Разм. Дробная птушка. Пташкі-ластаўкі ляталі То на двор, то са двара, Над гняздзечкамі снавалі І так міла шчабяталі, Якбы жычылі дабра.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ны́каць1 ’схіляць часта галаву, як гэта робяць качкі; заглядваць у розныя месцы, якбы шукаючы нешта; ухіляцца ад працы пры дапамозе розных хітрыкаў’ (Нас.), ’заглядваць ва ўсе куткі, шукаючы што-небудзь ці каго-небудзь’ (чавус., Нар. сл.), ’хадзіць, швэндаць’ (Яўс.). Гл. ні́каць.
Ны́каць2 ’плакаць, ныць’. (Мат. Маг.). Ад хны́каць ’тс’, відаць, пад уплывам ныць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае поры (у 1 знач.). Імгненне — і зноў былі перада мною.. глыбокія, якбы выразаныя нажом, маршчыны ля пухлага порыстага носа.Савіцкі.
2. Які мае поры, пустоты. Камень, на якім Віця сядзеў, быў круглы, нібы палявы валун, і порысты, як вапняк.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́йсьці, чыйсьці, чыёсьці; займ.
неазначальны. Які невядома каму належыць. Маленькія камарыкі-таўкунчыкі кучкамі гулялі на сонцы, якбы чыясьці нявідная рука трэсла ў паветры маленькую сетачку.Колас.Я ўжо хацеў паспрабаваць шчасця, як раптам пачуў за спінай чыйсьці незнаёмы голас: — Ты што робіш тут, хлопчык?Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНФУЦЫЯ́НСТВА,
маральна-паліт., рэліг.-філас. і светапогляднае вучэнне, якое сфарміравалася ў Стараж. Кітаі і на працягу больш як 2 тыс. гадоў было яго афіц. ідэалогіяй і дзярж. рэлігіяй. Асновы К. закладзены ў 6 ст. да н. э. Канфуцыем і развіты яго вучнямі і паслядоўнікамі Мэн-цзы, Сюнь-цзы і інш. Узнікла ў перыяд распаду Кітая на шматлікія дзяржавы, разрыву раннефеад. і патрыярхальных грамадскіх сувязей, заняпаду традыц.рэліг. вераванняў. Напачатку было спробай выпрацаваць этычныя, грамадскія і паліт. нормы, а таксама спосабы кіравання, якія павінны забяспечыць аднаўленне стабільнага грамадскага ладу і царскай улады ва ўсім Кітаі. Канфуцый прапанаваў праграму вяртання 5 класічных «грамадскіх залежнасцей»: сына ад бацькі, жонкі ад мужа, малодшага брата ад старэйшага, падуладнага ад пануючага, сябра ад сябра і стварэння на аснове прынцыпаў жэнь («гуманнасць, справядлівасць») і лі («рытуал, этыкет») дакладна акрэсленай патрыярхальна-феад. грамадскай іерархіі, дзе кожны чалавек займаў бы прадвызначанае яму месца і выконваў бы адпаведныя абавязкі. Гэта праграма, на думку Канфуцыя, павінна была прывесці да стварэння «грамадства супрацоўніцтва» (узор і яго асн. ячэйка — сям’я) і выхавання «высакародных людзей» (цзюнь-цзы) — інтэлектуалаў, якія павінны дапамагаць уладарам кіраваць «простым людам». Філас. асновай К. з’яўляецца палажэнне аб тым, што ўсё, што адбываецца, павінна быць згодна з «ладам неба» (дао); веданне гэтага «ладу» і заснаваных на ім правіл паводзін у міжчалавечых адносінах — цэнтральны пункт у К. Пасля смерці Канфуцыя яго вучэнне развівалі і дапаўнялі шматлікія школы яго паслядоўнікаў. Пасля няўдалага перыяду праследаванняў пры імператару Цынь Шыхуандзі, які ў 211 да н. э. загадаў спаліць усе канфуцыянскія кнігі, у часы дынастыі Хань адбылося адраджэнне К. Адным з гал. інтэрпрэтатараў і рэфарматараў К. быў Дун Чжуншу (2 ст. да н. э.), які распрацаваў метафізічныя асновы К. і аб’яднаў яго з тэістычнай тэлеалогіяй. Новы этап развіцця К. звязаны з імем Чжу Сі (1130—1200), стваральніка неаканфуцыянства, якое дамінавала ў кіт.філас. думцы і культуры да 20 ст., выконвала інтэграцыйныя функцыі і аказвала вялізны ўплыў на ўсе галіны грамадскага жыцця Кітая, асабліва на сістэмы кіравання, выхавання і культуры.
Літ.:
Древнекитайская философия: Собр. текстов. Т. 1—2. М., 1972—73;
Поршнева Е.Б. Религиозные движения позднесредневекового Китая: Проблемы идеологии. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пу́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Разумны, талковы. Шкада, што такому чалавеку бог даў розум. Каб путнаму чалавеку, то якую карысць калгасу прынёс бы!..Сергіевіч.Нічога пэўнага, путнага, як на тое, не прыходзіла ў галаву.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Кашляючы, выплёўваць макроту. [Тубі] добра памятаў свайго бацьку. Чорны, худы, як шкілет, і ўсё харкае крывёю.Маўр.Хлапчук скурчыўся, бы з жывата вырывала апошнія шлункі, пачаў адплёўвацца, харкаць.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
басано́ж, прысл.
Босымі нагамі, без абутку. Люблю тыя сцежкі на родным Палессі, Дзе бегала ты па расе басанож.Кірэенка.А як хацелася прайсціся басанож за плугам! Здаецца, акрыяў бы душой, падужэў бы целам.Сачанка.//Разм. Надзеўшы абутак на босыя ногі. — Маўчы ты, назола, — злосна буркнуў Анісім і ўсхапіўся з палацяў, басанож ускочыў у боты, накінуў апашкі кажух і рынуўся з хаты.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Выгнаць адкуль‑н. Дрэнна вучыцца Хомка. Даўно адабраў бы ў яго кніжку і пратурыў бы яго вон са школы настаўнік, каб не дзіўная натура ў Хомчынага бацькі.Гарэцкі.// Прымусіць пайсці, паехаць куды‑н. з якой‑н. мэтай. — Не думаў ехаць, — гаварыў .. [дзед], разгладжваючы бараду, — але ж жанкі пратурылі. З’ездзі і з’ездзі, праведай, як там нашы...Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)