1. Запоўніць сабою, заняць усё, многае. Усе двары пазаймалі прыезджыя людзі.Колас.// Узяць у сваё карыстанне, скарыстаць для сваіх мэт усё, многае.
2. Захапіць нейкую колькасць чаго‑н., нейкую прастору. Бацька праз людзей даведаўся, што ехаць нам цяпер можна толькі на станцыю Парафіянава, бо папярэднія нашы станцыі пазаймалі немцы.Дубоўка.
3. Ахапіўшы, пагнаць куды‑н. усіх, многіх. Пазаймаць кароў у статак.
4. Заняць каго‑н. чым‑н. некаторы час. Пазаймаць гасцей паўгадзінкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Здаць у карыстанне што‑н. нанава, на іншых умовах або каму‑н. другому. Пераздаць зямлю ў арэнду. Пераздаць пакой.
2.Разм. Здаць экзамен, залік паўторна, яшчэ раз. А мне ўспамінаецца, як некалі Барыс усё скардзіўся, што яму цяжка даецца матэматыка. Я ж казаў, што невялікая бяда і пераздаць адзін прадмет і ні ў якім выпадку не трэба кідаць вучобу ў машынабудаўнічым тэхнікуме.Мыслівец.
3. Здаць, раздаць нанава (карты).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
практыкава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. практыкаваць і практыкавацца.
2.часцеймн. (практыкава́нні, ‑яў). Шэраг спецыяльных прыёмаў для агульнага фізічнага развіцця ці для набыцця якіх‑н. навыкаў (карыстанне зброяй, спартыўным снарадам і пад.). Практыкаванні па стральбе. □ [Сяльчонак] асцярожна вылез з-пад коўдры, выйшаў у калідор, зрабіў некалькі нескладаных гімнастычных практыкаванняў.Асіпенка.
3. Вучэбнае пісьмовае або іншае заданне для замацавання ведаў, навыкаў і пад. Пасля бяссоннай і трывожнай ночы .. [Галя] ніяк не магла пачаць свае практыкаванні на скрыпцы.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абанеме́нт
(фр. abonnement)
1) права на карыстанне пэўны час чым-н. (напр. тэлефонам, месцам у тэатры, басейнам), а таксама дакумент, які забяспечвае гэта права;
2) аддзел бібліятэкі, дзе кнігі выдаюцца на дом.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
wspólny
wspóln|y
агульны; супольны;
~a uprawa roli — супольная апрацоўка зямлі;
~e użytkowanie — супольнае карыстанне;
wspólny interes — агульная справа;
~y mianownik мат. агульны дзельнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СЕМЯЖО́Н Язэп (сапр.Семяжонаў Іосіф Ігнатавіч; 16.11.1914, в. Пятровічы Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 16.8.1990),
бел. перакладчык, крытык, празаік, паэт.Засл. работнік культ. Беларусі (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1938). Працаваў акцёрам у БДТ-3 (1932—34). Выкладаў у Мінскім сувораўскім вучылішчы (1953—60), БДУ (1961—75), адначасова працаваў у час. «Беларусь» (1962—67). Друкаваўся з 1931. Пераклаў з англ. мовы творы У.Шэкспіра, Дж.Байрана, Р.Бёрнса, Р.Браўнінга, Дж.Кітса, з венг. — Ш.Пецёфі, сучасных паэтаў, з італьян. — Дантэ, Дж.Радары, з ням. — Г.Гейнэ, Б.Брэхта, сучасных паэтаў, з польскай — паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1985), Я.Івашкевіча, Ю.Славацкага, Ю.Тувіма, з рум. — Дж.Кэлінеску, З.Станку, з чэшскай і славацкай — В.Завады, В.Мігаліка, з франц. — П.Беранжэ, Э.Пацье, А.Рэмбо. На бел. і рус. мовы з лац. мовы пераклаў «Песню пра зубра» Міколы Гусоўскага (Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1982). Асобнымі кнігамі ў яго перакладзе выйшлі зб-кі вершаў Радары «Неапаль без сонца» (1955), Бёрнса «Шатландская слава» (1957) і «Вам слова, Джон Ячмень!» (1983), раман М.Твэна «Жанна д’Арк» (1961, з Н.Цімафеевай), зб. класічнай і сучаснай паэзіі В’етнама «Апалены лотас» (1968), раман ням. пісьменніка Г.Ота «Пара ў дарогу, буслы!» (1982, з У.Чапегам), зб. «Сем цудаў свету» (1977), творы паэтаў свету. Для перакладаў С. характэрна дакладнае ўзнаўленне сэнсава-вобразнай структуры арыгінала, умелае карыстанне скарбамі роднай мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТА́ЎНЫЯ ГРА́МАТЫў Расійскай імперыі,
