1. Застаўшыся ў памяшканні, зачыніць дзверы на зашчапку. — Зашчапіся, Нінка. А не баішся — як хочаш. Я на хвіліну схаджу да Ганны.Ермаловіч.Зашчапіўся [Маслянка] на кручок, яшчэраз прачытаў пісульку.Машара.
2. Зачыніцца на зашчапку (пра дзверы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўрубля́, м.
Тое, што і паўрубель. І раз чалавек ужо заявіўся з вёскі ў горад,.. — абыдзе сталоўкі, магазіны, а потым, пад канец дня, яшчэ і на станцыю адлучыцца, асабліва калі на падводзе: можна па дарозе за якога паўрубля падвезці каго.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадрыжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Разм.
1. Прабыць у стане дрыжання некаторы час. [Мікола:] — Змокнеш да ніткі, перадрыжыш, а заўтра яшчэ ў дарогу...Новікаў.
2. Пахвалявацца некаторы час. Не раз перадрыжаў .. [Лабановіч] тут, везучы снапы ці сена, каб не абярнуцца з возам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак.
1.што. Намазаць, памазаць або абмазаць што‑н. яшчэраз.
2.што. Намазаць, памазаць або абмазаць усё, многае. Перамазаць усе падшыпнікі салідолам.
3.каго-што. Запэцкаць усё, многае або ўсіх, многіх; запэцкаць у многіх месцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіць, выкл.
Разм. Ужываецца ў значэнні: хутка пайсці, знікнуць і пад. — Ану, маляўкі, фіць адсюль! — строга сказаў.. [Жорка]. Смагул і Мікешка не сталі чакаць, пакуль іх папросяць яшчэраз.Беразняк./узнач.вык.Юстына тут жа фіць з кухні ў пярэднюю.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
more
[mɔr]1.
adj.
1) больш, бо́лей
more men — больш мужчы́наў
more help — больш дапамо́гі
2) дадатко́ва, яшчэ́
Two more boats — яшчэ́ два чаўны́
2.
n.
1) больш
The more they have, the more they want — чым больш яны́ ма́юць, тым больш хо́чуць
2) больш
Tell me more — Скажы́це мне больш
We saw no more of him — Мы яго больш ня ба́чылі
3.
adv.
1) больш
You should walk more — Вы паві́нны больш хадзі́ць
More powerful — мацне́йшы
2) яшчэ́
Sing once more — Засьпява́йце яшчэ́раз
•
- and more than that
- be no more
- more or less
- more than once
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ашука́нства, ‑а, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. ашукваць — ашукаць.
2. Падман, шальмоўства, махлярства, жульніцтва. Горш за ўсё.. [Васіль Паўловіч] ненавідзіць людзей, схільных да якіх-небудзь махінацый, ашуканства.Кулакоўскі.[Дзяк:] — Я выракаюся рэлігіі, яшчэраз пацвярджаючы, што яна з’яўляецца ашуканствам і дурманам для народа.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Добра не пачуць, не разабраць, што сказана. — Дзвесце пудоў? — аж нахіліўся цераз стол Даніла. Ці не аслухаўся ён?Пальчэўскі.
2. Уважліва паслухаць нейкі час; услухацца. Аслухаўшыся,.. [Міхась] кашлянуў яшчэраз, ужо сумыслу, ізноў па школе пайшоў шум.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адабрэ́нне, ‑я, н.
Прызнанне чаго‑н. правільным, станоўчым; пахвала, заахвочванне. Гоман адабрэння. □ Працоўныя Беларусі яшчэраз выказалі сваё гарачае адабрэнне палітыкі Камуністычнай партыі і Савецкага ўрада.«Звязда».Поспехі беларускага народа ў будаўніцтве новага жыцця выклікалі адабрэнне і гарачыя сімпатыі ў зарубежных сяброў.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заруне́ць, ‑ее; зак.
Узышоўшы, зазелянець (пра пасевы, звычайна азімыя). Красавік прыйшоў. Палі Сонейка прыгрэла, І на леташняй раллі Жыта зарунела.Грахоўскі.// Пакрыцца рунню (пра засеяную ніву, поле і пад.). Не разяшчэ Дняпру разліцца.., Палям калгасным зарунець І новым песням зазвінець.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)