інтэрв’юе́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто бярэ інтэрв’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касе́ц, касца́, мн. касцы́, касцо́ў, м.

Той, хто косіць траву, збажыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таваравытво́рца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто заняты вытворчасцю тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тралёўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца тралёўкай лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чарнакні́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Той, хто займаецца чарнакніжжам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уштурхну́ць hinéinstoßen* vt (у напрамку ад таго, хто гаворыць); heréinstoßen* (у напрамку да таго, хто гаворыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«ЛІ́СКІ»,

бел. нар. гульня. Ад 6 да 20 чал. выбіраюць вядучага «ліса», строяцца ў круг і кладуць каля сябе Л. (невял. прадмет, які павінен быць у кожнага гульца). «Ліс» падыходзіць да аднаго з гульцоў і просіць «ліску», а той адказвае, што аддасць, калі «ліс» абгоніць яго. Пасля гэтага «ліс» бяжыць у адзін, а гаспадар «ліскі» ў процілеглы бок круга. Хто раней зойме свабоднае месца, той гаспадар Л., а «лісам» становіцца той, хто адстаў.

Я.​Р.​Вількін.

т. 9, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

anyone

[ˈeniwʌn]

pron.

1) не́хта, хто-не́будзь, хто-ко́лечы; ніхто́

Did anyone come? — Ці хто-не́будзь прыйшо́ў?

2) уся́кі, ко́жны; усе́

Anyone may come — Ко́жны мо́жа прыйсьці́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

хадо́к, хадака́, мн. хадакі́, хадако́ў, м.

1. Той, хто ходзіць пехатой.

У каго сілы хапае, той і х. добры.

2. Выбраная асоба, якая пасылаецца куды-н. з хадайніцтвам, даручэннем.

Сялянскія хадакі.

◊

Не хадок хто куды (разм.) — пра таго, хто больш не можа ці не хоча хадзіць куды-н.

Я туды больш не хадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яздо́к, ездака́, мн. ездакі́, ездако́ў, м.

1. Той, хто едзе на кані вярхом або кіруе запрэжкай.

Ездакі пазлазілі з коней.

2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць (у 3 знач.).

Добры я. на матацыкле.

◊

Не яздок куды (разм.) — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды-н., бываць дзе-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)