падзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму-чаму і без дап.
Выказаць падзяку за што‑н. добрае. Мы падзякавалі дзеду, паціснулі руку і пажадалі яму доўгіх год шчаслівага жыцця.Пальчэўскі.[Сазонаў:] Прывітаеце моладзь, гасцей, падзякуеце аўтазаводцам за добрыя машыны.Крапіва.Аляксандр устаў з-за стала, падзякаваў і пачаў збірацца.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрабіць раўнейшым, карацейшым, падразаючы (нажніцамі, машынкай). Падстрыгчы вусы. Падстрыгчы кусты.// Абрэзваючы і падраўноўваючы, пакараціць каму‑н. валасы, зрабіць якую‑н. прычоску. Дзядзька Мікалай падстрыг ужо Ганьку да школы, падстрыг, як ён кажа, «пад польку».Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пако́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка пакараецца каму‑, чаму‑н., паслухмяны, падатлівы. Заўсёды ціхая і пакорлівая, маці гаварыла на гэты раз гучна і рашуча.Ваданосаў.// Які выражае пакорлівасць, паслухмянства. [Даша] змоўкла, чакаючы, што ён скажа. А Язэп маўчаў, уражаны яе словамі і пакорлівым тонам, якім яна гаварыла пра сваю смерць...Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядобразычлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не зычыць дабра каму‑н., непрыязна настроены ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Нядобразычлівыя людзі.// Які выражае непрыязнасць да каго‑, чаго‑н. Нядобразычлівы позірк. □ Пытанні [Акінчыца], як здалося Максіму, былі нядобразычлівыя, а часам нават правакацыйныя, быццам.. юрыст наўмысна стараўся збіць яго з панталыку, пазбавіць логікі.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скна́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Надзвычай скупы чалавек. [Патржанецкі:] — А Сорка яго, выбачайце, такая скнара... Над кожным кавалкам дрыжыць.Чарнышэвіч.[Грышка:] — Нельга быць такім скнарам, як твой бацька. Ён табе шкадуе кавалка хлеба, а не тое, што каму-небудзь.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спецыфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Характэрны толькі для каго‑, чаго‑н., уласцівы толькі каму‑, чаму‑н.; своеасаблівы. Спецыфічны пах біў у ноздры агранома.Бядуля.— Солі, больш солі трэба да .. [каніны], каб адбіць спецыфічны саладкаваты смак, — адказаў па .. пытанне Кулькін.Машара.
2.Спец. Які мае асобую будову, склад, характар. Спецыфічныя бялкі.
[Ад лац. specificus — відаўтваральны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
услу́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які ахвотна робіць паслугі каму‑н., гатовы ўслужыць. Проста не верылася, што гэты калючы чалавек мог быць услужлівы і пакорны.Бажко./ Пра памяць, уяўленне і пад. Паслушнае і ўслужлівае ўяўленне ўжо рысавала яму [Лабановічу] вобраз дзяўчыны, гэту чыстую і прыгожую краску, узгадаваную ў глухіх палескіх барах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Суро́кі ’паводле забабонных уяўленняў — няшчасце, хвароба, пашкоджанне, прынесеныя каму-небудзь нядобрым вокам’ (ТСБМ; круп., докш., барыс., Сл. ПЗБ; усх.-маг., ЛА, 3; Растарг.), суро́цы ’тс’ (Нас., Шымк. Собр., Шн. 3, Гарэц., Нік., Оч., Касп., Бяльк., Растарг., ЛА, 3), суро́чыць ’зракнуць’ (Касп., Некр. і Байк., Ласт., Шн. 3, Нас., ТС, ЛА, 3). Рус.смал.суро́к ’урокі’, изуро́к ’тс’. Ад *sǫ і *rokъ (гл. су- і рок); паводле Фасмера (3, 808), першаснае значэнне — ’пашкоджанне, няшчасце, прынесеныя нядобрым словам’, параўн. урок, уроцы (гл.). Хутчэй адваротны дэрыват ад прыставачнага сурочыць, гл. уракаць, уракці. Паводле Карскага (1, 365), формы на ‑цы — глыбокі архаізм з памякчэннем зыходнага заднеязычнага перад другасным і, якія пасля дээтымалагізаваліся пад уплывам назваў хвароб тыпу сухоты, пранцы і пад., гл. Карскі 2–3, 136, 331.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ábsagef -, -n
1) адмо́ва (каму-н. – D); адме́на; адрачэ́нне
2) адмаўле́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ánleihef -, -n пазы́ка;
j-méine ~ gewähren даць каму́-н. пазы́ку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)