вадкія і цвёрдыя ападкі, якія на працягу сутак выпадаюць адначасова або паслядоўна, пераходзяць з аднаго віду ў другі. Пры тэарэт. разліках М.а. лічаць толькі тыя, якія складаюцца з сумесі снежных камякоў (або ледзяных круп) з дажджавымі кроплямі. На Беларусі адзначаюцца з канца вер. да мая (11—13% ад агульнай сумы ападкаў за год). За год бывае 15—30 сутак з М.а., колькасць іх павялічваецца з ПднаПн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ле́таср. ле́то;
◊ ба́біна л. — ба́бье ле́то;
зіма́ і л. — кру́глый год;
з ле́та ў ле́та — ка́ждое ле́то;
ко́лькі лет, ко́лькі зім! — ско́лько лет, ско́лько зим!;
зіму́ і л. — зи́му и ле́то;
снег на куццю́ — грыбы́на ле́та — погов. снег в соче́льник — грибы́ ле́том
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наста́ўніцтва, ‑а, н.
1. Праца, занятак настаўніка; прафесія настаўніка. Займацца настаўніцтвам. Першы год настаўніцтва. □ Настаўніцтва як форма выхавання непаўналетніх вельмі пашырана на аўтазаводзе.«Маладосць».
2.зб. Школьныя настаўнікі. Якуб Колас знаходзіць час для сувязей са школьнымі калектывамі, настаўніцтвам.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Аднавіцца, наладзіцца (пра што‑н. разбуранае, заняпалае). Леташні, другі па ліку, пасляваенны год быў ураджайны, некаторыя калгасы трохі падправіліся, сёе-тое далі на працадзень.Навуменка.
2. Аднавіць крыху сваё здароўе, сілы; падлячыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маёўка, ‑і, ДМ маёўцы; Рмн. маёвак; ж.
1. Нелегальны сход рабочых у дарэвалюцыйнай Расіі ў дзень 1‑га Мая (звычайна за горадам). На сярэдзіне маёўкі прыбег вартаўнік шляху і сказаў, што ўперадзе відаць поўна сялянскіх фурманак.Мурашка.
2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды. Кожны год у дзень Перамогі ўвесь калектыў завода выязджаў на маёўку на паўвостраў Самшытавы.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лужо́к, ‑жка, м.
1.Памянш.да луг 1. А воддаль на лужку свяцілася рачулка.Бядуля.
2.Абл. Невялікі натуральны вадаём; азярцо. Помнілася мне з малых год, што недзе ў гэтым баку павінен быць велікаваты і глыбокі лужок, нібы азярцо.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
немалады́, ‑ая, ‑ое.
Сярэдніх год; пажылы. Немалады ён — мой равеснік, Але рухавы, як юнак.Колас.Шафранскі быў чалавек ужо немаладога веку, трошкі грузнаваты.Сабаленка.— Што гэта, дзядзька? — запытаў Анатоль у немаладога ўжо, з мноствам зморшчынак на буйным твары суседа.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́дніца, ‑ы, ж.
Разм. Калядная пара; калядная ноч. Ражок хусткі ўвачавідкі рудзее, бы гэта яна, Наста, тупае не за возам па грэблі, а дома ля чалесніка ў калядніцу.Пташнікаў.Тое, чаго такароўцы пужаліся болей ста год падрад — ад дзядоў да ўнукаў і праўнукаў — насунулася раптам на іх, як воўк на дарозе ў калядніцу на адзінокага падарожніка.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАРА́ АЛАТА́У,
зімовы сорт яблыні казахскай селекцыі. Атрыманы з сеянцаў сорту Ранет арлеанскі ад свабоднага апылення. На Беларусі вырошчваюць у гаспадарках Гродзенскай вобл. і садаводы-аматары.
Дрэва сярэднярослае, з шырокаавальнай кронай, пладаносіць на 5—6-ы год пасля пасадкі (на клонавых прышчэпах — на 2—3-і год). Плады сярэдняй велічыні (100—115 г) шырокаканічныя, светла-жоўтыя, з лёгкім аранжавым румянцам, дэсертнага прызначэння. Выспяваюць у пачатку кастр., захоўваюцца да крас.—мая. Мякаць шчыльная, дробназярністая, сакаўная, духмяная. Сорт сярэднеўстойлівы да паршы, зімаўстойлівы, ураджайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РКАВЫ ДУБ (Quercus suber),
кветкавая расліна сям. букавых. Пашыраны ў прыморскім поясе (навыш. да 400—500 м) Зах. Міжземнамор’я. Культывуецца наПд Еўропы, Каўказе, у Кітаі.
Вечназялёныя дрэвы выш. да 20 м, дыяметр ствала каля 1 м. Карані глыбокія, стрыжнёвыя. Лісце зубчастае або суцэльнакрайняе, знізу шэрае, апушанае. Тычынкавыя кветкі ў каташках, песцікавыя — адзіночныя. Плод — жолуд. На 3—5-ы год ствол і буйныя галіны пакрываюцца коркам. Спеласць корку настае на 15—20-ы год. Выкарыстоўваюць у прам-сці.