ЛАЗАКО́ВІЧ Мікалай Віктаравіч (н. 5.3.1954, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1996), праф. (1998). Скончыў БДУ (1976), дзе працуе з 1979. Навук. працы па тэорыі імавернасцей і выпадковых працэсаў, абагульненых функцыянальных ураўненнях.
Тв.:
Арпроксимация стохастических интегралов Ито и Стратоновича элементами прямого произведения алгебр обобщенных случайных процессов (разам з С.П.Сташуленкам) // Теория вероятностей и ее применения. 1996. Т. 41, вып. 4;
О приближении решений одного класса стохастических уравнений (разам з А.Л.Яблонскім) // Сиб. мат. журн. 2001. Т. 42, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
або́, злуч.
1.размеркавальны. Ужыв. для супастаўлення членаў сказа і сказаў з узаемным выключэннем, паказваючы на катэгарычнасць выбару аднаго з іх.
Або заўтра, або паслязаўтра.
Або пан, або прапаў (прыказка). Пашукай на паліцы або ў шафе.
Дрыгва зацягне кожнага, хто аступіцца або зробіць неасцярожны крок.
2.пералічальна-размеркавальны. Аб’ядноўвае члены сказа і сказы пры пералічэнні.
Каго ты ні вазьмі, дык гэта або матэматык, або фізік, або хімік.
3.далучальны. Ужыв. для злучэння розных назваў аднаго і таго ж паняцця, для паяснення, у знач. іншымі словамі, гэта значыць.
Берагавыя ластаўкі, або беражанкі, спрытна ляталі над вадой.
4.у знач.пыт.часц.Ужыв. ў пачатку пытальных сказаў у знач. хіба?, няўжо? (разм.).
Або ты не ведаеш пра гэта?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГІ́ЛЬБЕРТ (Hilbert) Давід (23.1.1862, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 14.2.1943),
нямецкі матэматык. Замежны ганаровы чл.АНСССР (1934). Скончыў Кёнігсбергскі ун-т. З 1893 праф. Кёнігсбергскага, у 1895—1933 Гётынгенскага ун-таў. Навук. працы па тэорыі інварыянтаў, тэорыі лікаў, тэорыі функцый, асновах геаметрыі, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, матэм. фізіцы, матэм. логіцы і інш. Аўтар канцэпцыі фармалізму ў матэматыцы. Увёў паняцце гільбертавай прасторы, якім шырока карыстаюцца ў матэматыцы і тэарэт. фізіцы.
Тв.:
: Рус.пер. — Основания математики: Теория доказательств. М., 1982 (разам з П.Бернайсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРСТЫ́Н Цэлясцін Лявонавіч (28.1.1888, г. Цярнопаль, Украіна — 21.10.1938),
бел.матэматык. Д-рфілас.н. (1912). Акад.АН Беларусі (1931). Скончыў Венскі ун-т (1911). Працаваў у Аўстрыі. З 1929 праф.БДУ, з 1931 дырэктар Фіз.-тэхн. ін-та АН Беларусі. Асн.навук. працы па дыферэнцыяльнай і рыманавай геаметрыі, дыферэнцыяльных ураўненнях (агрэгаты Пфафа) і некат. пытаннях алгебры (тэорыя дыстрыбутыўных груп і інш.). Напісаў на бел. мове вучэбны дапаможнік па дыферэнцыяльнай геаметрыі. Арыштаваны 10.12.1937. Памёр у мінскай турэмнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДРАЎ Павел Сяргеевіч (7.5.1896, г. Нагінск, Расія — 16.11.1982),
сав.матэматык; заснавальнік навук. школы па тапалогіі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1929). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917), з 1929 праф. там жа. Навук. працы па тапалогіі, тэорыі мностваў і тэорыі функцый сапраўднай пераменнай. Стварыў тэорыю бікампактных прастораў, метады камбінаторнага (алгебраічнага) даследавання мностваў і прастораў, тэорыю размернасці. Віцэ-прэзідэнт Міжнар.матэм. асацыяцыі (з 1958). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Комбинаторная топология. М.; Л., 1947;
Введение в общую теорию множеств и функций. М.; Л., 1948;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЕ́ВІЧ Анатоль Барысавіч (н. 9.1.1942, в. Мелаватка Валгаградскай вобл., Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1991). Скончыў БДУ (1963), дзе працуе з 1967. Навук. працы па функцыян. аналізе і дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў новы падыход у даследаванні функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў і нелакальных краявых задач, заснаваных на вывучэнні адпаведных аператарных алгебраў. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993).
Тв.:
Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з Я.В.Радынам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАКО́Ў Васіль Пятровіч (11.3.1845, в. Церуха Гомельскага р-на — 16.3.1922),
расійскі матэматык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1884). Скончыў Кіеўскі ун-т (1868), дзе і працаваў (з 1877 праф.), з 1899 у Кіеўскім політэхн. ін-це. Навук. працы па матэм. аналізе, алгебры, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, механіцы. Адкрыў новую прыкмету збежнасці бесканечных шэрагаў (1870), даў новы спосаб рашэння класічнай задачы аб брахістахроне (1900). Выдаваў «Журнал элементарной математики» (1884—86). Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Літ.:
Историко-математические исследования. М., 1956. Вып. 9. С. 667—722;
Дабравольскі В.А. Да ісціны — найпрасцейшым шляхам: Васіль Ермакоў. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБРЭ́ЙКА Пётр Пятровіч (н. 3.2.1939, г. Варонеж, Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1968), праф. (1970). Скончыў Варонежскі ун-т (1961). Працаваў у Варонежскім і Яраслаўскім ун-тах, Ін-це тэхн. кібернетыкі АНСССР. З 1981 у БДУ. Навук. працы па нелінейным функцыянальным аналізе, набліжаных метадах, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях. Распрацаваў тэорыю інтэгральных аператараў у шырокім класе прастораў. Адзін з аўтараў даведнікаў «Інтэгральныя ўраўненні» (1968), «Функцыянальны аналіз» (1972).
Тв.:
Геометрические методы нелинейного анализа. М., 1975 (разам з М.А.Краснасельскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ВІЧ Эдуард Вікенцьевіч (н. 26.8.1936, в. Вербавічы Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.матэматык-праграміст. Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це матэматыкі і выліч. тэхнікі АН Беларусі, з 1961 у НДІЭВМ. Навук. працы па выліч. тэхніцы і праграмаванні, стварэнні і ўкараненні аперацыйных сістэм Адзінай сістэмы ЭВМ. Дзярж. прэмія СССР 1978. Прэмія Ленінскага камсамола 1970.
Тв.:
Система разделения времени ЕСЭВМ. М., 1982 (у сааўт.);
Система виртуальных машин для ЕСЭВМ. М., 1985 (у сааўт.);
Программирование на языке ассемблера ЕСЭВМ. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 2.5.1947, в. Новая Вёска Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Адначасова ў 1986—94 у апараце Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, з 1994 у Асацыяцыі камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па сістэмным аналізе, аптымальным кіраванні, макраэканоміцы, інфарм. тэхналогіях. Распрацаваў шэраг камп’ютэрных сістэм для аналізу, экспертызы і прагнозу развіцця ваен.-эканам. сітуацый.
Тв.:
Дискретная оптимизация. Мн., 1977;
Матроиды в дискретной оптимизации. Мн., 1987, Анализ финансового состояния банка. Мн., 1998 (разам з І.Ц.Шыбека).