нізінныя балоты на Пд Жлобінскага р-на Гомельскай вобл., у міжрэччы рэк Дняпро і Бярэзіна. Уключае 15 балотных масіваў, якія прымыкаюць адзін да аднаго. Агульная пл. 7,1 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 5,8 тыс.га. Глыб. торфу да 9,3 м, сярэдняя — 2,6 м. Запасы торфу каля 27 млн.т. (здабываюць на паліва і на ўгнаенне). Частка выпрацаваных тэрыторый рэкультывавана. Астатняя тэр. асушана пераважна дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́Р’Я, Турэя,
рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сянна (бас.р.Дняпро). Даўж. 28 км, пл. вадазбору 188 км². Пачынаецца за 500 м на У ад пас. Непабядзімы, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Пільня Чэрыкаўскага р-на. Асн. прытокі: Маластоўка, Травінка. Рэчышча звілістае, каналізаванае на працягу 11,8 км (ад вытоку да вусця р. Маластоўка). На рацэ г.п. Краснаполле, на яго паўн.-ўсх. ускраіне 2 плаціны і сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ХЛЯСЦЬ,
рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р.Дняпро. Даўж. 48 км, пл. вадазбору 478 км². Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Ляжанка, цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, вусце за 500 м на ПнЗ ад в. Прыбар. Асн. прыток — Варонінка (справа). Рэчышча каналізаванае. Ледастаў ад пач.снеж. да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 55% гадавога сцёку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ЦА,
рака ва Ушацкім і Докшыцкім р-нах, а таксама на мяжы Ушацкага і Глыбоцкага р-наў Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярэзіна (бас.р.Дняпро). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 242 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Рагозіна Ушацкага р-на, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Беразіно Докшыцкага р-на. Рэчышча на працягу 3 км перад вусцем каналізаванае. Асн. прыток — р. Прыбойніца (злева). Цячэ пераважна праз забалочаны лес па Верхнебярэзінскай нізіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ДЗІН Мікалай Мікалаевіч (28.3.1911, с. Столпіна Макар’еўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 6.5.1993),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце са снеж. 1941. Радавы Ю. вызначыўся 24 і 26.6.1944 пры фарсіраванні р. Бася і вызваленні в. Чэрнеўка Дрыбінскага р-на, дзе 14 гадз вёў няроўны бой з праціўнікам, і фарсіраванні р.Дняпро каля в. Дабрэйка Шклоўскага р-на і ўтрыманні плацдарма. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУІ́НДЖЫ Архіп Іванавіч (студзень 1841, г. Марыупаль, Украіна — 24.7.1910),
расійскі жывапісец-пейзажыст. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (з 1893). Жывапісу вучыўся самастойна і ў Пецярбургскай АМ (1868). Чл.Т-ва перасоўных маст. выставак 1875—79 (гл.Перасоўнікі). Ініцыятар стварэння Т-ва мастакоў (1909, пазней Т-ва імя Куінджы). Выкладаў у Пецярбургскай АМ (праф. з 1892, з 1894 праф.-кіраўнік пейзажнай майстэрні, сярод вучняў А.Рылоў, М.Рэрых і інш.), адкуль у 1897 звольнены за падтрымку студэнцкіх патрабаванняў. У ранні перыяд зазнаў уплыў І.Айвазоўскага. У сярэдзіне 1870-х г. стварыў шэраг карцін, у якіх пейзажны матыў разлічаны на канкрэтныя сац. асацыяцыі, што адпавядала канцэпцыі перасоўнікаў («Забытая вёска», «Чумацкі тракт»). У творах сталага перыяду імкнуўся да перадачы найб. выразных па асвятленні станаў прыроды. З дапамогай кампазіцыйных прыёмаў, якія дазвалялі стварыць панарамныя віды (высокі гарызонт і інш.), светлавых эфектаў і інтэнсіўных колераў, зведзеных да некалькіх гал. тонаў, дамагаўся амаль поўнай ілюзіі натуральнага асвятлення: «Украінская ноч» (1876), «Бярозавы гай», «Пасля навальніцы» (абедзве 1879), «Ноч на Дняпры» (1880), «Дняпро раніцай» (1881) і інш. Работам позняга перыяду ўласцівы дэкаратыўнасць і знешняя эфектнасць колеравага ладу («Бярозавы гай», 1901, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛТА́НАЎКА,
вёска ў Дашкаўскім с/с Магілёўскага р-на. На р. Салтан. За 12 км на Пд ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Чарназёмаўка. 424 ж., 134 дамы (2002). Пач. школа, дзіцячы сад, клуб, магазін. Помнік рус. воінам. Салтанаўская мемарыяльная капліца. Помнікі археалогіі — стаянкі каменнага веку.
У вайну 1812 каля С. 22—23 ліп. адбылася бітва паміж 7-м пях. корпусам ген. М.М.Раеўскага (17 тыс.чал.) і франц. войскамі маршала Л.Даву (22 тыс.чал.). 20 ліп. корпус Даву захапіў Магілёў і заняў пазіцыі каля С. 2-я Зах.рус. армія ген. П.І.Баграціёна адыходзіла з Бабруйска на Магілёў, каб злучыцца з 1-й Зах.рус. арміяй ген. М.Б.Барклая дэ Толі (знаходзілася ў раёне Віцебска). Атрымаўшы загад Баграціёна вызваліць Магілёў, корпус Раеўскага 23 ліп. атакаваў французаў пад С. Калі высветлілася, што прарыў праз Магілёў немагчымы, Баграціён з арміяй пад прыкрыццём корпуса Раеўскага адышоў да Новага Быхава і пераправіўся цераз Дняпро. 24 ліп. пакінуў свае пазіцыі каля в. Дашкаўка і Раеўскі. Бітва каля С. дазволіла 2-й Зах. арміі адарвацца ад праціўніка, пераправіцца цераз Дняпро і злучыцца з 1-й Зах. арміяй каля Смаленска. Страты рускіх склалі 2548 чал. забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак, французаў — паводле розных падлікаў ад 3 да 5 тыс. чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУЙ Фёдар Піліпавіч (2.10.1907, в. Іванскія Агароднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1982),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1929. З вер. 1942 на Варонежскім, 1-м Укр. франтах. Удзельнік баёў на Курскай дузе. Камандзір батальёна маёр Бруй вызначыўся пры вызваленні Украіны: 25—28.9.1943 батальён пад яго камандаваннем на падыходзе да Кіева вызваліў некалькі нас. пунктаў, фарсіраваў Дняпро, на плацдарме адбіў 10 контратак ворага. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́ШКА Ілары (Іларыён Мацвеевіч; 25.7.1905, Мінск — 3.6.1968),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1930), Кінаакадэмію ў Маскве (1938). У 1932—36 на кінастудыі «Белдзяржкіно» ў Ленінградзе. З 1924 друкаваў апавяданні, бытавыя абразкі, нарысы (зб-кі «У прасторы», 1926, «Камунары» і «На розныя тэмы», 1931, і інш.). Аўтар аповесці «Рыгор Галота» (1929), казак і апавяданняў для дзяцей, сцэнарыяў маст. і дакумент. фільмаў («Дняпро ў агні», 1937, з Р.Кобецам; «Георгій Скарына», 1963, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БАСНА, Дабасна, Добысна,
рака ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р.Дняпро. Даўж. 81 км. Пл. вадазбору 874 км². Пачынаецца каля пас. Скачок Кіраўскага р-на. Цячэ ў межах паўн.ч. Гомельскага Палесся. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 700—900 м. Пойма двухбаковая, яе шыр. 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. На рацэ вадасх.Добасна.