вёска ў Любанскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад г. Любань, 177 км ад Мінска, 50 км ад чыг. ст. Урэчча. 102 ж., 50 двароў (1999). Аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЖА́НКА,
рака ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл., левы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 231 км². Пачынаецца каля в. Зарослае. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. да 2 км. Пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,5 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУНО́ВА (Святлана Рыгораўна) (н. 9.7.1954, Мінск),
бел. скульптар. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры. Творы Гарбуновай вызначаюцца лаканічным вобразным строем, узнёсласцю і паэтычнасцю. Сярод манум. работ: помнік С.Буднаму ў Нясвіжы (1982, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984), мемар. комплекс на месцы спаленай в. Літавец Дзяржынскага р-на Мінскайвобл. (рэльеф 1987), мемар. дошка Ф.Скарыны для Гомельскага ун-та (1990), надмагільны помнік К.Крапіве (1994); станковыя — «Мелодыя» (1975), «Рабфак» (1978); партрэты С.Цітовіч (1985), І.Чыгрынава (1995); памятныя медалі да 100-годдзя Цёткі (А.Пашкевіч, 1976), П.Броўкі (1982), У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча (1983), Ф.Скарыны (1985), Ефрасінні Полацкай (1994) і інш.
Г.Б.Сачанка.
С.Гарбунова. Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Літавец Дзяржынскага раёна Мінскайвобл. 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫ ЗАКА́ЗНІК,
тэрыторыя, вылучаная з мэтай захавання і аднаўлення каштоўных водных аб’ектаў і комплексаў прыроды. Уключаюць азёрныя, балотныя і рачныя заказнікі. На Беларусі (на 1.1.1997) 14 гідралагічных заказнікаў рэсп. значэння: Балота Мох, Белае, Вялікае Астравіта, Глыбокае-Чарбамысла, Доўгае, Ельня, Карыценскі Мох, Крывое, Рычы, Сосна ў Віцебскай, Заазер’е ў Магілёўскай, Чарэмшыца ў Мінскай, Выганашчанскае ў Брэсцкай, Дзікае ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях (агульная пл. 93 825 га); 14 заказнікаў мясц. значэння: 2 у Брэсцкай, 8 у Віцебскай, 3 у Гомельскай і 1 у Мінскай абласцях.
На тэр. гідралагічнага заказніка забараняецца здабыча торфу, нарыхтоўка моху, правядзенне меліярацыйных работ. Пры ўмове захавання водаахоўнай ролі насаджэнняў дазваляецца высечка лесу, кустоў, нарыхтоўка прутоў, дубільнай кары, а таксама касьба, збор грыбоў і ягад. Паляванне і рыбная лоўля вядуцца па вызначаных правілах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЕ́ЛЬ (Віктар Паўлавіч) (н. 15.5.1941, в. Стары Капыль Капыльскага р-на Мінскайвобл.),
бел. гісторык і географ.
Канд. гіст.н. (1979). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1964), Мінскую ВПШ (1973), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1979). З 1966 сакратар Кобрынскага райкома ЛКСМБ, Камянецкага райкома КПБ, заг. сектара ЦККПБ. З 1987 выкладчык Мінскай ВПШ, дацэнт Ін-та паліталогіі і сац. кіравання КПБ, выкладчык ліцэя Бел. гуманітарнага адукацыйна-культ. цэнтра. З 1994 заг. рэдакцыі выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». Навук. працы па праблемах сац. перабудовы сучаснай вёскі, павышэння культуры сельскага побыту, адраджэння нац. духоўнасці, сусветнай гіст.-культ. спадчыны, краязнаўства і гісторыі геагр. адкрыццяў.
Тв.:
Каменец: Ист.-экон. очерк. Мн., 1975;
Рабочий класс и переустройство быта современного села. Мн., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЧЫЦЫ,
вёска ў Беларусі, у Даманавіцкім с/с Салігорскага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калгаса. За 45 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 180 км ад Мінска. 712 ж., 240 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАВАЗНА́ЎСТВА,
вышэйшая недзяржаўная навучальная ўстанова. Створаны ў 1991 на базе б.Мінскай вышэйшай юрыд. школы. Рыхтуе юрыстаў па спецыялізацыях: прававое забеспячэнне знешнепаліт. дзейнасці; гасп. права. Аддзяленні: дзённае (прымаюцца асобы з сярэдняй адукацыяй), завочнае (з сярэдняй ці вышэйшай неюрыд. адукацыяй) і павышэння кваліфікацыі. Навучанне платнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Талькаўскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 26 км на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Талька. 247 ж., 96 двароў (1995). Б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІ́ПАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПдЗ ад г. Вілейка, 100 км ад Мінска, 3,5 км ад чыг. ст. Чырвоны Беражок. 424 ж., 168 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬШЭ́ВА,
вёска ў Беларусі, у Свірскім пасялковым савеце Мядзельскага р-на Мінскайвобл. За 58 км на ПнЗ ад Мядзела, 198 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Лынтупы. 55 ж., 29 двароў (1995). На левым беразе р. Страча — рэшткі сядзібы 1887—93 і пейзажны парк.