горад на ПдЗ Венгрыі. Адм. ц. медзьё Баранья. Узнік каля 2 тыс.г. назад. Каля 200 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Эканам. і культ.цэнтр.Прам-сць; маш.-буд., дрэваапр., хім., гарбарна-абутковая, шкляная, керамічная, харчасмакавая, у т. л. тытунёвая, піваварная, вытв-сць шампанскіх він. Цэнтр раёна здабычы кам. вугалю, уранавых руд. Ун-т (з 1367). Музеі. Раннехрысц. катакомбы (4 ст.). Арх. помнікі 11 і 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬТЫ́ЛЬЁ (Saltillo),
горад на ПнУ Мексікі. Адм. ц. штата Кааўіла. Засн. ў 1575 іспанцамі. Каля 500 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы волава і серабра. Прам-сць: каляровая металургія, цяжкое і с.-г. машынабудаванне, хім., тэкст., шарсцяная (выраб пледаў-сарапе), харчовая. Злучаны трубаправодамі з раёнамі нафтагазавай прам-сці на ўзбярэжжы Мексіканскага зал. 2 ун-ты, у т. л. Міжамерыканскі. Арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАВА́НГЕР (Stavanger),
горад на ПдЗ Нарвегіі. Адм. ц. фюльке Ругалан. Каля 150 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Порт на ўзбярэжжы Паўн. мора. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., у т. л. суднабуд., вытв-сць нафтавых платформ і буравога абсталявання; нафтаперапр., харч. (пераважна рыбаперапр.), тэкстыльная. Асн.цэнтр. абслугоўвання здабычы нафты і газу ў нарвежскім сектары Паўн. мора. Цэнтр рыбалоўства. Музей (археал. калекцыі), галерэя мастацтваў. Арх. помнік — рамана-гатычны сабор (1130—1300).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛСА (Tulsa),
горад на Пд ЗША. штат Аклахома. 381,4 тыс.ж., з прыгарадамі каля 750 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Арканзас. Аэрапорт. Гандл.-фін. і арганізац. цэнтр раёна здабычы і перапрацоўкі нафты і газу. Прам-сць: вытв-сць нафтавага абсталявання, дарожна-буд. машын, авіяц. дэталей і вузлоў; эл.-тэхн. і радыёэлектронная, аўтамаб., прыладабуд., чорная металургія, нафтаперапр., хім., сілікатна-керамічная, паліграф., харч., швейная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
улу́с
1. Месца здабычы, палявання (Слаўг.); чужая паша (Смален.Дабр.).
2. Казённы лес, які адведзены сялянам для карыстання (Смален.Дабр.). Параўн.: улу́с ’вуліца’ (Каверынскі р-н Горкаўскай вобл. РСФСР Рус., 14).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ВІРА́САЎ Георгій Пятровіч (н. 8.7.1940, в. Хлебнікава Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Ін-це торфу АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэхналогіі і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу і сапрапеляў, вытв-сці комплексных грануляваных угнаенняў на гэтай аснове, аднаўленні заглееных вадаёмаў.
Тв.:
Торф на удобрение. Мн., 1983 (у сааўт.);
Комплексные гранулированные удобрения на основе торфа. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАДА́РСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
найбуйнейшы ў Індыі. Размешчаны ў даліне р. Дамодар (штаты Зах. Бенгалія, Біхар). Пл. каля 4500 км². Вугляносныя адклады пярмі. Агульныя запасы да глыб. 600 м — 54 млрд.т, з іх 5,3 млрд.т каксавальныя вуглі. Прамысл. распрацоўка з 1830. Цеплыня згарання 26,8—33,2 МДж/кг. Здабыча падземным спосабам і на кар’ерах. Вугаль выкарыстоўваецца на металург. прадпрыемствах, для вытв-сці электраэнергіі, у цэментнай прам-сці. Асн. цэнтры здабычы: гарады Джхарыя, Бакара, Ранігандж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́БСКА-АМЕРЫКА́НСКАЯ НА́ФТАВАЯ КАМПА́НІЯ (англ. Arabian-American Oil Company; АРАМКА),
заснавана ў 1933 у штаце Дэлавэр буйнейшымі нафтавымі манаполіямі ЗША для эксплуатацыі нафтавых радовішчаў Саудаўскай Аравіі (на ўмовах канцэсіі). У 1973 урад Саудаўскай Аравіі набыў 25%-ную долю ў здабычы нафты, у 1980 стаў адзіным уладальнікам АРАМКА. Здабывае каля 245 млн.т нафты за год (1983), а таксама прыродны газ. Нафта ў асноўным экспартуецца, пераважна ў краіны Зах. Еўропы, у ЗША, Японію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́МНЫ ПО́РАХ, чорны порах,
зярнёная механічная сумесь каліевай салетры (75%), драўнянага вугалю (15%) і серы (10% па масе). Лёгка загараецца і хутка згарае (цеплата згарання 32,3 МДж/кг) без доступу паветра з утварэннем газаў, здольных выконваць значную мех. работу. У Кітаі вядомы з 10—11 ст., у Еўропе — з 13 ст. Да сярэдзіны 19 ст. заставаўся адзіным брызантным выбуховым рэчывам. Выкарыстоўваюць пры здабычы штучнага каменю, для вырабу вогнеправоднага шнура. Гл. таксама Порах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМЛЯРЫ́ЙНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для распрацоўкі і перамяшчэння грунту. Падзяляюцца на ўласна землярыйныя (экскаватары), землярыйна-трансп. (бульдозеры, грэйдэры, грэйдэры-элеватары, скрэперы, стругі і інш.) і машыны для гідрамеханізацыі (у т. л.землечарпальныя снарады, землясосныя снарады, гідраманіторы). Выкарыстоўваюцца пры ўзвядзенні прамысл. і грамадз. будынкаў, буд-ве дарог, гідратэхн. і меліярац. збудаванняў, аэрадромаў, пракладцы падземных камунікацый, здабычы карысных выкапняў і інш.