накіраваная антэна ў выглядзе спалучэння радыёхвалявода з рупарам. Разнавіднасць — хваляводная антэна — адкрыты канец радыёхвалявода (без рупара). Выкарыстоўваюцца ў міліметровым, сантыметровым (радзей дэцыметровым) дыяпазонах радыёхваль як абпрамяняльнікі лінзавых і люстраных антэн (гл.Рупарна-люстраная антэна), а таксама як самаст. антэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чака́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Штэмпель для выбівання відарысаў на паверхні металічных вырабаў (манет, медалёў і пад.).
2. Адбітак відарыса на паверхні металічнага вырабу; чаканка.
3. Слясарны інструмент у выглядзе зубіла, прызначаны для чаканкі.
4. Старажытная ручная халодная зброя — разнавіднасць баявой сякеры з доўгім дзяржаннем і насаджаным на яго вузкім лязом у выглядзе дзюбы, а таксама малаткападобным абухом на канцы (гіст.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ІСЛА́НДСКІ ШПАТ,
мінерал, бясколерная празрыстая разнавіднасцькальцыту. Здольны «раздвойваць» выяву ў выніку высокага двухпераламлення. Трапляецца ў пустотах і трэшчынах вулканічных парод, а таксама ў выглядзе жэодаў у вапняках і астаткавых глінах у раёнах развіцця вапнякоў. Выкарыстоўваецца ў оптыцы для вырабу палярызацыйных прызмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНУРБА́ЦЫЯ (ад лац. соп разам + urbs горад),
разнавіднасцьгарадской агламерацыі, якая мае ў якасці ядра некалькі аднолькавых па памерах і значнасці гарадоў без дамінуючага. Напр., вял. колькасць гарадоў у Рурскім басейне (ФРГ). Для К. характэрна агульнасць эканам. жыцця, цесныя трансп. сувязі, маятнікавая міграцыя жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДЗЯНА́Я ПУСТЫ́НЯ,
разнавіднасць халоднай пустыні з вельмі нізкімі т-рамі паветра ў раёнах Арктыкі і Антарктыды, а таксама ў гляцыяльна-нівальным поясе высокіх гор. Пераважаюць ледавікі; бедная разрэджаная расліннасць (накіпныя лішайнікі і імхі) трапляецца на свабодных ад лёду ўчастках сушы, у т. зв. аазісах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ СЕЛЬСАВЕ́Т,
нізавы орган мясцовай дзярж. улады ў СССР у 1920—30-я г., ніжэйшая форма аўтаноміі. Ствараліся ў пунктах, населеных нац. меншасцямі. У БССР у той перыяд існавалі польскія, рус., укр., лат., літ., ням. сельсаветы, а таксама яўр.нац. местачковыя Саветы (разнавіднасць Н.с.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭІНТЭГРА́ЦЫЯ (ад рэ... + інтэграцыя),
аднаўленне ў грамадзянстве якой-н. дзяржавы асоб, што мелі яго раней, а потым страцілі. Сэнс Р. найчасцей заключаецца ў спрошчанай працэдуры, якая ў гэтых выпадках выкарыстоўваецца. Р. можа прадугледжвацца ў спец. законах ці ў звычайным заканадаўстве аб грамадзянстве (разнавіднасцьнатуралізацыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАНАВУЧА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
разнавіднасць самапрыстасавальных сістэм, алгарытм функцыянавання якой пад уплывам знешніх умоў аўтаматычна змяняецца ў адпаведнасці з зададзеным крытэрыем якасці. Асаблівасць С.с. — удасканаленне алгарытму адбываецца ў самой сістэме на аснове ранейшага вопыту работы без паступлення знешняй навучальнай інфармацыі. Гл. таксама Самаарганізавальная сістэма, Самапрыстасавальны робат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМТА́М, там-там (тэрмін засн. на гукаперайманні, запазычаны ў Індыі),
самагучальны ўдарны муз. інструмент; разнавіднасць гонга. З канца 18 ст. выкарыстоўваецца ў сімф. аркестры. Гукі нараджаюцца ад удараў калатушкамі з войлачным лямцавым наканечнікам аб масіўны металічны дыск (дыяметр 600—1500 мм), падвешаны на рамцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВІЗІ́ЙНАЯ АНТЭ́НА,
разнавіднасцьантэн для перадачы (перадавальная антэна) ці прыёму (прыёмная антэна) тэлевізійных радыёсігналаў. Перадавальная Т.а. ўяўляе сабой сістэму вібратараў (напр., стрыжняў), устаноўленую на тэлевізійнай вежы. Прыёмныя Т.а. бываюць індывід. (напр., пакаёвыя тэлескапічныя антэны, парабалічныя антэны спадарожнікавага вяшчання) і калектыўныя (найб. пашыраны тыпу «хвалевы канал»).