зімо́й, прысл.

У час зімы.

Рыхтуй летам сані, а з. калёсы (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́льма,

У выразе: гульма гуляць — марна траціць час, зусім нічога не рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Правесці некаторы час валяючыся.

П. на сене.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павісе́ць, -ішу́, -ісіш, -ісіць; -ісім, -ісіце́, -іся́ць; -ісі; зак.

Вісець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагу́тарыць, -ру, -рыш, -рыць; зак.

Правесці некаторы час у гутарцы.

Пасядзелі, пагутарылі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагу́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Гушкацца некаторы час.

П. на арэлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надале́й, прысл.

На будучы час, на потым.

Падтрымліваць і н. сяброўскія адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́шляць, -яю, -яеш, -яе; зак.

Кашлянуць некалькі разоў; правесці некаторы час, кашляючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́ўзацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Правесці некаторы час, коўзаючыся.

П. на лёдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасваво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак.

Правесці некаторы час сваволячы.

Пасваволілі — і хопіць.