ЛЁВІ ((Loewi) Ота) (3.6.1873, г. Франк фурт-на-Майне, Германія — 25.12.1961). аўстрыйскі фізіёлаг і фармаколаг. Д-р медыцыны (1896). Скончыў Страсбурскі ун-т (1906). У 1909—38 праф. ун-та ў г. Грац (Аўстрыя),
з 1940 праф.мед. каледжа Нью-Йоркскага ун-та. Адзін са стваральнікаў тэорыі хім.перадачынерв. ўзбуджэння. Устанавіў механізм рэгулявання дзейнасці сэрца з дапамогай фізіялагічна актыўных рэчываў — медыятараў. якія ўтвараюцца ў нерв. канцах клеткі — сінапсах. Высветліў ролю ацэтылхаліну ў перадачынерв. імпульсаў. Нобелеўская прэмія 1936 (разам з Г.Дэйлам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОД (франц. code ад лац. codex збор законаў),
сістэма ўмоўных знакаў (сімвалаў) для перадачы, апрацоўкі і захоўвання (запамінання) інфармацыі. Канечная паслядоўнасць кодавых знакаў наз. словам. Бывае К. раўнамерны (словы маюць аднолькавую даўжыню — лік элементаў) і нераўнамерны (розны лік элементаў, напр., К.Морзе).
Выбар К. вызначаецца ўмовамі перадачы, апрацоўкі і захоўвання інфармацыі, эфектыўным выкарыстаннем канала сувязі, забеспячэннем перашкодаўстойлівасці перадачы і інш. (гл.Кадзіраванне). К. у вылічальнай тэхніцы — сістэма ўмоўных знакаў для адлюстравання інфармацыі ў ЭВМ. Фіз. форма К. залежыць ад носьбіта інфармацыі, (напр., на перфакартах гэта спалучэнне прабітых і непрабітых участкаў, на магн. носьбітах (дысках, стужках, барабанах) — выбарачнае намагнічванне ўчасткаў. Найб. пашыраныя двайковыя пазіцыйныя К. (гл.Двайковая сістэма лічэння). Для спрашчэння алгарытмаў выканання арыфм. аперацый выкарыстоўваюць К. прамы (напр., у запамінальных прыладах), адваротны (дапаўненне да 1) і дадатковы (дапаўненне да 2; выкананне арыфм. ці інш. аперацый над лікамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́бздыкнуць, ву́бздыкнуць ’раптоўна выскачыць (пра вяроўку з рук і пад.)’ (КСТ), ву́біздыкнуцца ’вырвацца’ (КСТ). Відаць, ад гукапераймальнага бздык! (біздык!), параўн. польск.bzdęk, якія служаць для перадачы раптоўных рухаў і гукаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЭЙЛ ((Dale) Генры Халет) (5.6.1875, Лондан — 22.7.1968),
англійскі фізіёлаг і фармаколаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1914). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1898). З 1914 у Нац. ін-це мед. даследаванняў у Лондане (з 1928 дырэктар), у 1940—45 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва, у 1942—46 дырэктар Каралеўскага ін-та Вялікабрытаніі (адначасова ў 1939—59 праф. фізіялогіі Лонданскага ун-та). Навук. працы па вызначэнні механізмаў перадачынерв. імпульсу. Даследаваў хім. прыроду перадачынерв. імпульсу праз сінапсы і ролю ў ёй ацэтылхаліну. Нобелеўская прэмія 1936 (разам з О.Лёві).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імпрэсіяні́зм, ‑у, м.
Плынь у буржуазным мастацтве другой палавіны 19 — пачатку 20 стст., якая імкнулася да перадачы суб’ектыўных адчуванняў мастака, мімалётных уражанняў і настрояў, узятых без сувязі з рэчаіснасцю, з грамадскім жыццём.
[Фр. impressionisme.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́бель, ‑лю, м.
Герметычна ізаляваны праваднік (або некалькі такіх праваднікоў у адной ахоўнай абалонцы), які служыць для падводнай і падземнай перадачы электрычнай энергіі, для сігналізацыі, сувязі і пад. Электрычны кабель. Тэлефонны кабель.
[Гал. kabel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзын-дзы́нідзінь-дзінь, выкл.
Ужываецца для перадачы гукаў званка, шкла, трамвая і пад. Мчацца коні. Дзын-дзын-дзын!Колас.Ілонка пастукала мацней.. «Дзінь-дзінь», — бразгала шыба пад яе пальцамі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлета́йп, ‑а, м.
Літарадрукавальны тэлеграфны апарат з клавіятурай, як у друкарскай машынцы, для перадачы тэксту на адлегласць. Запрацавалі механізмы ўнутры машыны, і праз некалькі мінут пачуўся выразны пошчак тэлетайпа: адказ ёсць.«Маладосць».
[Ад грэч. tēle — далёка і англ. type — друкаваць на машынцы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРАДА́ТАЧНЫ НА́ДПІС,
надпіс, які робіцца на некаторых відах каштоўных папер (напр., на вэксалях, чэках) іх трымальнікам для перадачы правоў патрабавання па іх. Гл.Індасамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́збука, ‑і, ДМ ‑буцы, ж.
1. Сукупнасць літар якой‑н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.
2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.
3.перан. Прасцейшыя палажэнні якой‑н. навукі, справы; аснова чаго‑н. Вядома, таварышы новаіскраўцы, мы вельмі цэнім азбуку сацыял-дэмакратыі, але мы не хочам заставацца вечна на адной азбуцы.Ленін.
•••
Азбука Морзе — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар на тэлеграфным апараце.
Нотная азбука — сістэма нотных знакаў, якія служаць для перадачы музычных гукаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)