Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
slobbery
[ˈslɑ:bəri]
adj.
1) сьліня́вы
2) мо́кры, асьлі́злы, хлюпо́тны (пра надво́р’е)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Слю́та ‘мокрае, дрэннае надвор’е’ (Нас.; гом., Нар. сл.; люб., паст., Сл. ПЗБ; Нар. словатв.), слюта́ ‘тс’ (ТС, Мат. Гом.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё, з слота (гл.) пад уплывам слоў з слю‑ у корані (гл. слюз). Укр.дыял. (палес.) слюта́ ‘навязлівы чалавек; дрэннае надвор’е’ лічаць беларусізмам і вынікам кантамінацыі сло́та, слата́ ‘тс’ і плю́та ‘дажджлівае надвор’е’ (ЕСУМ, 5, 313). Параўн. рус.усх.-сіб.слю́тие, слю́тье ‘вільготнае, урадлівае лета’, што, хутчэй, можна суаднесці з лета, слецце (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сіно́птык, ‑а, м.
Спецыяліст-метэаролаг, які дае прагнозы надвор’я. Чым даўжэй працуе сіноптык у адным і тым жа раёне, тым больш дакладна ён «прадказвае» надвор’е.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Áufheiterungf -, -en
1) праясне́нне (пра надвор’е)
2) паляпшэ́нне настро́ю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Крутаве́рць ’дрэннае надвор’е з мяцеліцай’, ’вірлівая вада’ (ТСБМ). Да круціць (гл.) і вярцець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спрыя́льны
1. (способствующий) благоприя́тный;
~нае надво́р’е — благоприя́тная пого́да;
2. (расположенный в чью-л. пользу) доброжела́тельный, благожела́тельный; благоскло́нный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЕРТЫЦЫЛЁЗ,
хвароба, якая выклікаецца недасканалымі грыбамі з роду Verticillium. Найб. часта пашкоджвае клён, ліпу, дуб, конскі каштан, ільмовыя і многія інш. дрэвавыя пароды, кусты і травяністыя расліны. Асабліва небяспечны для маладых раслін. На Беларусі адзначаны на лісцевых пародах у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Пры вертыцылёзе закупорваюцца сасуды дрэў, у выніку пашкоджваецца іх водапранікальная сістэма і галінкі або ўсё дрэва засыхаюць. На зрэзах пашкоджаных участкаў бурыя або аліўкавыя суцэльныя ці перарывістыя кольцы. Заражэнне адбываецца спорамі грыба праз мех. пашкоджанні ў вобласці каранёвай шыйкі і ніжняй часткі ствала, а таксама міцэліем пры кантакце хворых і здаровых каранёў. Пашырэнню хваробы спрыяе цёплае вільготнае надвор’е.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЙСК,
горад у Расіі, у Краснадарскім краі, порт на беразе Таганрогскага зал. Азоўскага м. 80,5 тыс.ж. (1992). Эканамічны цэнтр Кубанскага Прыазоўя.
Чыг. станцыя, вузел аўтадарог, аэрапорт. Цэнтр рыбапрамысл. раёна. Прадпрыемствы харчасмакавай, лёгкай, камбікормавай, дрэваапр. (мэблевая ф-ка) і маш.-буд. (з-ды паліграфічных машын, станкабуд., суднарамонтны, «Атракцыён») прам-сці. Вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча. Музеі гісторыка-краязнаўчы і мастацкі. Прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт. Клімат умераны, з рысамі марскога, з вельмі цёплым летам. Характэрная асаблівасць — ветранае сонечнае надвор’е (брызы). Мясц.мінер. воды і глеевыя гразі Ханскага воз. з інш. сродкамі выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў руху і апоры, гінекалагічнай сферы, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, скуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́, Пятра, Пятрок,
у беларусаў і інш.слав. народаў стараж. земляробчае свята. Адзначалася 29 чэрв.ст. стылю. З’яўлялася своеасаблівым працягам Купалля. Назва язычніцкага свята, да якога царква прымеркавала свята апосталаў Пятра і Паўла, не захавалася. У бел. фальклоры П. — апякун хлеба і хлебаробаў. Калі спрыяла надвор’е, з П. пачыналі сенакос. З гэтага свята звычайна пачыналіся т.зв. пятроўскія карагоды, якія працягваліся да Спаса. У час святкавання спявалі пятроўскія песні, адбывалася кумаванне дзяўчат з хлопцамі, якому ў старажытнасці папярэднічала кумаванне дзяўчат паміж сабой (абмяняўшыся пярсцёнкамі або чым-небудзь з вопраткі, яны на працягу года лічыліся кумамі). Пасля П. дзень ішоў на спад, лета хілілася на восень.