1) Notonectidae, сям. вадзяных клапоў. Каля 200 відаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых вадаёмах. На Беларусі распаўсюджаны гладыш звычайны (Notonecta glauca), радзей трапляецца гладыш жоўты (N. lutea), занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. 7,5—18 мм. Цела пукатае зверху, плоскае знізу. Хабаток моцны, востры. Заднія ногі з плавальнымі шчацінкамі, падобныя да вёслаў. Плаваюць спінай уніз. Добра лётаюць. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Драпежнікі: кормяцца дробнымі воднымі насякомымі, маляўкамі рыб.
2) Phalacridae, сям. жукоў падатр. разнаедных. Больш за 300 відаў. Большасць жыве ў суквеццях складанакветных раслін, некаторыя — на ржаўных грыбах, у якіх развіваюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРША́НЦЫЯ (Marchantia),
род пячоначных імхоў сям. маршанцыевых. Каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі М. зменлівая (M. polimorpha) трапляецца на вільготных мясцінах, вогнішчах, каля жылля.
Слаявіна зялёная, плоская, стужкападобная, шыр. 1—2 см, даўж. да 10 см, злёгку скурыстая ці паперападобная. Паветраныя камеры запоўнены асіміляцыйнай тканкай. Зверху на слаявіне знаходзяцца вывадкавыя кошыкі для вегетатыўнага размнажэння, знізу рызоіды і брушныя лускавінкі. Архегоніі і антэрыдыі на падстаўках з доўгімі ножкамі. Светла-жоўтая каробачка на ножцы. Спараносіць улетку. Першасныя глеба- і торфаўтваральнікі.
Маршанцыя зменлівая: 1 — слаявіна з жаночымі падстаўкамі; 2 — з мужчынскімі падстаўкамі; 3 — вывадковыя кошыкі (павялічана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́МА (Felis ęoncolor),
млекакормячае сям. кашэчых атр. драпежных. Пашырана ў Амерыцы ад Паўд. Аляскі да Магеланава праліва. Жыве пераважна ў гарах, на ўскрайках лясоў, адкрытых ландшафтах і ў джунглях. 2 падвіды (П. ўсходняя — F.c. cougar і П. фларыдская — F.c. coryi) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Мясц. назвы П. — горны леў, серабрысты леў, кугуар.
Даўж. цела да 197 см, хваста да 82 см, маса да 110 кг. Вушы шырокія, закругленыя. Поўсць густая, кароткая. Афарбоўка аднаколерная, жаўтавата-бурая, знізу светлая. Драпежнік. Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) кацянят раз у 2—3 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЧА́НКІ, пясчанкавыя (Gerbillinae),
падсямейства хамяковых атр. грызуноў. Каля 15 родаў, 102 віды. Пашыраны пераважна ў пустынях Азіі, Афрыкі, Паўд.-Усх. Еўропы. Жывуць калоніямі, у норах. Многія віды — шкоднікі с.-г. культур, пашаў, могуць разбураць насыпы дарог і інш. Пераносчыкі ўзбуджальнікаў клешчавага сыпнога тыфу, скуранога лейшманіёзу, чумы і інш.інфекц. хвароб.
Даўж. да 20 см, маса да 100 г. Вушы кароткія, закругленыя. Хвост даўжэйшы за цела, укрыты кароткімі густымі валаскамі, на канцы кутасік. Афарбоўка пясчана-жоўтая ці карычневая, знізу белая. Кормяцца раслінамі і насякомымі. Нараджаюць 5—6, зрэдку да 12 дзіцянят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
heráuf=
аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на рух знізу ўверх у напрамку да таго, хто гаворыць: heráufkommen* падыма́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
допельендбо́л
(ад ням. doppelend = двухканцовы + англ. ball = мяч)
спартыўны снарад для трэніроўкі ў боксе ў выглядзе мяча, што вісіць на доўгай спружыне і адцягнены знізу вяроўкай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Сафі́т, софі́т ’падшыўка дошак да столі’ (ТС), су́фіт, суфэ́т ’столь’ (Сл. Брэс.). Этымалагічна тое ж, што і літар.сафі́т ’паверхня якой-небудзь архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу’, ’прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло і інш.’ (ТСБМ). З італ.soffiito ’столь’ (ТСБМ, там жа) праз заходнееўрапейскія мовы; у першым значэнні праз польск.sufit ’ніжняя паверхня столі; столь’; гл. SWO, 710.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
недалу́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лузе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Слабы, хваравіты чалавек; інвалід. [Лятун:] — Стары я, браткі, недалугай раблюся. Што год, то горш.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падапрэ́ць, ‑эе; зак.
1. Крыху, злёгку сапрэць; сапрэць знізу. — Павел Паўлавіч, — падаючы ўзор азіміны, звярнуўся Верамейчык да Шаманскага, — па нізінах жыта крыху падапрэла.Дуброўскі.
2.Разм. Крыху падтаць. Пасярэдзіне [ракі] то моцна, можна было б прайсці смела, а .. каля берагоў, пад вадою, лёд мог падапрэць і паламацца.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
1. Прыклеіць што‑н. пад чым‑н. Падклеіць назву пад малюнкам.// Прыклеіць што‑н. знізу, спадыспаду. Падклеіць падноскі да падэшваў.
2. Падрамантаваць што‑н., змацоўваючы клеем. Падклеіць геаграфічную карту. □ Андрэй.. [балалайку] падклеіў, тое-сёе падкляпаў, напяў струны і стаў вучыцца іграць.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)