ЗАБРО́ДСКІ (Сяргей Сцяпанавіч) (17.12.1911, г. Нясвіж, Мінскай вобл. — 7.1.1980),

бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі і цепла- і масаабмену. Чл.-кар. АН БССР (1966), д тэхн. н. (1960), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1939). З 1946 навук. супрацоўнік Энергасектара, потым Ін-та энергетыкі АН БССР, з 1957 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену АН БССР. Навук. працы па даследаванні цепла- і масаабмену ў дысперсных сістэмах. Прапанаваў формулу для разліку каэф. цеплаабмену ў кіпячым слоі, распрацаваў асновы выкарыстання дысперсных матэрыялаў і інш.

Літ.:

Гидродинамика и теплообмен в псевдоожиженном (кипящем) слое. М.;Л., 1963; Высокотемпературные установки с псевдоожиженным слоем. М., 1971.

С.С.Забродскі.

т. 6, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАПАРО́ЖАЦ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 13.2.1927, г. Растоў-на-Доне, Расія),

бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д мед. н. (1985), праф. (1994). Ганаровы акад. Міжнар. акадэміі інтэгратыўнай антрапалогіі (1996, Кіеў). У 1957—94 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні інфекц. працэсу і прафілактыцы ўскладненняў пасля аперацый на органах страўнікава-кішачнага тракту. Адкрыў з’яву інфіцыравання брушной поласці з кішэчніка праз фізічна герметычны шоў герметычнае шво*. Даў новыя ўяўленні пра механізмы ўзнікнення перытаніту і спаечнага працэсу пасля аперацый на страўніку і кішэчніку. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.

Тв.:

Инфицирование брюшины через физически герметичный кишечный шов. Мн., 1968;

Послеоперационный перитонит. Мн., 1974.

т. 6, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЦЭ́ПІН (Мікалай Мікалаевіч) (н. 16.2.1917, с. Сцежкі Тамбоўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1972), д тэхн. н. (1967), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі пед. ін-т (1940). З 1949 у Ін-це фізікі металаў АН СССР, з 1970 у Ін-це прыкладной фізікі Нац. АН Беларусі (у 1980—87 дырэктар). Навук. працы па нелінейнай магнітадынаміцы і магнітастатыцы, шматпараметравых метадах неразбуральнага кантролю. Распрацаваў асновы магн. і віхравай дэфектаскапіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

Метод высших гармоник в неразрушающем контроле. Мн., 1980;

Феррозондовые преобразователи с поперечным возбуждением. Мн., 1988 (разам з У.​Р.​Горбашам).

М.М.Зацэпін.

т. 7, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЕЛЯНКО́Ў (Анатоль Ізотавіч) (н. 24.1.1947, в. Крупец Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1986), праф. (1987). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1971). Працаваў у АН Беларусі. З 1975 у БДУ (у 1962—66 прарэктар, з 1987 — заг. кафедры філасофіі і метадалогіі навукі). Даследуе праблемы філасофіі, сац. экалогіі, метадалогіі навукі. У 1993 рашэннем міжнар. біягр. цэнтра пры Кембрыджскім ун-це удастоены Ганаровай узнагароды XX стагоддзя ў галіне філасофіі і метадалогіі навукі.

Тв.:

Принцип отрицания в философии и науке. Мн., 1981;

Динамика биосферы и социокультурные традиции. Мн., 1987 (разам з П.​А.​Вадап’янавым);

Мировоззренческие структуры в научном познании. Мн., 1993 (у сааўт.).

т. 7, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВА́КІН (Яўген Васілевіч) (н. 29.12.1941, г. Чыта, Расія),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. навук (1995). Скончыў Маскоўскі тэхн. ун-т (1965). З 1967 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы ў галіне дынамічнай галаграфіі, аптычнай апрацоўкі інфармацыі і фотатэрмічнай спектраскапіі. Эксперыментальна выявіў з’яву абарачэння хвалевага фронту пры нелінейна-аптычным узаемадзеянні (разам з Б.А.Сцяпанавым і К.С.Рубанавым), распрацаваў оптыка-электронныя сістэмы пошуку і апазнавання штучных і прыродных аб’ектаў у неаднародных асяроддзях. Дзярж. прэмія СССР 1983.

Тв.:

Развитие методов активной спектроскопии рэлеевского рассеяния света для изучения процессов теплопереноса (разам з АІ.​Кіцаком, А.​С.​Рубанавым) // Изв. Рос. АН. Сер. физ. 1992. Т. 56, № 12.

