miło mi Pana/Panią ~ć — прыемна з вамі пазнаёміцца;
2. даведацца; пазнаць;
~łem go po głosie — я пазнаў яго па голасе;
przyjaciół ~ć w biedzie — сябры пазнаюцца ў бядзе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
куто́к, ‑тка, м.
1. Тое, што і кут. Здаць куток. □ [Бешчат] устаў і пачаў хадзіць з кутка ў куток.Бажко.У самыя глухія куткі дайшла вестка пра Леніна, які хоча вызваліць людзей з няволі.Гурскі.Яна з мужам марылі аддзяліцца ад сям’і, каб абзавесціся ўласным кутком.Лынькоў.
2. Зацішная, прыгожая, маляўнічая мясцовасць. Прыемна прайсціся, падыхаць свежым паветрам. Ды і куток тут маляўнічы.Астрэйка.Зачаравана глядзеў я маладымі вачамі на прыгожы куток Магілеўшчыны.Кавалёў.
•••
Жывы куток — кабінет прыроды, дзе знаходзяцца жывыя жывёліны, а таксама іх чучалы.
Чырвоны куток — памяшканне ва ўстанове, інтэрнаце і пад., адведзенае для культурна-асветніцкай работы.
Мядзведжы куток — тое, што і мядзведжы кут (гл. кут).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
любата́, ‑ы, ДМ ‑баце, ж.
1. Тое, што люба, што выклікае захапленне прывабнасцю, прыгажосцю. Тут [у клеці] нейкая асаблівая сцішанасць, нейкая адменная любата.Сабаленка.
2.узнач.вык. Пра захапленне, зачараванне кім‑, чым‑н., задавальненне ад каго‑, чаго‑н. [Дзед Мацей:] — Бач, якое падвор’е, проста любата.Ляўданскі.Ехаць па лесе — адна любата.Гамолка.[Доўнар:] — Хлопцы — любата, адзін у адзін.Дуброўскі.//безас.узнач.вык., зінф.Прыемна. Любата глядзець, як пад напорам.. моцных рук вянок за вянком узнімаюцца ўгору новыя хаты.Васілевіч.А касілка косіць-рэжа, Ажно глянуць любата.Ставер.//узнач.выкл. Ужываецца пры выказванні прыемнага ўражання. [Собіч:] — Любата! Проста любата, Марына Барысаўна! Цяпер у нас зусім другая карціна.Скрыган.[Андрэй Сцяпанавіч:] — Паглядзіце, якое ворыва! Любата!Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пэ́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.ушто, чым. Забруджваць, вымазваць. Калі скажа [маці] Юльцы не пэцкаць спаднічкі, дык якраз прыйдзе запэцканая ў гразь з ног да галавы.Бядуля.[Агата] выцірала кулакамі вочы і пэцкала зямлёю твар.Чорны.
2. і без дап.Разм. Рабіць што‑н. няўмела, неахайна, брудна (пераважна маляваць, пісаць). — Але ж Платон і фарбы набыў не для забавы. Хіба прыемна, калі імі не малююць, а пэцкаюць, — з рэзкасцю адбіў напад Сандро.М. Ткачоў.
•••
Пэцкаць рукіабкаго,абшто — быць замешаным у што‑н. непрыстойнае, нізкае, звязвацца з кім‑н. [Васька:] — Мы заб’ём.. [інжынера]. Вы, старыя, не хочаце пэцкаць аб яго свае рукі, дык мы прыбяром яго.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́млены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад стаміць.
2.узнач.прым. Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Стомлены хлопец цяжка ўзняўся з сядзення, з сэрцам узяўся за .. лапату і .. стаў падкідваць вугаль.Лынькоў.Тады з неба — глыбокага звона — Горда падае стомлены жаўранак. А за ім доўга яшчэ Асыпаецца, як лісце з дрэў, Яго песня...Сіпакоў./узнач.наз.сто́млены, ‑ага, м.Стомленаму прыемна легчы адпачыць на свежым духмяным сене.Машара.// Які выяўляе стомленасць. Як бы знарок марудзячы прызнавацца, чаго прыйшоў, Пазняк аглядаў стомленым позіркам сцены, увешаныя фотакарткамі.Дуброўскі.У акне адбіваўся крышку стомлены, немалады ўжо твар жанчыны, адбіваўся чырвоны шалік, шэрае паліто.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pleasure[ˈpleʒə]n.
1. задавальне́нне; прые́мнасць;
take pleasure in doing smth. рабі́ць што-н. з задавальне́ннем;
It’s a pleasure to me. Мне прыемна.
