БРЭ́НГВІН, Брэнгуін (Brangwyn) Фрэнк (13.5.1867, г. Бруге, Бельгія — 11.6.1956), англійскі графік і жывапісец. Вучыўся ў Маст. школе паўд. Кенсінгтана. У 1882—84 працаваў у майстэрні У.Морыса. У карцінах «Пахаванне на моры» (1904), манум. пано «Сучасны гандаль» (1906), афортах вял. фармату «Пільшчыкі на верфі» (1904), «Пабудова карабля» (1912), «Таўэрскі мост» (1913) нібыта ўзнаўляў напружаную дынаміку жыцця сучаснага яму прамысл. горада, суровую прыгажосць і рамантыку працы. Смелую рэаліст. абагульненасць і драм. выразнасць вобразаў ён спалучаў з дэкаратыўнасцю кампазіцыі. Антываен. пратэстам прасякнуты яго літаграфіі і плакаты, прысвечаныя 1-й сусв.вайне 1914—18.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́НЧАНКА (Рыгор Міхайлавіч) (н. 25.12.1942, г.п. Тураў Гомельскай вобл.),
бел. плакатыст. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працаваў у ін-це «Белбыттэхпраект», «Агітплакаце» (1975—90), цяпер на Мінскім маст.-вытв. камбінаце (з 1975). Творам Д. ўласціва лаканічнасць і строгасць формы, ашчадная выразнасць маст. мовы. Аўтар плакатаў: «Адновім помнікі архітэктуры» (1978), «Тураву — 1000 год» (1980), «Небяспечней эпідэміі» (1981), «Раззбраенне!» (1982), «Вайна — вайне!», «Хлеб — усяму галава» (абодва 1983), «Чарнобыльскі боль» (1994). Працуе ў жанры партрэта («Кірыла Тураўскі», 1980, і інш.), займаецца рэканструкцыяй арх. помнікаў (Тураўскі храм 12 ст., 1981; Тураўскі замак і гарадзішча, 1981—84; Полацкі замак, 1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЕЗДАЧО́ТАЎ (Мікалай Пятровіч) (27.11.1904, г. Пенза, Расія — 8.1.1985),
бел. акцёр. Нар. артыст Беларусі (1944). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1929). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа (да 1977). Створаныя ім вобразы вызначаліся цэльнасцю, сац. акрэсленасцю, сцэнічнай выразнасцю і дакладнасцю: Алесь («Вайна вайне» Я.Коласа), Незнаёмы («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Ягор Булычоў, Сацін («Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага). Сярод камедыйных роляў Трахім Сініца («Прымакі» Я.Купалы), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), з класічнага рэпертуару Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш.
М.П.Звездачотаў.М.Звездачотаў у ролі Ягора Булычова.
дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі, дыпламат. Скончыў Оксфардскі ун-т (1791). З 1793 чл. парламента. У 1796—99 пам. міністра замежных спраў у кабінеце У.Піта Малодшага. У 1807—09 міністр замежных спраў. Праводзіў курс на фін. і ваен. дапамогу Іспаніі ў вызв.вайне з Напалеонам I. У 1814—16 пасол у Партугаліі. Лідэр партыі торы. З 1822 чл. кабінета Р.Б.Ліверпула і міністр замежных спраў. Садзейнічаў прызнанню брыт. урадам незалежнасці б.ісп. калоній у Паўд. Амерыцы, выступаў за аўтаномію Грэцыі. Змагаўся за ўмацаванне брыт. гегемоніі ў Еўропе ў процівагу палітыцы краін Свяшчэннага саюза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЫНЕНТА́ЛЬНАЯ БЛАКА́ДА,
эканамічная палітыка Францыі ў адносінах да Вялікабрытаніі ў 1806—14. Абвешчана дэкрэтам імператара Напалеона I Банапарта ад 21.11.1806 з мэтай зламаць супраціўленне Вялікабрытаніі ў барацьбе за гегемонію ў Еўропе і стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця франц. прам-сці. Саюзным і падуладным Францыі дзяржавам было забаронена весці гандаль, падтрымліваць паштовыя і інш. зносіны з Брыт. а-вамі. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 да К.б. вымушана далучыліся Расія і Прусія. Пасля паражэння арміі Напалеона ў вайне 1812 супраць Расіі большасць краін перасталі прытрымлівацца ўмоў блакады. Фармальна адменена ў сувязі з адрачэннем Напалеона I ад прастола (крас. 1814).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫ́СКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1661 Падпісаны паміж Расіяй і Швецыяй 1 ліп. ў мяст. Кардыс
