піса́цца, пішу́ся, пі́шашся, пі́шацца; пішы́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перадавацца на пісьме пэўным чынам.

Імёны і прозвішчы пішуцца з вялікай літары.

2.(1 і 2 ас. не ўжыв.), безас. Аб магчымасці або жаданні пісаць (разм.).

Сёння штосьці не пішацца.

3. кім. Лічыцца ў якім-н. званні, саслоўі, называць сябе як-н., падпісваючыся (уст.).

П. дваранінам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Праводзіць чым-н. па чым-н., пакідаючы след, лінію.

Ч. бульбу па тарцы.

2. Хутка, неакуратна пісаць.

3. Утвараць характэрныя гукі (пра некаторых птушак).

|| аднакр. чыркану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1 і 2 знач.) і чы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 3 знач.).

|| наз. чы́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Пісаць адзін другому пісьмы. У часе паездак у Крым і Пецярбург Горкі перапісваецца з сям’ёй Багдановічаў. С. Александровіч. Усю вайну.. [сябры] перапісваліся і вось, нарэшце, сустрэліся. Шамякін.

2. Зал. да перапісваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страчы́ць

1. (шыць) stéppen vt, ábnähen vt;

2. разм. (пісаць) rasch [hástig] schréiben*;

3. разм. (пра кулямёт) гл. стракатаць 3

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

берасця́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бяросты; зроблены з бяросты. Берасцяны кошык. Берасцяная труба. Берасцяны дзёгаць. □ Я хацеў табе сёння Ліст пісаць на кары берасцянай, Як пісалі калісьці Каханым сваім Палачане. Лойка.

•••

Берасцяныя граматы гл. грамата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fabulíeren vi, vt

1) піса́ць, склада́ць (байку, казку)

2) перан. выдумля́ць, прыдумля́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ábfassen vt

1) склада́ць, ствара́ць, піса́ць

2) схапі́ць, злаві́ць (на месцы злачынства)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ánschreiben* vt

1) запі́сваць (на дошцы)

2) рэгістрава́ць

3) піса́ць (каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pamphleteer

[,pæmfləˈtir]

1.

n.

памфлеты́ст -а m., памфлеты́стка f.

2.

v.

піса́ць і публікава́ць памфле́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

scribble

[ˈskrɪbəl]

1.

v.t.

невыра́зна піса́ць, чы́ркаць, крэ́мзаць; малява́ць абы як

2.

n.

крэ́мзаньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)