т. 7, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІГНАЦЕ́НКА (Аляксандр Пятровіч) (10.2.1932, в. Студзянец Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.5.1998),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1978), праф. (1980). Скончыў БДУ (1955). Выкладчык, нам. дэкана завочнага і гіст. ф-таў (1966—78), заг. кафедры гісторыі Беларусі (1900—94). Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1961, на рус. мове). Даследаваў пытанні ўзнікнення ВКЛ, месцазнаходжання «летапіснай Літвы», развіццё гарадскога рамяства і сельскай гаспадаркі ў 17—18 ст., сялянскія паўстанні на Беларусі ў 2-й пал. 17—18 ст.

Тв.:

Ремесленное производство в городах Белоруссии в XVII—XVIII вв. Ми., 1963;

Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией (вторая половина XVII—XVIII в.). Мн., 1974.

т. 7, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ІНТЭГРА́Л»,

бел. навукова-вытворчае аб’яднанне па вытв-сці і распрацоўцы электронных кампанентаў. Як аб’яднанне прадпрыемстваў электронікі дзейнічае з 1971. У яго ўваходзяць: з-ды імя Дзяржынскага, «Транзістар», «Электроніка», «Элмаш» (усе ў Мінску), «Колератрон» (Брэст), «Камертон» (Пінск); н.-д. канструктарска-тэхнал. прадпрыемства «Белмікрасістэмы», спец. канструктарскія бюро «Няміга» (Мінск) і «Захад» (Брэст). Асн. прадукцыя: інтэгральныя мікрасхемы, паўправадніковыя прыборы, вадкасна-крышт. экраны і панэлі, спец. тэхнал. абсталяванне, выліч. тэхніка, вузлы і блокі для вырабаў быт. і прамысл. электронікі, тэлеф. апараты, пластыкавыя карткі, прыстасаванні для электронных сістэм рэгістрацыі даных і безнаяўных разлікаў, мед. прылады, электронныя і мех. гадзіннікі, электронныя гульні і інш.

Л.​М.​Ісаева.

т. 7, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАБА́ШНІКАЎ (Віталь Паўлавіч) (н. 19 9.1941, с. Чарнуха Арзамаскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),

бел. фізік. Д фіз.-матэм. н. (1993). Брат К.П.Хабашнікава. Скончыў БДУ (1963). З 1963 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па пераносе выпрамянення ў малекулярных газах, яго ўзаемадзеянні з турбулентнасцю, дынаміцы нестацыянарных плывучых струменяў. Устанавіў асаблівасці паглынання лазернага выпрамянення малекулярнымі газамі; распрацаваў метады разліку цеплавога выпрамянення турбулентных патокаў.

Тв.:

Влияние теплового излучения на структуру температурного поля в турбулентном потоке (разам з А.​А.​Курсковым) // Инженерно-физ. журн. 1985. Т. 49, № 5;

Динамика турбулентного термика струйного типа в одномерном приближении // Там жа. 1987. Т. 53, № 6.

т. 7, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЛО́ЎСКІ (Павел Рыгоравіч) (16.12.1911, С.-Пецярбург — 19.12.1996),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1974). Скончыў БДУ (1960). З 1944 у Пракуратуры БССР, у 1957—86 у Ін-це гісторыі АН БССР. Даследаваў гісторыю сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі 17—18 ст. Чл. аўтарскага калектыву «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972).

Тв.:

Крестьяне Белоруссии во второй половине XVII—XVIII в. Мн., 1969;

Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. Мн., 1974;

Землевладение и землепользование в Белоруссии в XVIII — первой половине XIX в. Мн., 1982;

Пусть знают и помнят потомки: Браславщина в 1941—1944 гг. Мн., 1994 (разам з П.​Я.​Сырамахам).

т. 7, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛАВА́НДЗІН (Барыс Андрэевіч) (21.1.1938 г. Архангельск, Расія — 7.6.1998),

бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Акад. Нац. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989), д тэхн. н. (1984), праф. (1986). Чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1961). З 1966 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.​В.​Лыкава». Навук. даследаванні па распрацоўцы нетрадыц. метадаў навігацыі скарасных гідрадынамічных аб’ектаў і спосабаў зніжэння іх гідрадынамічнага супраціўлення. Распрацаваў шматпараметрычную стат. тэорыю вязкіх вадкасцей і працэсаў пераносу ў іх.

Тв.:

Моделирование теплопереноса при неоднородной турбулентности. Мн., 1980;

Моделирование однородной турбулентности стратифицированной жидкости. Мн., 1997 (разам з І.​А.​Ватуціным, У.​У.​Бандарчуком).

Б.А.Калавандзін.

т. 7, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)