КУ́РА-АРА́КСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

культура плямён Закаўказзя эпохі ранняй бронзы (3-е тыс. да н.э.). Назва ад помнікаў, адкрытых у бас. р. Кура і Аракс. Арэал К.-А.к. ўключае таксама ўсх. Анатолію, Дагестан, Чэчню, Інгушэцію, частку паўн. Асеціі. Характарызуецца аселасцю насельніцтва, паселішчамі са своеасаблівай архітэктурай (круглыя і прамавугольныя дамы), глянцаванай керамікай з рэльефным спіральна-канцэнтрычным і разным арнаментам, глінянымі перасоўнымі агнішчамі. Асн. заняткам насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля, развівалася металургія бронзы і металаапрацоўка. Існавалі сувязі з плямёнамі майкопскай культуры Паўн. Каўказа.

т. 9, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАГАЛЕ́НД,

штат на крайнім ПнУ Індыі. Пл. 16,5 тыс. км². Нас. 1,2 млн. чал. (1991), пераважна група роднасных плямён і народнасцей нага. Адм. ц. — г. Кахіма. На тэр. Н. Асама-Бірманскія горы (выш. да 3824 м). Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Да выш. 1000 м пераважаюць трапічныя вечназялёныя і мусонныя лістападныя лясы, вышэй — хвойныя лясы, на вяршынях — лугі. Амаль усё насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Пашырана лядна-агнявое земляробства. На тэрасаваных схілах вырошчваюць пераважна рыс. Лесанарыхтоўкі. Саматужная вытв-сць тканін. Транспарт аўтамаб. і ўючны.

т. 11, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТА́САЎ Мікалай Іванавіч (н. 25.6.1933, с. Пералазы Краснагорскага р-на Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін. Д-р с.-г. н., праф. (1987). Скончыў БСГА (1957). З 1964 працуе ў ёй (з 1973 заг. кафедры). Навук. працы па ахове с.-г. раслін ад шкоднікаў і хвароб, мерах барацьбы з пустазеллем, аграбіял. асновах выкарыстання фунгіцыдаў і гербіцыдаў у інтэнсіўным земляробстве, севазваротах.

Тв.:

Гербициды в интенсивном земледелии. Мн., 1988;

Агробиоэкологические основы применения фунгицидов в интенсивном земледелии. Мн., 1992.

т. 13, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕБУ́ (Cebú),

востраў у цэнтр. ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 4,4 тыс. км² (з прылеглымі астравамі, што ўваходзяць у аднайм. правінцыю, каля 5,1 тыс. км²), даўж. каля 220 км. Рэльеф пераважна горны, выш. да 1073 м. Складзены ў асн. з дыярыту і крышт. сланцаў, перакрытых пясчанікамі, гліністымі сланцамі, вапнякамі. Уздоўж узбярэжжаў каралавыя рыфы. Клімат субэкватарыяльны. Аладкаў 1500 мм за год. У гарах цэнтр. ч. — вільготныя трапічныя лясы, па перыферыі — лугі. Трапічнае земляробства (вырошчванне кукурузы, цукр. трыснягу, рысу, тытуню, манга). Рыбалоўства. Порт — Себу.

т. 14, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЕРГАНА́,

гістарычная вобласць у Сярэдняй Азіі. Уключае раён Ферганскай даліны [Ферганскі, Наманганскі і Андыжанскі вілаеты Узбекістана, ч. Ошскай і Джалал-Абадскай абласцей Кыргызстана і Сагдыйскай (б. Ленінабадскай) вобл. Таджыкістана]. Адзін са стараж. раёнаў земляробства. У 8 ст. заваявана арабамі, пасля распаду Араб. халіфата ў складзе розных феад. дзяржаў. У 2-й пал. 18 ст. вылучылася з Бухарскага эмірата і стала цэнтр. ч. Какандскага ханства (гл. Каканд), пасля ліквідацыі якога ў 1876 уключана ў склад Рас. імперыі. Найбуйнейшы раён вырошчвання бавоўніку.

