алю́р, ‑у, м.

Спосаб хады альбо бегу каня (рысь, галоп і інш.).

[Фр. allure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрыль, ‑я, м.

Інструмент для пракручвання дзірак у метале, дрэве і інш.

[Гал. dril.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кале́ж, ‑а, м.

Сярэдняя навучальная ўстанова ў Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і інш.

[Фр. collège.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінапрамысло́васць, ‑і, ж.

Галіна прамысловасці, якая вырабляе кінаплёнку, кінаапаратуру, кінаматэрыялы і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уюрко́выя, ‑ых.

Сямейства птушак, да якога адносяцца ўюрок, канаплянка, шчыгол і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ну́дны, -ая, -ае.

1. Невясёлы, маркотны, сумны.

2. Які наганяе нуду; нецікавы; поўны нуды, тугі.

Нудная песня.

3. Які не перастае, трывожыць бесперастанку (пра боль і інш.).

|| наз. ну́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

насавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. нос.

2. Які выгаворваецца ў нос.

Насавое вымаўленне.

3. Прызначаны для носа.

Насавая хустачка.

4. Які знаходзіцца на носе судна, самалёта і інш.

Насавая частка палубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

грым, -у, м.

1. Афармленне твару артыста для пэўнай ролі з дапамогай фарбаў наклеек, накладак.

Іграць без грыму.

2. Спецыяльныя фарбы, накладкі і інш., якія ўжыв. для такога афармлення.

Зняць г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

суса́ль, -і, ж. (спец.).

Тонкія пласцінкі, плёнкі з розных металаў (золата, серабра, медзі і інш.), якія служаць для дэкаратыўнага аздаблення якіх-н. вырабаў.

|| прым. суса́льны, -ая, -ае.

Сусальнае золата.

С. пернік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ганча́р, ‑а, м.

Майстар, рамеснік, які вырабляе з гліны пасуду і інш. рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)