adherent [ədˈhɪərənt] n. fml прыхі́льнік, паслядо́ўнік (ідэі, партыі і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ся́бар, -бра, мн. сябры́, -бро́ў, м.

1. Той, хто звязаны з кім-н. сяброўствам.

Мой найлепшы с.

2. чаго. Прыхільнік, абаронца.

Сябры прыроды.

|| прым. сябро́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэрары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік або ўдзельнік актаў індывідуальнага тэрору.

|| ж. тэрары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. тэрары́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урбані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прыхільнік, паслядоўнік урбанізму.

Мастак-у.

|| ж. урбані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. урбані́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфармі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік дзяржаўнай англіканскай царквы ў Англіі.

[Англ. conformist — згодны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік нацызму, член гітлераўскай фашысцкай партыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхалагі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік, паслядоўнік псіхалагізму (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэфарма́тар ’той, хто праводзіць рэформу; пераўтваральнік’ (ТСБМ). Ст.-бел. реформаторъпрыхільнік кальвінізму’ < польск. reformator < лац. refōrmātor ’пераўтваральнік’ ці непасрэдна з лац. (Булыка, Лекс. запазыч., 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адэ́пт, -а, М -пце, мн. -ы, -аў, м.

1. (кніжн.). Чалавек, азнаёмлены з тайнамі якога-н. вучэння, секты.

2. перан. Заўзяты паслядоўнік, прыхільнік якога-н. вучэння.

А. анархізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэстаўра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па рэстаўрацыі прадметаў мастацтва, старых помнікаў.

Мастак-р.

Архітэктар-р.

2. Прыхільнік рэстаўрацыі (у 2 знач.).

|| прым. рэстаўра́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)