т. 16, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФУ́ТА-ДЖАЛО́Н (Fouta-Djallon),

плато ў Зах. Афрыцы, у Гвінеі. Уздымаецца прыступкамі ад 300 м каля раўнін і ўзбярэжжа Атлантычнага ак. да 1000 м і больш у цэнтр. ч. краіны. Найб. выш. 1537 м (г. Тамге). Складзена пераважна з пясчанікаў, пранізаных базальтамі, далерытамі і габра. Ападкаў да 1500 мм за год. На Ф.-Дж. бяруць пачатак рэкі Гамбія, Бафінг (верхняе цячэнне р. Сенегал) і інш. Ландшафты другасных саваннаў, участкі вільготных вечназялёных лясоў. Развіты земляробства (проса, рыс і інш.) і жывёлагадоўля.

т. 16, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫЖЭ́ЎСКІ Міхаіл Рыгоравіч (12.1.1896, г. Добруш Гомельскай вобл. — 28.9.1964),

бел. вучоны ў галіне земляробства. Чл.-кар. АН Беларусі (1940), д-р с.-г. н. (1950), праф. (1934). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1923) і працаваў там (з 1938 заг. кафедры). Даследаваў глебы Беларусі. Працы па асваенні севазвароту, сістэме апрацоўкі глебы, спосабах паглыблення і акультурвання ворнага пласта, павышэння ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глеб.

Тв.:

Введение и освоение правильных севооборотов в колхозах. М., 1948;

Земледелие с основами почвоведения. 2 изд. М., 1959 (у сааўт.).

М.Р.Чыжэўскі.

т. 17, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАРСНЁЎ Пётр Мяркур’евіч (н. 15.5.1932, в. Курбатаўшчына Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне земляробства і раслінаводства. Канд. с.-г. н., праф. (1998). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1990). Скончыў БСГА (1955) і працуе там (з 1972 дэкан ф-та, у 1983—91 прарэктар). Навук. працы па распрацоўцы і ўдасканаленні тэхналогій вырошчвання збожжавых, зернебабовых культур, канюшыны, кукурузы.

Тв.:

Сорные растения и меры борьбы с ними. Мн., 1987 (разам з М.​І.​Пратасавым, К.​П.​Падзёнавым);

Земледелие Белоруссии. Мн., 1987 (у сааўт).

т. 17, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́РАСТАЎ Іван Іванавіч (н. 1.5.1938, г.п. Круглае Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-р с.-г. н. (1994). Скончыў БСГА (1960). З 1967 у БелНДІ земляробства і селекцыі. Навук. працы па пытаннях аптымізацыі мінер. жыўлення с.-г. культур, распрацоўцы эфектыўных сістэм выкарыстання ўгнаенняў у севазвароце.

Тв.:

Уплыў угнаенняў і арашэння на спажыванне раслінамі элементаў мінер. жыўлення // Весці АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1980. № 3;

Продуктивность культур севооборота при разной обеспеченности почвы фосфором и влагой // Агрохимия. 1986. № 12.

т. 18, кн. 1, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЗАРЭ́ВІЧ Святаслаў Усеваладавіч (н. 14.2.1951, в. Мацеевічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне батанікі. Д-р біял. н. (2003). Скончыў БСГА (1973). З 1973 у НДІ земляробства і кармоў, з 1975 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні эвалюцыі анат. будовы сцябла злакаў, распрацоўкі анат. крытэрыяў адбору высокапрадукц. і ўстойлівых да палягання гатункаў пшаніцы (T. aiestivum L.).

Тв.:

Androgenic ability of different Triticum species (у сааўт.) // Joum. Genet. and Breed. 1997. № 51;

Эволюция анатомического строения стебля пшеницы. Мн., 1999.

т. 18, кн. 1, с. 417

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)