2. заба́ва, адпачы́нак;
Are you here on business or for pleasure? Вы тут па справе ці адпачываеце?
3. (у ветлівых адказах) :Thank you for helping me. – My pleasure./It was a pleasure. Дзякуй за дапамогу. – Калі ласка;
Will you take it along to the office? – With pleasure. Ці не аднесяце вы гэта ў офіс? – Безумоўна.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ма́сла, ‑а, н.
1. Харчовы тлушч, які атрымліваюць збіваннем смятанкі або смятаны. Топленае масла. □ Гасцей частуе гаспадыня І на ўсіх чыста вокам кіне, То сыр, то масла ім падносіць.Колас.— Дайце, я буду масла біць, — кажу я бабе Іванісе і забіраю ў яе бойку.Васілевіч.
2. Тлустае рэчыва, якое здабываюць з мінеральных рэчываў. Змазачнае масла. Парафінавае масла.
•••
Купарваснае масла — устарэлая назва канцэнтраванай сернай кіслаты.
Качацца як сыр у маслегл. качацца.
Кукіш з масламгл. кукіш.
Масла масленае — пра таўталогію, паўтарэнні ў азначэнні чаго‑н.; адно і тое, тое самае.
Падліць масла ў агоньгл. падліць.
Як маслам па сэрцы — вельмі прыемна.
Як па масле — лёгка, добра, без ніякіх цяжкасцей (ідзе, атрымліваецца і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяпле́ць, ‑ее; незак.
1. Станавіцца, рабіцца цёплым, больш цёплым. Ападаў ветравы холад і цяплела надвор’е.Чорны.Як дзьмухне [хлопчык] некалькі разоў на рукі, дык адразу ажываюць пальцы, цяплеюць далоні.Бядуля.//перан. Станавіцца дабрэйшым, лагаднейшым; ласкавець. — Вы бачылі Леніна?.. — Ціха ў хаце. У дзеда цяплеюць і вочы, і сэрца.Арочка.Па меры таго, як .. [Гендарсан] чытаў, твар яго праясняўся, цяплеў і святлеў.Чарнышэвіч.//безас. Пра адчуванне душэўнай цеплыні, ласкавасці, якое агортвае каго‑н. Смяялася .. [Галіна] так залівіста, так прыемна звінеў яе .. галасок, што ў хлопца цяплела на душы.Навуменка.У Паўла цяплела на сэрцы ад Машынага спачування.Гроднеў.
2.безас. Пра наступленне цёплага, больш цёплага надвор’я. Днём хоць і цяплела, аднак тэмпература вышэй чым мінус дваццаць — васемнаццаць не падымалася.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздо́лле, ‑я, н.
1. Шыр, прастор; шырокая вольная прастора. Стэпавае раздолле. □ Абрысы хат з заснежанымі стрэхамі зводдалі ў цемры нельга было разабраць, і агеньчыкі нагадвалі буйныя зоркі, што ўпалі з неба на снегавое раздолле.Хадкевіч.Прыемна было ісці па гэтай роўнядзі, па гэтым свежым раздоллі, упрыгожаным зыбучай павуцінкай золкавай расы.Кулакоўскі.
2.Разм. Шырокая прастора, якая дае магчымасць свабодна дзейнічаць каму‑, чаму‑н., праяўляцца чаму‑н. і пад. Высечаныя дрэвы далі раздолле тым, што асталіся з бакоў, і яны галінамі сваімі пацягнуліся на прагалы і стварылі жывыя шаты.Пальчэўскі.[Кажамяка:] — Толькі асушыць балота, тады будзе тваёй птушцы раздолле.Гурскі.//перан. Поўная свабода, адсутнасць абмежаванняў у чым‑н.; спрыяльныя, зручныя абставіны, умовы для каго‑, чаго‑н. Пачынаецца раздолле для аматараў грыбоў.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́чыць
1. séhen* vt;
мне прые́мна Вас ба́чыць es freut mich, Sie zu séhen;
ба́чыць у сне im Traum séhen*, träumen vi (каго-н, што-н, von D);
2. (перажыць) dúrchmachen vt, erlében vt;
ён мно́га чаго́ ба́чыў у сваі́м жыцці́ er hat in séinem Lében viel dúrchgemacht;
◊ ба́чыцькаго-н
наскро́зьj-n durchscháuen;
то́лькі яго́ і ба́чылі! (und) weg war er!;
бач [ба́чыш]
ты яго́! sieh dir das mal an! (разм); sieh mal éiner an!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)