дзярж., паліт. і грамадскі дзеяч Філіпін. Атрымала вышэйшую філал. і юрыд. адукацыю ў Нью-Йорку і Маніле. У 1980—83 у эміграцыі ў ЗША з мужам Б.Акіна, лідэрам апазіцыі рэжыму Ф.Маркаса. Пасля забойства мужа (1983) узначаліла апазіцыю. У лют. 1986—крас. 1992 прэзідэнт Філіпін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФА́РА (Alfaro) Элой (1842 — студз. 1912),
дзярж. і паліт. дзеяч Эквадора. Лідэр Ліберальна-радыкальнай партыі. Генерал. У 1895 абвешчаны Нар. асамблеяй вярх. правіцелем краіны. У 1897—1901, 1906—11 прэзідэнт Эквадора. У 1906 урад Альфары прыняў канстытуцыю, якая замацавала дэмакр. свабоды. У 1909 пры падтрымцы Альфары скліканы 1-ы кангрэс працоўных Эквадора. Забіты ў г. Кіта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБЕ́ЛІ Іосіф Абгаравіч (20.3.1887, Кутаісі — 2.2.1961),
сав. гісторык-усходазнавец. Акад.АНСССР (1935) і АНАрм. ССР (1943). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1911). У 1914—31 дацэнт, праф. Пецярбургскага ун-та. З 1920 хавальнік фондаў, у 1934—51 дырэктар Эрмітажа. Першы прэзідэнтАНАрм. ССР (1943—47). Асн. даследаванні па каўказазнаўстве, гісторыі сярэдневяковай культуры Б. Усходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РМСТРАНГ (Armstrong) Генры Эдуард (6.5.1848, Лондан — 13.7.1937),
англійскі хімік-арганік. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1870). З 1871 праф. Лонданскага ун-та, у 1884—1913 — Цэнтральнага тэхн. каледжа. У 1893—95 прэзідэнт Лонданскага хім.т-ва. Распрацаваў (1888) хіноідную тэорыю колернасці, прапанаваў першую рацыянальную наменклатуру арган. злучэнняў (прынята ў Жэневе; 1892), даследаваў ферменты, тэрпены, камфару, займаўся крышталяграфіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮВАЛЬЕ́ (Duvalier) Жан Клод (н. 3.7.1951, г. Порт-о-Прэнс, Гаіці),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Гаіці. У 1971—86 прэзідэнт Гаіці. Прэзідэнцкі пост паводле папраўкі да канстытуцыі (студз. 1971) атрымаў у спадчыну ад бацькі Ф.Дзювалье. Прадоўжыў умацаванне рэжыму жорсткай дыктатуры. Пры ім пагоршылася эканам. становішча Гаіці. Скінуты ў выніку нар. паўстання ў лют. 1986, эмігрыраваў у Францыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІЯ-УЛЬ-ХАК Махамад (12.8.1924, г. Джаландхар, Індыя — 17.8.1988),
пакістанскі ваен. і дзярж. дзеяч. Удзельнік інд.-пакістанскіх войнаў (1965, 1971). З 1973 генерал і нач. штаба сухапутнай арміі. У 1977 узначаліў дзярж.ваен. пераварот, у 1977—78 кіраўнік урада і ваен. адміністрацыі. З 1978 прэзідэнт Пакістана. Імкнуўся да ісламізацыі эканам. і грамадскага жыцця ў краіне. Загінуў у авіякатастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́СЦІЛЬ (Klestil) Томас (н. 4.11.1932, Вена),
аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат, эканаміст. Скончыў Венскі эканам.ун-т. У 1960-я г. сакратар федэральнага канцлера І.Клаўса. З 1969 на дыпламат. службе. У 1978—82 прадстаўнік Аўстрыі пры ААН, да 1987 пасол у ЗША. З 1992 федэральны прэзідэнт Аўстрыі, садзейнічаў уступленню краіны ў Еўрап. саюз (1.1.1995).
англійскі эканаміст. Скончыў Лонданскую школу эканомікі (1937), дзе і працаваў. З 1948 у Манчэстэрскім, з 1963 у Прынстанскім ун-тах. З 1970 заснавальнік і прэзідэнтКарыбскага банка развіцця. Навук. працы па пытаннях і мадэлях развіцця эканомікі краін трэцяга свету. Аўтар кнігі «Тэорыя эканамічнага росту» (1955). Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Т.Шульцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЗЕ (Morse) Сэмюэл Фінлі Брыз (27.4.1791, г. Чарлстаўн, штат Масачусетс, ЗША — 2.4.1872),
амерыканскі мастак і вынаходнік у галіне тэлеграфіі. Адзін з заснавальнікаў і першы прэзідэнтНац. акадэміі малюнка ў Нью-Йорку (1826—45). У 1837 вынайшаў электрамех. тэлегр. апарат (гл.Морзе апарат), у 1838 распрацаваў для яго тэлегр. код (азбука М.; гл. ў арт.Код тэлеграфны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНЕГА́МБІЯ (Senegambia),
1) пашыраная назва раёна Зах. Афрыкі ў міжрэччы Сенегала і Гамбіі з 1-й пал. 17 ст., калі еўрапейцы пачалі пранікненне ўглыб афр. кантынента.
2) Канфедэрацыя Сенегала і Гамбіі ў 1982—89. Прэзідэнтам С. быў прэзідэнт Сенегала, віцэ-прэзідэнтам — Гамбіі; існавалі канфедэратыўныя савет міністраў, парламент і суд. Аднак супярэчнасці паміж Сенегалам і Гамбіяй прывялі да распаду канфедэрацыі.