Пяты (Лонданскі) з’езд РСДРП 2/173; 3/117, 541; 5/345, 352; 7/230, 391; 8/665; 9/237, 383
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ЦЦАЦЬ ДРУГІ́ З’ЕЗД КПБ,
аб’яднаўчы з Партыяй камуністаў беларускай (ПКБ). Адбыўся ў Мінску 25.4.1993 (прысутнічалі 283 дэлегаты; дакладная колькасць членаў КПБ на гэты перыяд не падлічана) і 29—30.5.1993 (прысутнічалі 534 дэлегаты). З’езд прыняў рашэнне пра аб’яднанне ў адзіную камуніст. арг-цыю шляхам далучэння КПБ да ПКБ, якая з’яўлялася ідэйна роднаснай па праграмных мэтах і задачах, мела паўнакроўную арганізац. структуру. КПБ спыніла сваё існаванне. ПКБ абвясціла сябе яе юрыд. і паліт. пераемніцай. У склад новага ЦК КПБ ЦК ПКБ не быў абраны ні адзін з лідэраў былой КПБ. Эклектычныя рашэнні з’езда, у якіх спалучаліся ідэі пабудовы новага «сапраўднага сацыялізму» з патрабаваннямі няўхільнага курсу на пабудову камунізму, не здолелі забяспечыць ідэйнае адзінства камуністаў.
В.Ф.Кушнер.
т. 16, с. 11
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВА́ЦЦАЦЬ ПЯ́ТЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 26—28.9.1961 у Мінску. Прысутнічала 675 дэлегатаў з рашаючым і 97 з дарадчым голасам ад 240 353 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: аб праекце Праграмы КПСС (Ф.А.Сурганаў), аб праекце Статута КПСС (П.М.Машэраў); справаздачы ЦК КПЗБ (К.Т.Мазураў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.Я.Сядых); выбары ЦК КПБ і Рэвіз. камісіі КПБ. З’езд ухваліў распрацаваныя ЦК КПСС праекты Праграмы і Статута КПСС. Выбраў ЦК КПБ у складзе 125 чл. і 57 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 35 чл.
Літ.:
Мазураў К.Т. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXV з’езду. Мн., 1961;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мн., 1986.
т. 6, с. 78
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВА́ЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 17—19.2.1960 у Мінску. Прысутнічала 702 дэлегаты з рашаючым і 90 з дарадчым голасам ад 203 447 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (К.Т.Мазураў), Рэвіз. камісіі КПБ (В.Я.Сядых); выбары ЦК КПБ і Рэвіз. камісіі КПБ. З’езд прааналізаваў дзейнасць КПБ па выкананні сямігадовага плана, патрабаваў ад парт. органаў павысіць узровень кіраўніцтва асн. галінамі нар. гаспадаркі рэспублікі. Выбраў ЦК КПБ з 115 чл. і 51 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 33 чл.
Літ.:
Мазураў К.Т. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXIV з’езду. Мн., 1960;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 5. 1956—1965. Мн., 1986.
т. 6, с. 79
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУГІ́ УСЕБЕЛАРУ́СКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ З’ЕЗД.
Адбыўся 1013.2.1927 у Мінску. Прысутнічала 187 дэлегатаў ад 240 краязн. арг-цый (аб’ядноўвалі больш за 9 тыс. чл.). Адбыліся 2 пленарныя пасяджэнні, працавалі секцыі: прыродна-геагр., культ.-гіст., школьна-краязн., яўрэйская. З’езд заслухаў справаздачны даклад Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК, А.З.Казак), адзначыў пашырэнне краязн. руху — заснаванне шэрагу мясц. музеяў і бібліятэк, з’яўленне краязн. вопісаў некат. раёнаў, збіранне вуснай нар. творчасці і слоўнікавага матэрыялу, практычнай і метадычнай падрыхтоўкі краязнаўцаў. Была зацверджана арганізац. структура краязнаўства рэспублікі: пярвічная адзінка — гурток; працу гурткоў аб’ядноўвалі раённыя і акр. т-вы; узначальвала, накіроўвала і каардынавала краязн. работу ЦБК пры Інбелкульце, якое распрацоўвала інструкцыі, праграмы, метадычныя дапаможнікі, апрацоўвала дасланыя краязн. матэрыялы, выдавала час. «Наш край».
В.С.Вяргей.
т. 6, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дзевяты Усерасійскі з’езд Саветаў 3/575; 4/189
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Другі Усебеларускі з’езд калгасаў 11/615; 12/146
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Восьмы Усебеларускі з’езд Саветаў 3/166; 12/145
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Восьмы Усерасійскі з’езд Саветаў 3/166—167, 575
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Трэці Усебеларускі з’езд Саветаў 10/318; 12/143
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)