несамаходны аднамесны апарат для вывучэння марскіх глыбінь, здольны манеўраваць у гарызантальным і вертыкальным напрамку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НАТУРА́ЛЬНАЕ СВЯТЛО́, непалярызаванае святло,
аптычнае выпрамяненне з хуткімі і хаатычнымі зменамі напрамку вектара напружанасці эл.-магн. поля. Мае восевую сіметрыю адносна напрамку распаўсюджвання. Прамое сонечнае святло блізкае да Н.с.
Святло, выпрамененае асобным цэнтрам выпрамянення (напр., атамам, малекулай), лінейна палярызаванае і захоўвае такі стан на працягу 10−8с (ці менш, што вынікае з назіранняў інтэрферэнцыі пры вял. рознасці ходу). У наступным акце выпрамянення святло можа мець іншы напрамак палярызацыі Многія натуральныя крыніцы святла (напр., напаленыя целы, святлівыя газы) выпрамяняюць часткова палярызаванае святло, што тлумачыцца праходжаннем святла з глыбінных слаёў і ад крыніцы да назіральніка праз асяроддзе (палярызацыя пры адбіцці і рассейванні святла, дыхраізм асяроддзя і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГАРО́ВІЧ Міхаіл Фролавіч (1.10.1897, в. Кавалічы Гродзенскага р-на — 24.11.1946),
генерал-маёр (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1928), паскораныя курсы ваен. акадэміі Генштаба (1943). У арміі з 1916, уЧырв. гвардыі з 1917, уЧырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, разгрому войск Булак-Балаховіча, Антонава на Тамбоўшчыне, басмачоў у Сярэдняй Азіі. УВял.Айч. вайну з 1943 на 1-м Укр. фронце. Вызначыўся ў ліп. 1944 у баях на Львоўскім напрамку: стралк. корпус на чале з Грыгаровічам прарваў абарону ворага, выйшаў у тыл варожай групоўкі, удзельнічаў у яе ліквідацыі, авалодаў паўн.-ўсх. часткай Львова. У час наступлення на гэтым напрамку падраздзяленні яго корпуса вызвалілі каля 100 тыс.нас. пунктаў. Удзельнік вызвалення Чэхаславакіі, Венгрыі.
Абл. Кінуцца куды‑н., у нейкім напрамку. З двара мятнуліся ў вуліцу гурбою дзеці, пабеглі на старастаў двор.Галавач.Напружыўшы ўсе сілы, Юткевіч матнуўся на сярэдзіну вуліцы і пабег...Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
1. Цягнуць гук, паступова ўзмацняючы яго, а затым аслабляючы, зводзіць на нішто. Філіраваць ноту.
2.Спец. Падстрыгаць, слізгаючы лязом раскрытых нажніц па валасах унапрамку ад канцоў да каранёў. Філіраваць валасы.
[Ад фр. filer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАРАЛЕ́ЛЬНЫЯ ПРАМЫ́Я,
прамыя, якія ляжаць у адной плоскасці і не перасякаюцца. Уэўклідавай геаметрыі ў плоскасці праз усякі пункт, што не ляжыць на дадзенай прамой, праходзіць толькі адна прамая, якая не перасякае дадзеную. УЛабачэўскага геаметрыі ў плоскасці праз пункт C па-за дадзенай прамой AB праходзіць бясконцае мноства прамых, якія не перасякаюць AB, з іх паралельнымі да AB наз. толькі 2 — CE і CF. Прамая CE паралельная да AB унапрамку ад A да B, калі: пункты B і E ляжаць па адзін бок ад AC; CE не перасякае AB; усякі прамень унутры вугла ACE перасякае AB. Аналагічна вызначаецца прамая CF, паралельная да AB унапрамку ад B да A. Урыманавай геаметрыі П.п. не існуе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НКАС, баранкасы (ісп. barrancos),
глыбокія эразійныя барозны, якія праразаюць у радыяльным напрамку схілы конусаў вулканаў ад вяршыні да іх падэшваў. Утвараюцца ад размыву парод воднымі патокамі, што сцякаюць па схілах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРО́ЧНАЯ ХВА́ЛЯ,
хваля, што распаўсюджваецца ў напрамку, перпендыкулярным да плоскасці, у якой адбываюцца ваганні часцінак асяроддзя (для мех. хвалі) ці ў якой ляжаць вектары напружанасці эл. і магн. палёў (для электрамагнітнай хвалі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
натуралі́зм, ‑у, м.
1.У філасофіі — тэорыя, адпаведна якой прырода выступае як адзіны, універсальны прынцып тлумачэння існага.
2. Напрамак у літаратуры і мастацтве, які характарызуецца імкненнем да знешне дакладнага капіравання рэчаіснасці без мастацкіх абагульненняў, ідэйнай ацэнкі таго, што адлюстроўваецца.
3. Першапачатковая назва рэалістычнага напрамку ў рускай літаратуры; натуральная школа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
п’етрэ́н
(ад бельг. Pietrain = назва мясцовасці ў Бельгіі)
парода свіней мяснога напрамку, выведзеная ў пач. 20 ст.у Бельгіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)