акты, якія рэгулявалі адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля адмены прыгоннага права. У.г., якія меркавалася ўвесці за 2 гады, вызначалі памеры сял. парэформеннага надзелу і павіннасцей за карыстанне ім, фіксавалі звесткі аб парэформенным надзеле, развярстанні зямельных угоддзяў, перанясенні сял. сядзіб, тэрмінах пераходу сялян з паншчыны на аброк і інш. Складалі У.г. памешчыкі (з іх згоды маглі ўдзельнічаць і сяляне); зацвярджалі іх (у т. л. без згоды сялян) і ўводзілі ў дзеянне міравыя пасрэднікі. Іх увядзенне суправаджалася масавым абеззямельваннем сялян. У сялян чарназёмных губерняў памешчыкі адрэзалі каля 20%, інш. мясцовасцей — 40% надзельнай зямлі. Значная ч. надзельных зямель была адрэзана і ў бел. сялян (гл.Адрэзкі). Гэта выклікала пратэст і хваляванні сялян. У 1862 на Беларусі 78 (51,3%) сял. выступленняў былі абумоўлены ўвядзеннем У.г. На 13.1.1863 у еўрап. Расіі іх складзена 95 тыс., уведзена ў дзеянне 73,2 тыс. Паводле прыменшаных звестак на гэты час не падпісана сялянамі 36,8 тыс. У.г. (50,3%), у т. л. сялянамі 5 зах. губерняў (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Міяскай) 3127 (78,5% агульнай колькасці). Складанне У.г. практычна закончана ў 1864. У адпаведнасці з «Палажэннем» ад 8.7.1863 У.г. ўводзіліся таксама ў паселішчах удзельных сялян.
Літ.:
Литвак Б.Г. К истории формуляра уставной грамоты 1861 г. // Археографический ежегодник за 1957 г.М., 1958;
Зайончковский П.А. Проведение в жизнь крестьянской реформы 1861 г.М., 1958;
Дружинин Н.М. Русская деревня на переломе, 1861—1880 гг.М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́НШАВАЯ РЭФО́РМА,
рэформа чыншавых сялян Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны, праведзеная царскім урадам паводле закона ад 9.6.1886. Чыншавыя пазямельныя адносіны ў сельскай мясцовасці гэтых рэгіёнаў былі ліквідаваны. Чыншавікоў пераводзілі на абавязковы выкуп. Выкупныя плацяжы іх былі, як правіла, вышэйшыя за плацяжы б. панскіх сялян. Пазыка за некат. выключэннямі выдавалася ў поўным аб’ёме. Чыншавікі захоўвалі за сабой сервітутнае права (гл.Сервітуты). Для доказу права на спадчынную арэнду зямлі яны павінны былі падаць пэўныя дакументы ці паказанні сведак. Чыншавікі, якія даказалі арэндныя правы на займаемыя займаныя* імі зямельныя ўчасткі, па добраахвотнай згодзе з памешчыкамі маглі на працягу 3 гадоў выкупіць іх або замяніць чыншавае трыманне простай арэндай. Чыншавікоў-мяшчан, якія перайшлі на выкуп, прыпісвалі да валасцей. Чыншавых правоў былі пазбаўлены арандатары, якія не мелі адпаведных дакументаў ці не падалі паказанняў сведак на спадчыннае карыстанне зямлёй, а таксама чыншавікі, што карысталіся ёй толькі на працягу апошніх 10 гадоў да рэформы 1886. Арандатараў, пазбаўленых гэтых правоў, памешчыкі зганялі з зямлі або замянялі чыншавае трыманне часовай арэндай. На Беларусі, у Літве і на Правабярэжнай Украіне з 58 тыс. чыншавікоў, якія атрымалі права выкупу, нават на канец 1903 больш за палову не выкарысталі яго. Да 1898 у 5 зах. губернях з 21 238 прашэнняў чыншавікоў ранейшыя правы на зямлю пав. чыншавыя камісіі прызналі толькі ў 3479 (16,4%) выпадках. Пераважная большасць чыншавікоў была пазбаўлена арандаваных імі зямельных угоддзяў.
Літ.:
Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861—1900 гг.Мн., 1990.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
акт, ‑а, М акце, м.
1. Разавае выяўленне чалавечай дзейнасці; учынак, падзея. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з Усходняй — важны гістарычны акт. Агрэсіўны акт. Тэрарыстычны акт. □ Смельчакі, якія, зняўшы паставых, укралі Віцю.., завяршылі яшчэ адзін акт сапраўднай дружбы.Брыль.
2. Афіцыйны дакумент; пратакол, запіс аб якім‑н. юрыдычным факце. Дзяржаўны акт на вечнае карыстанне зямлёй. Абвінаваўчы акт. Скласці акт. Старадаўнія акты і граматы.
3. Закончаная частка драматычнага твора або спектакля. Камедыя ў трох актах.
•••
Акты грамадзянскай стану — запісы спецыяльнымі органамі фактаў нараджэння, смерці, шлюбу і пад.
[Лац. actus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)