owing to — зпрычы́нычаго́; дзя́куючы чаму́; у вы́ніку чаго́, праз што
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прыкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
Прымацаваць клеем або чым‑н. клейкім. Прыклеіць плакат. Прыклеіць аб’яву. □ Бараду прыклеіў, Зноў парык надзеў.Бядуля.//перан. Замацаваць за кім‑н. (прозвішча, мянушку). Аксану ўсе Міленькай звалі, а мяне Насацікам. Чаму Міленькая — зразумела, а Насаціка мне прыклеілі зпрычыны непамернага майго носа.Пянкрат.З Веньямінам Мудрык лічыцца, бо яму мянушкі не прыклеіў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міну́та, -ы, ДМ -ну́це, мн. -ы, -ну́т, ж.
1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 гадзіны і якая складаецца з 60 секунд.
Без дваццаці мінут чатыры.
2. Кароткі прамежак часу, імгненне.
Мінуты радасці.
3. Адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная 1/60 градуса (спец.).
◊
Мінута маўчання — знак выказвання жалю зпрычыны чыёй-н. смерці.
Мінута ў мінуту — абсалютна дакладна.
На адну мінуту (разм.) — ненадоўга.
У адну мінуту — вельмі хутка.
|| памянш.-ласк.міну́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 1 і 2 знач.).
Пачакайце мінутку.
|| прым.міну́тны, -ая, -ае.
Мінутная стрэлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЖЫ́ЛАў геалогіі,
пласцінападобнае геал. цела, якое ўтварылася ў выніку запаўнення трэшчыны мінер. рэчывам або зпрычыны метасаматычнага замяшчэння ім горнай пароды ўздоўж трэшчыны. Адрозніваюць простыя рудныя Ж. — адзінокія трэшчыны, і складаныя — пучкі трэшчын зон драблення ці рассланцавання. Даўж. ад некалькіх метраў да 200 км. З Ж. звязаны многія радовішчы розных відаў мінер. сыравіны (золата, свінцова-цынкавыя руды, вальфрам, ртуць і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАФІЛА́КТЫКА,
(грэч. prophylaktikos засцерагальны) у тэхніцы, мерапрыемствы планава-папераджальнага характару для падтрымкі ў спраўным стане з зададзеным узроўнем надзейнасці тэхн. прыстасаванняў, механізмаў і вырабаў. Заключаецца ў абследаванні вырабу, замене ці рамонце асобных яго дэталей і вузлоў, у чыстцы, змазцы, рэгуліроўцы і інш. Папярэджвае магчымасць нечаканага спынення работы прыстасавання зпрычыны зносу яго элементаў, забруджвання эл. кантактаў і інш. Ажыццяўляецца ў прадугледжаныя тэрміны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРПЛАЗІ́Я (ад гіпер... + грэч. plasis утварэнне),
павелічэнне колькасці структурных элементаў тканак зпрычыны павышанай функцыі органа ці ў выніку паталагічнага новаўтварэння тканкі. Гіперплазія складае аснову гіпертрафіі. Часта мае кампенсатарны характар. Адрозніваюць гіперплазію залозістую, залозіста-ацынозную, адэнаматозную і інш.
У раслін — мясцовае разрастанне тканак у выніку мітатычнага ці амітатычнага дзялення клетак. Вынік гіперплазіі — утварэнне галаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТМАСФЕ́РНАЯ ТУРБУЛЕ́НТНАСЦЬ,
асаблівасць рухаў паветраных патокаў, што маюць неўпарадкаваны характар на фоне агульнай цыркуляцыі атмасферы; адна засн. уласцівасцяў атмасферы. Прычыны атмасфернай турбулентнасці — узнікненне паветраных віхраў рознага памеру. У выніку адбываецца хуткае перамешванне паветра, асабліва вертыкальнае, абмен цяплом, вільгаццю, аэразольнымі часцінкамі паміж асобнымі яго слаямі. Ад атмасфернай турбулентнасці залежыць сутачны ход ветру, формы воблакаў, асаблівасці ападкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎРЫ́Т,
запаленне перыферычнага нерва з анатамічнымі зменамі ў нервовых валокнах і абалонках. Узнікае ў выніку бактэрыяльных і вірусных інфекцый, інтаксікацый, пераахаладжэння, сасудзістых і абменных парушэнняў, траўмаў, авітамінозаў і інш. Адрозніваюць Н. асобных нерваў — монанеўрыты (напр., сядалішчнага, тваравага) і полінеўрыты — некалькіх нерваў адразу. Прыкметы: рухальныя, адчувальныя і трафічныя парушэнні. Лячэнне: ліквідацыя асн.прычыны хваробы, тэрапія і фізіятэрапія (лячэбная фізкультура, масаж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРЭ́ДНЕНАПРУ́ЖАНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі, у якіх загадзя (у працэсе вырабу ці мантажу) ствараюцца напружанні, аптымальна размеркаваныя ў элементах канструкцыі. Найб. шырока выкарыстоўваюцца ў жалезабетонных вырабах і канструкцыях, у арматуры якіх ствараюць унутр. напружанне расцяжэння, у бетоне — сціскання. Вызначаюцца высокай шчылінаўстойлівасцю, меншай металаёмістасцю. Высока эфектыўныя зпрычыны больш поўнага выкарыстання высокатрывалых матэрыялаў і іх фіз.-мех. уласцівасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЙНТЫНГА—РО́БЕРТСАНА З’Я́ВА,
паступовае памяншэнне моманту імпульсу часціцы пры яе руху ў полі прыцягнення зоркі зпрычыны тармажэння, выкліканага паглынаннем і перавыпрамяненнем целам фатонаў поля выпрамянення зоркі. Названы па імю Дк.Г.Пойнтынга і амер. фізіка Г.Робертсана, які даследаваў гэтую з’яву ў 1937. П.—Р.з. ўлічваецца ў тэорыі эвалюцыі метэорнага рэчыва Сонечнай сістэмы і касмалогіі планетарных сістэм.