Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВІДЫКО́Н,
пераўтваральнік светлавога сігналу ў электрычны; перадавальная тэлевізійная трубка з назапашваннем зарадаў. Працуе на аснове ўнутр.фотаэфекту. Мае паўпразрыстую мішэнь з паўправадніковых матэрыялаў, на якую праектуецца аптычны відарыс, што пераўтвараецца відыконам у відэасігнал (для патрэб каляровага тэлебачання створаны разнавіднасці відыкона: кадміконы, плюмбіконы і інш.). Характарызуецца высокай адчувальнасцю і малымі ўласнымі шумамі. Выкарыстоўваецца ў тэлевізійных камерах, відэатэлефонах, рэнтгенатэлевізійных сістэмах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́КТ (ад лац. contactus дакрананне),
1) судакрананне, непасрэдная блізкасць да месца знаходжання чаго-н. ці каго-н.
2) Сувязь, узаемадзеянне, узгодненасць у рабоце; узаемаразуменне.
3) Паверхня, месца, зона судакранання чаго-н.
4) Судакрананне, злучэнне чаго-н. Напр., К. электрычны — злучэнне 2 праваднікоў, пры якім эл. ток можа ісці ад аднаго правадніка да другога; паверхня судакранання праваднікоў току ці прыстасаванне, якое забяспечвае такое злучэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСТО́РАВЫ ЗАРА́Д, аб’ёмны зарад,
зарад электрычны, размеркаваны па некаторым аб’ёме. Узнікае пры розных канцэнтрацыях дадатных і адмоўных носьбітаў зараду ў прасторы (напр., электронаў і іонаў у плазме). Назіраецца паблізу ад электродаў пры праходжанні эл. току праз электраліт ці газ, на мяжы 2 паўправаднікоў з рознымі тыпамі праводнасці, у вакууме пры электроннай эмісіі і інш. П.з. вызначае прасторавае размеркаванне патэнцыялу і напружанасці электрычнага поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фільтр, ‑а, м.
Прыстасаванне або рэчыва для ачысткі вадкасцей або газаў ад непатрэбных прымесей. Фільтр процівагаза. Пясочны фільтр. Цыгарэты з фільтрам.//Спец. Прыбор для затрымкі пэўных прамянёў і пад. Электрычны фільтр. Акустычны фільтр.
[Фр. filtre ад лац. filtrum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрызава́ць
(фр. électriser, ад н.-лац. electricus = электрычны)
1) перадаваць якому-н. целу электрычны зарад;
2) перан даводзіць каго-н. да ўзбуджанага стану (напр. э. аўдыторыю).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інвертава́ць
(лац. invertere = пераўтвараць)
пераўтвараць пастаянны электрычны ток у пераменны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
відэасігна́л
(ад відэа- + сігнал)
электрычны сігнал, прызначаны для стварэння адлюстравання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
батарэ́йка, ‑і, ДМ ‑йцы; Рмн. ‑рэек; ж.
Памянш.да батарэя (у 3 знач.). //Электрычны кішэнны ліхтарык, а таксама батарэя для яго. Промні святла з батарэек уздоўж і ўпоперак вуліцы працінала цемру.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прас, ‑а, м.
Прылада для гладжання, разгладжвання бялізны, адзення. Электрычны прас. □ Калі напіліся чаю, Лена прынесла з сянец Пятрову кашулю і пад прасам высушыла яе.Ваданосаў.Волька паслала на стол коўдру, уключыла прас.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)