насякомаесям. лістаедаў. Радзіма — Паўн. Амерыка. У Еўропе ўпершыню выяўлены ў Францыі ў 1916, на Беларусі (Брэсцкая вобл.) — у 1956; пашырыўся па ўсёй тэр. рэспублікі. Можа пералятаць на адлегласць да 300 км.
Даўж. да 12 мм. Цела авальнае, пукатае, жоўтае. Крылы ярка-ружовыя, на надкрылах 10 чорных падоўжных палос. Лічынка (даўж. да 15 мм) цагельна-чырв., з 2 радамі чорных бугаркоў па баках. Кукалка жоўта-аранжавая. Зімуюць жукі ў глебе на глыб. да 30 см. Адкладвае да 3000 яец на ніжнім баку лісця Лічынкі нараджаюцца праз 5—8 сут і за перыяд развіцця (15—35 сут) праходзяць 4 узросты. Найб. шкаданосныя лічынкі 4-га ўзросту. Акукліваюцца ў глебе, праз 15—20 сут кукалка ператвараецца ў жука. Лічынкі і жукі кормяцца лісцем, чаранкамі і сцёбламі бульбы. Меры барацьбы: збор і знішчэнне жукоў, лічынак і кладак яец, апырскванне пестыцыдамі поліхлорпіненам і хларафосам. біял. прэпаратам бітаксібацылінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тарака́н, ‑а, м.
Насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі з доўгімі вусамі, некаторыя віды якога водзяцца ў жыллі чалавека. З паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі, як шамацелі тараканы за печчу.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кама́шка ’мурашка’ (Ян.). Укр.кома́ха, кома́шка ’насякомае’, ’мурашка’, рус.паўд.кома́шка ’усялякае дробнае насякомае’, ’мошка’, ’маленькі камар’, раз. ’мурашка’, наўг.комашни́к ’мурашнік’, кур.комашня́ ’рой камароў ці мошак’, ’мурашкі’. Усх.-слав. утварэнне ад komati ’таўчы, біць, мяць’ (Трубачоў, 10, 171) і суф. ‑ах‑а (з экспрэсіўным значэннем). Параўн. прасл.komъ ’той, што прыняў круглую форму, клубок, рой’. Іншыя прыклады з суф. (а)х‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 73–74.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саранча́ ’насякомае падсямейства саранчовых, падобнае на коніка, якое вялікімі чародамі пралятае і нішчыць пасевы’ (ТСБМ), саранча́, сарана́ ’тс’ (ТС), сара́нка ’конік, казюлька’ (ТС), сарана́ ’дзятва’ (Янк., Ян., Мат. Гом.), саранчу́к ’насякомае, падобнае на саранчу, але зялёнага колеру з доўгімі заднімі нагамі’ (Нас.), ’каромысел (насякомае)’ (Байк. і Некр.). Ст.-бел.саранча, шаранча (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 146). Рус.саранча́, дыял.сарана́, укр.сарана́, польск.szarancza, sarancza (з рус. — Брукнер, 683). Запазычанне з цюрк.sarynča ’тс’; параўн. кыпч.sarynčaq ’тс’, вытворнага ад sary(ɣ) ’жоўты’, saryǯa ’жаўтаваты’ (Корш, AfslPh, 9, 666). Сарана́ — адваротны дэрыват ад саранча — Фасмер, 3, 560. Сюды ж сарачыць ’спусташаць, знішчаць, як саранча’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. сарыч. Гл. яшчэ Жураўскі, Лекс. тюрк., 85.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ізазо́ма
(ад ba- + гр. zoma = пояс)
насякомае атрада перапончатакрылых; шкодзіць зерневым культурам, травам і пладовым дрэвам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
-птэр
(гр. pteron = крыло)
другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «птушка», «насякомае», «лятальны апарат».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ба́гінг
(англ. bugging, ад bug = насякомае, жук)
1) падслухоўванне з дапамогай сучасных электронных сродкаў;
2) устройства мініяцюрных памераў, якое тайна манціруецца ў жыллі або адзенні, «жучок».
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Земляная блыха — тое, што і земляная блошка (гл. блошка).
З блыхі рабіць валагл. рабіць.
Карміць блохгл. карміць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадаме́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Насякомае з тонкім выцягнутым целам і доўгімі нагамі, дзякуючы чаму хутка слізгаціць па паверхні вады. Па гладкай паверхні вады безупынна слізгаюць, нібы канькабежцы па лёдзе, мітуслівыя даўганогія вадамеркі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)