы расход вады 2700 м³/с. Суднаходная на 150 км ад вусця.
т. 8, с. 185
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)