асоба ў міжнародным праве, якая ў час вайны ўваходзіць у склад узброеных сіл і непасрэдна прымае ўдзел у ваенных дзеяннях.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
камбата́нты
(фр. combattant = воін)
асобы ў міжнародным праве, якія ў час вайны ўваходзяць у склад узброеных сіл і непасрэдна прымаюць удзел у ваенных дзеяннях (параўн.нонкамбатанты).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
такты́чны
(гр. taktikos)
1) звязаны з ажыццяўленнем ваенных задач;
т-ая адзінка — падраздзяленне, здольнае самастойна выконваць баявое заданне;
2) абумоўлены выбарам прыёмаў грамадскай і палітычнай барацьбы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эско́рт
(фр. escorte, ад іт. scorta)
1) ваенны канвой, ахова, суправаджэнне (напр. ганаровы э.);
2) група ваенных суднаў, прызначаная для аховы транспартных суднаў пры марскім пераходзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Зігза́г ’ломаная лінія’. З рус.зигза́г ’тс’ (з 1803 г., зикзак з 1780 г., сиксак — з 1750–1760 гг.), франц.zigzag ’тс’ (з 1680 г., з 1662 г. у тапоніме), ням.Zickzack ’тс’ (каля 1700 г.). Формы сиксак, зикзак у рус.ваенных дакументах для абазначэння формы акопаў з ням., дзе фіксуецца і Sicksac. Ням.Zickzack (першасна ў вышэй указ. ваенным значэнні) лічаць падваеннем Zacke ’зубец’ паводле мадэлі Wirwarr і г. д. Біржакава, 122, 277; Шанскі, 2, З, 91; Фасмер, 2, 96; Даза, 761 (у ням. гукапераймальнае?); Паўль, Wörterb., 767. Блок–Вартбург (673), грунтуючыся на ранняй фіксацыі ў франц. і спасылаючыся на мадэль tic‑tac (цік-так), не лічаць, што франц. < ням., у карысць чаго і ням. напісанне пры першай лексікаграфічнай фіксацыі (1727 г.) sicsac (Клюге, 435).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВО́ЙНЫ-ГРЫЧЫ́НАВІЧЫ,
дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, шляхецкі род герба «Тромбы» («Трубы»). Паходзяць ад Войны (упамінаецца ў 1528), аднаго з баяр Грычынавічаў з маёнтка Парэчча ў Пінскім пав.Найб. вядомыя: Мацей, сын Войны, рэферэндар і пісар ВКЛ, падкаморы пінскі з 1566. Лаўрын (Ваўжынец; ? — 23.10.1580), сын Мацея. Староста пінскі (1574—80), гарадзенскі, кобрынскі, падскарбі надворны ВКЛ (1569), падскарбі земскі (1576). Сямён (?—1599), сын Мацея. Маршалак гаспадарскі (1584), кашталян мсціслаўскі (1588). Грыгорый (?—1603), сын Мацея, кашталян брэсцкі (1593). Сокал (?—1610), сын Мацея. Кашталян мсціслаўскі (1599), брэсцкі (1603). Габрыэль (?—1.1.1615), сын Мацея. Пісар ВКЛ (1585), падканцлер ВКЛ (1589). Прымаў удзел у ваенных паходах Стафана Баторыя, быў паслом Жыгімонта III Вазы ў Маскву. Бенядзікт (?—1615), сын Мацея. Сакратар вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Стафана Баторыя, біскуп віленскі (1600). Мацей (?—1607?), сын Лаўрына. Пісар ВКЛ (1589), падскарбі надворны ВКЛ (1605). Абрагам (1569—1649), сын Сямёна. Біскуп метонскі, жмудскі (1627) і віленскі (1630).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБО́ЎСКІ (Стафан) (24.6.1767, в. Асташына Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 4.6.1847),
военачальнік, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794. Пасля заканчэння Рыцарскай школы ў Варшаве харунжы ў войску ВКЛ. У час ваенных дзеянняў Рэчы Паспалітай з Расіяй 1792 вызначыўся ў баях пад Мірам і Брэстам. Атрад Грабоўскага адыграў вырашальную ролю пры выгнанні з Вільні рас. гарнізона (крас. 1794), удзельнічаў у баях пад в. Солы, Паляны, у абароне Вільні. У жн. 1794 Грабоўскі ўзначаліў рэйд 2-тысячнага атрада паўстанцаў на Міншчыну і Магілёўшчыну. Пасля няўдалага бою пад Любанню (4.9.1794) капітуляваў. Высланы ў Кастрамскую губ., пазней амнісціраваны. У вайну 1812 ваяваў на баку Напалеона, ген.-маёр, трапіў у палон. Пры падтрымцы А.Чартарыйскага вызвалены, увайшоў у склад вышэйшай адміністрацыі Варшаўскага княства. З 1816 дырэктар Вайсковай камісіі, з 1825 міністр-сакратар Каралеўства Польскага, ген. дывізіі (1826). Удзельнік руска-турэцкай вайны 1826—29. У 1832—39 чл.Дзярж. савета Рас. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аксельба́нт
(ням. Achselband)
наплечны шнур на мундзіры як прыналежнасць параднай формы афіцэраў многіх армій; ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваенных парадаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пашырэ́ннен.
1.Áusdehnung f -; Áusweitung f - (ваенныхпадзей); Áusbau m -(e)s (развіццё); Erwéiterung f - (межаў); Expansión f - (сферуплыву);
2. (распаўсюджванне) Verbréitung f -, Áusweitung f -;
пашырэ́нне су́вязяўÁusweitung der Bezíehungen;
3. (павелічэнне) Zúnahme f -; Ánwachsen n -s; Erwéiterung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
расшырэ́ннен.
1.Áusdehnung f -; Áusweitung f - (ваенных дзеянняў); Áusbau m -(e)s (развіццё); Erwéiterung f - (межаў); Expansión f - (сфер уплыву); Verbréitung f - (распаўсюджванне);
2.фіз.Áusdehnung f -;
цеплаво́е расшырэ́нне Wärmedehnung f;
3.мед. Erwéiterung f -;
расшырэ́нне сэ́рца Hérzerweiterung f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)