(цяпер Кярдэ каля г. Тарту, Эстонія). Канчаткова завяршыў рас.-швед. вайну 1656—58. Апынуўшыся ў неспрыяльных умовах (шэраг паражэнняў ад войск Польшчы і ВКЛ, заключэнне Аліўскага міру 1660 паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй),
Расія ў абмен на згоду Швецыі не дапамагаць Рэчы Паспалітай у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 саступала Швецыі гарады, якія раней утрымлівала паводле Валіесарскага дагавора 1658 і пагаджалася на аднаўленне рас.-швед. мяжы, устаноўленай Сталбоўскім мірам 1617 (без выхаду да Балтыйскага м.). У 1683 дагавор пацверджаны без змен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎША́РАЎ (Іван Акімавіч) (28.10.1911, в. Глыбоцкае Гомельскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Беліцкі с.-г. тэхнікум (1936), Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў і лётчыкаў-назіральнікаў (1937), Ваенна-паветр. акадэмію (1944). У Сав. Арміі з 1936. Удзельнічаў у баях на р. Халхін-Гол у 1939, у сав.-фінл.вайне 1939—40. У Вял. Айч вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Ленінградскім, 1-м Бел. франтах, штурман эскадрыллі блізкабамбардзіровачнага авіяпалка, нач. штаба авіяпалка. Лейтэнант К. зрабіў 157 баявых вылетаў, вызначыўся ў час паветр. разведкі ў снеж. 1941 пад Ленінградам. З 1961 у запасе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЛЬСКІЯ МІ́РНЫЯ ДАГАВО́РЫ 1814.
Завяршылі англа-дацкую вайну 1807—14 (Вялікабрытанія ваявала ў саюзе са Швецыяй). Падпісаны 14.1.1814 у г.Кіль (Германія). Паводле ўмоў дацка-швед. дагавора Данія саступіла Швецыі Нарвегію, але атрымала права на Швед. Памеранію (акрамя горада-порта Штральзунд), в-аў Руген (у 1816 Данія перадала Памеранію і Руген Прусіі ў абмен на герцагства Лаўэнбург) і грашовую кампенсацыю. Паводле дацка-брыт. дагавора Вялікабрытанія вяртала Даніі ўсе захопленыя ёй у ходзе вайны дацкія ўладанні (акрамя в-ва Гельгаланд), аднак атрымала на 20 гадоў гандл. прывілеі ў Штральзундзе; Данія абавязалася прыняць удзел у вайне супраць Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕАМЕ́Н III (Kleomenēs; каля 260—219 да н.э.),
цар Спарты [235—221 да н.э.]. З дынастыі Агіядаў. Пасля смерці Агіса IV прадоўжыў пачатыя ім рэформы, імкнуўся аднавіць магутнасць Спарты і яе гегемонію ў Стараж. Грэцыі. Пры ім скасаваны даўгі, рэарганізаваны армія і сістэма дзярж. выхавання, вырасла колькасць паўнапраўных грамадзян, скасаваны герусія і пасады эфораў, уся зямля аб’яўлена дзярж. уласнасцю. У вайне з Ахейскім саюзам захапіў Фліунт, Трэзен, Клеоны, Аргас і інш. гарады. Пасля паражэння ў бітве каля Селасіі (221 да н.э.) з аб’яднанымі войскамі Арата і Антыгона III Досана ўцёк у Егіпет, дзе скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВІ́С ((Lavisse) Эрнест) (17.12.1842, Ле-Нув’ён-ан-Цьераш, Францыя — 18.8.1922),
французскі гісторык. Чл.Франц. акадэміі (1892), праф. Сарбоны (1888). Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1865), у 1904—19 яе дырэктар. Пасля паражэння Францыі ў франка-прускай вайне 1870—71 вывучаў гісторыю Германіі, пераважна Прусіі, спрабуючы знайсці тлумачэнне яе ваен. і паліт. поспехам. Адзін з рэдактараў (з А.Рамбо) і аўтараў калект. прац «Сусветная гісторыя з IV ст. да нашага часу» (т. 1—12, 1893—1901), «Гісторыя Францыі са старажытнасці да рэвалюцыі» (т. 1—9, 1903—11) і «Гісторыя сучаснай Францыі ад рэвалюцыі да міру 1919» (т. 1—10, 1920—22).