французскі філосаф. Паводле Гельвецыя, сусвет існуе як матэрыяльнае ўтварэнне, ён аб’ектыўны, бясконцы ў часе і прасторы, знаходзіцца ў пастаянным руху; пачуцці і мысленне з’яўляюцца якасцямі матэрыі, што ўзніклі як яе найб. складаныя ўтварэнні. Быў праціўнікам агнастыцызму і лічыў, што матэрыя, якая існуе ў рэчаіснасці, пазнаецца пры дапамозе пачуццяў і памяці. Крытыкуючы ідэю існавання Бога, стварэння свету, бессмяротнасці душы, абсалютызаваў значэнне законаў механікі і таму не выйшаў за межы метафізічнага мыслення, у прыватнасці, у пытаннях грамадазнаўства. Падкрэсліваў ролю грамадскага асяроддзя ў выхаванні чалавека і разам з тым лічыў, што вырашальнае значэнне ў грамадскім развіцці маюць чалавечая свядомасць і моцныя пачуцці. Ідэі Гельвецыя аб ролі грамадскага асяроддзя ў выхаванні чалавека, роўнасці разумовых здольнасцей людзей, гарманічным спалучэнні асабістых і агульных інтарэсаў паўплывалі на фарміраванне утапічнага сацыялізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТЛА́НДСКАЯ ШКО́ЛА,
кірунак у філасофіі Вялікабрытаніі 2-й пал. 18—1-й пал. 19 ст. Заснавальнік — Т.Рыд. Яе прадстаўнікі (Дж.Освальд, Дж.Біты, Д.Сцюарт, Дж.Макінташ, У.Гамільтан) імкнуліся стварыць філасофію «цвярозага розуму» ў якасці альтэрнатывы саліпсізму Д.Юма і суб’ектыўна-ідэаліст. суджэнням Дж.Берклі. У процівагу абстрактна-тэарэт. вучэнням гэтых філосафаў яны абвясцілі асн. катэгорыяй філасофіі «цвярозы розум» як пэўную суму непарушных ісцін, крыніцай якіх з’яўляецца непасрэдная унутр. верагоднасць, што бярэ свой пачатак ад самога Бога, тамушто дзякуючы яму яна стала неабходнай часткай чалавечай прыроды. Прадстаўнікі Ш.ш. ставілі пад сумненне навук. характар філасофіі, распрацоўвалі сістэму доказаў існавання Бога, душы, мэтазгоднасці ўсяго існага і адначасова абаранялі ад нападкаў суб’ектыўнай філасофіі філас. палажэнне аб існаванні незалежнага ад свядомасці матэрыяльнага свету. Асн. месца ў іх філас. канцэпцыі належыць сцвярджэнню існавання відавочных рэліг. і маральных ісцін, што крытыкаваліся філосафамі-матэрыялістамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паплаўкі́ ’назва плоскуняў’ (ДАБМ, 870). Этымалагічна тое ж, што і паплавок (гл.), відаць, тамушто мужчынскія сцяблы каноплі не маюць сямян і плаваюць пры мочцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць слабым, слабейшым. Талімон адступіў ад цяжкай работы, тамушто паслабеў здароўем.Кулакоўскі.
2. Аслабнуць — пра ўсіх, многіх. Але паправіць што-небудзь не было магчымасці, бо ўсе паслабелі так, што не маглі нават трымаць вінтовак.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што і чаго.
1. Аддзяліць агароджай што‑н. у сваю карысць. У сухія гады там добра растуць буракі і без канавы, таму Нікадзім Пятровіч трохі ўгарадзіў сабе гэтай нізіны.Кулакоўскі.
2. Акружыць агароджай што‑н. Угарадзіць двор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрысто́йна,
1.Прысл.да непрыстойны.
2.безас.узнач.вык. У супярэчнасці з прыстойнасцю. Непрыстойна Не давяраць таму, хто вам даверыў.Глебка.Мне нешта падказвала, што маўчаць доўга нельга, непрыстойна.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
albowiem
тамушто; бо;
noc była ciemna, albowiem księżyc zaszedł za chmury — ноч была цёмная, бо месяц схаваўся за хмары
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
athwart[əˈθwɔ:t]adv., prep.fml
1. упо́перак; наўско́с;
They put a table athwart the doorway. Яны паставілі стол упоперак дзвярэй.
2. су́праць, супро́ць; насу́перак;
His statement ran athwart what was previously said. Яго словы супярэчылі таму, што было сказана раней.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВІ́ЛЕНСКІ ПРЫВІЛЕ́Й 1563,
заканадаўчы акт, якім фармальна былі ўраўнаваны ў паліт. правах правасл. феадалы ВКЛ з феадаламі-католікамі. Выдадзены на бел. мове вял.кн.ВКЛ і каралём Польшчы Жыгімонтам II Аўгустам 7.6.1563 на Віленскім сейме. Тэкст прывілея ў якасці прэамбулы ўвайшоў у Статут Вялікага княства Літоўскага 1566. Прывілеем устаноўлена, штоправасл. шляхціцы, як і католікі, могуць займаць розныя дзярж. пасады. Было засведчана, што дыскрымінацыйныя адносна правасл. шляхты ВКЛ нормы Гарадзельскага прывілея 1413 фактычна і раней не дзейнічалі (асабліва пасля прыняцця прывілея 1434 і прывілея 1447). Таму Віленскі прывілей 1563 меў не столькі практычнае значэнне, колькі фармальнае, і быў выдадзены з мэтай паліт. кансалідацыі шляхты пасля няўдач у Лівонскай вайне 1558—83, у час правядзення валочнай памеры, напярэдадні заключэння Люблінскай уніі 1569.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎРЭ́ЛІЙ Марк (Marcus Aurelius; 26.4.121, Рым — 17.3.180),
рымскі імператар з 161, філосаф, адзін з прадстаўнікоў позняга стаіцызму. Пры ім Рым захапіў Месапатамію, устанавіў пратэктарат над Арменіяй, вёў Маркаманскую вайну 166—180 з германцамі і сарматамі. Яго твор «Адзін на адзін з сабою» даследуе пераважна этычныя праблемы. Аўрэлій лічыў, што ў свеце ўсё адбываецца паводле пэўнага парадку і справядлівасці, прасякнута божым прадбачаннем. Лёс чалавеку наканаваны, і прымаць яго трэба з радасцю; трэба радавацца таму, што маеш, кожны дзень праводзіць як апошні; людзі створаны, каб любіць сабе падобных; прызначэнне чалавека — захоўваць разумнасць і павагу да грамадскасці і дапамагаць у гэтым сваім блізкім. Адмаўляў ухваленне натоўпу, улады, багацця; жыцця, поўнай асалоды. Клопат пра пасмяротную славу лічыў марным, бо зямля — пясчынка, жыццё — бясконцы паўтор.