даха́ты, прысл.

Дадому, да сваёй сям’і; у родныя мясціны.

Ісці д.

На канікулы ехаць д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дахаўшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Рабочы, спецыяліст, які крые дах.

Для работы нанялі дахаўшчыка.

|| прым. дахаўшчы́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дахо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Грошы ці матэрыяльныя каштоўнасці, якія атрымліваюць у выніку якой-н. дзейнасці.

Мільённыя даходы.

Нацыянальны д.

Непрацоўныя даходы.

|| прым. дахо́дны, -ая, -ае.

Даходная частка бюджэту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дахо́дзіць гл. дайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дахо́длівы, -ая, -ае.

Даступны для разумення.

Даклад быў напісаны даходлівай мовай.

|| наз. дахо́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дахо́дны, -ая, -ае.

1. гл. даход.

2. Прыбытковы, які прыносіць даход.

Даходнае прадпрыемства.

|| наз. дахо́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дахо́ўка, -і, ж.

1. зб. Дахавы матэрыял у выглядзе драўляных або гліняных пласцін.

2. мн. -і, -вак. Асобная такая пласціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́цкі гл. датчане.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́цца, да́мся, дасі́ся, да́сца; дадзі́мся, дасце́ся, даду́цца; да́ўся, дала́ся, дало́ся; да́йся; зак.

1. Дазволіць што-н. з сабой зрабіць; паддацца.

Конь не даўся Сяргею.

2. Засвоіцца, паддацца асваенню.

Матэматыка яму далася лёгка.

3. Стукнуцца чым-н. аб што-н. (разм.).

Моцна даўся галавой аб вушак.

4. Стаць прадметам увагі (разм.).

Даўся табе гэты пустаслоў.

Дацца ў знакі (разм.) — даняць, надоўга запомніцца.

Дзіву дацца — моцна здзівіцца.

|| незак. дава́цца, даю́ся, дае́шся, дае́цца; даёмся, даяце́ся, даю́цца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даць, дам, дасі́, дасць; дадзі́м, дасце́, даду́ць; даў, дала́, дало́; дай; да́дзены; зак.

1. каго-што каму. Уручыць, перадаць з рук у рукі непасрэдна.

Д. кнігу.

Д. грошы на дарогу.

2. Паведаміць, перадаць.

Д. свой адрас.

3. Заплаціць якую-н. суму.

Колькі дасі за боты?

4. што або з інф., каму. Аддаць у карыстанне, забяспечыць чым-н.

Д. кватэру.

Д. работу.

Д. дарогу.

Д. магчымасць што-н. зрабіць.

5. што каму. Прынесці як вынік чаго-н.

Зямля дала багаты ўраджай.

6. што каму і без дап. Арганізаваць для каго-н. якое-н. мерапрыемства.

Д. абед.

Д. канцэрт у гонар госця.

7. што каму-чаму. Вызначыць узрост.

На выгляд яму не дасі і сарака гадоў.

8. што. З назоўнікам утварае спалучэнне са знач. таго ці іншага дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка.

Д. асечку.

Д. званок.

Д. асадак.

Д. абяцанне.

Д. паказанне.

Д. згоду.

9. што. Асудзіць, прыгаварыць да зняволення (разм.).

Д. спагнанне.

Спірыду за хуліганства далі год.

10. Нанесці ўдар (разм.).

Д. поўху.

Д. у зубы.

11. у знач. часц. дай. Абазначае спробу зрабіць што-н. або подступ да дзеяння (разм.).

Дай, думаю, сяду, адпачну.

Даць аб сабе знаць — прыслаць аб сабе вестку; абазвацца.

Дай бог ногі (разм.) — пра жаданне хутчэй уцячы адкуль-н.

Дай бог чутае бачыць (разм.) — пажаданне здзейсніць абяцанне.

Даць волю рукам — біць каго-н., біцца.

Даць галаву на адсячэнне — паручыцца сваім жыццём.

Даць дразда (разм.) — вызначыцца ў працы, танцах, гульні.

Даць драла (дзёру, драпака, лататы) (разм.) — пусціцца наўцёкі.

Даць дуба (разм.) — памерці.

Даць дулю (разм.) — нічога не даць.

Даць дыхту (разм.) — сурова расправіцца.

Даць зразумець — намякнуўшы, даць магчымасць здагадацца.

Даць кругу (разм.) — прайсці ці праехаць лішнюю адлегласць абходнай дарогай.

Даць па руках — пакараць; рашуча папярэдзіць.

Даць пачатак — з’явіцца крыніцай чаго-н., адпраўным пунктам.

Даць пытлю (разм.) — адлупцаваць каго-н.

Даць слова

1) дазволіць выступіць на сходзе;

2) цвёрда паабяцаць.

Даць у лапу (разм.) — падкупіць каго-н. хабарам.

Даць цягу (разм.) — уцячы.

Не даць (сябе) у крыўду — заступіцца, абараніць.

Не даць ходу — затрымаць што-н.

|| незак. дава́ць, даю́, дае́ш, дае́; даём, даяце́, даю́ць.

|| наз. да́ча, -ы (да 8 знач.).

Д. паказанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)