даста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што і чаго.
Прынесці, прывезці, даслаць куды‑н. Даставіць тавары ў магазін. Даставіць пасажыраў на вакзал. □ І кабан і воўк — каштоўны здабытак. З воўка можна злупіць [ш]куру, а кабана разабраць і даставіць дадому.Колас.Стала боязна не цемнаты — Весткі трэба даставіць у часць, І прайсці праз варожы тыл.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што, чым.
Круціць час ад часу, паварочваць то адным, то другім бокам. — Но, но, каб вы жывенькі былі, — пакручваў пугай над галавой бацька.Сабаленка.Чалавек бярэ рэч, спакойна пакручвае яе так, што відаць яна з усіх бакоў, нават з канцоў, і гэтак жа спакойна ставіцьна месца.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зерня на тое ж месца’; ’абстаўляць, вызначаць дарогу зімой’ (Нас.). Да вяха́1 (гл.). Параўн. таксама рус.прэйл. (Латв. ССР) ве́шить ’ставіць веткі, калі сеюць, абазначаючы вузкія палосы засеянага поля’, укр.вішити ’вяшыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заста́ва ’месца ўезду ў мясцовасць і яго ахова’. Рус., укр.застава ’тс’, укр. яшчэ ’залог; харугва’, польск.zastawa ’заслон’, уст. ’залог’, ’сталовы прыбор’, ’плаціна’, серб.-луж.zastawa ’шчыт (у плаціне)’, в.-луж. яшчэ ’залог’, чэш.zástava ’залог’, кніжн. ’сцяг, харугва’, ’натуральная перашкода з дрэў, крыг і г. д.’, славац.zástava ’сцяг’, уст. ’залог’, славен.zastȃva ’сцяг’, ’залог’, ’укладка’, серб.-харв.за̑става, за̏става ’сцяг’, балг.заста̀ва ’застава’, ’хмара, што закрывае сонца’. Ст.-рус.застава ’атрада які ахоўвае войска на маршы ці на месцы’ (XII–XV стст.), ’пост пры ўездзе ў мясцовасць’ (XVI–XVII стст.). Утворана ў прасл. з тэмай ‑a ад дзеяслова zastaviti, прэфіксальнага вытворнага ад staviti (гл. ставіць) ’ставіць нешта на шляху, выстаўляць нешта’ з далейшай спецыялізацыяй значэння ва ўсх.-слав. мовах (> балг.). Шанскі, 2, З, 63, БЕР, 1, 611.
расійская артыстка балета, педагог, балетмайстар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1983). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1957; у 1971—78 выкладала ў ім), балетмайстарскае аддз. Ленінградскай кансерваторыі (1984). У 1957—88 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Педагог Марыінскага т-ра (з 1979) і Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі (з 1987, праф. з 1994). У яе творчасці віртуозная дасканаласць танца спалучалася з яркім акцёрскім талентам. Сярод створаных ёю вобразаў: Аўрора, Адэта-Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), 7-ы вальс («Шапэніяна» намуз. Ф.Шапэна), Жар-птушка («Жар-птушка» І.Стравінскага), Асіят («Гаранка» М.Кажлаева; Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1976), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Гаспадыня Меднай гары («Каменная кветка» С.Пракоф’ева), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Дзяўчына («Ленінградская сімфонія» намуз. Дз.Шастаковіча). Здымалася ў тэлефільмах-канцэртах, тэлеэкранізацыях балетаў. Ставіць балеты ў Расіі і за мяжой. Прэміі Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1966, Балгарыя), Усесаюзнага конкурсу новых харэагр. нумароў (1967).