ліша́й¹, -ю́, мн. -шаі́, -шаёў, м.

Назва хваробы скуры з дробным свярбячым сыпам.

Стрыгучы л.

Лускаваты л.

|| прым. ліша́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

желу́дочный стра́ўнікавы;

желу́дочный сок стра́ўнікавы сок;

желу́дочные боле́зни стра́ўнікавыя хваро́бы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

педыятры́я, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае анатомію і фізіялогію дзіцячага арганізма, дзіцячыя хваробы, іх лячэнне і прафілактыку.

|| прым. педыятры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́мец, -мцу, м. (разм.).

Прыпадак хваробы ў малых дзяцей (а таксама ў парадзіх і цяжарных жанчын), які суправаджаецца сутаргамі і стратай прытомнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гамеапа́тыя, ‑і, ж.

Метад лячэння хваробы малымі дозамі таго лякарства, якое ў вялікіх дозах выклікае ў здаровага чалавека з’явы, падобныя на сімптомы самой хваробы.

[Ад грэч. homojos — падобны і pathos — хвароба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невыле́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць невылечнага. Невылечнасць хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глі́сны, ‑ая, ‑ае.

Выкліканы глістамі. Глісныя хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́рны ко́жный;

~ныя хваро́бы — ко́жные боле́зни;

~нае по́крыва — ко́жный покро́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

airsick [ˈeəsɪk] adj. які́ паку́туе ад паве́транай хваро́бы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pinched [pɪntʃt] adj. худы́; змарне́лы (ад хваробы, турботаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)