ГАРЭ́ЛІК (Пётр Васілевіч) (н. 15.2.1949, в. Кавальцы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны-хірург. Д мед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1974). З 1978 у гэтым ін-це. Навук. працы па хірург. гепаталогіі, абдамінальнай (хваробы і траўмы брушной поласці) хірургіі.

Тв: Симультантные операции при язвенной болезни желудка и двенадцатиперстной кишки // Материалы XI съезда бел. хирургов. Гродно, 1995. Т. 1.

т. 5, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ЛКІН (Барыс Дзмітрыевіч) (15.3.1895, Гастынскае лясніцтва, Варшаўская губ., Польшча — 5.3.1979),

бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д с.-г. н. (1966), праф. (1931). Засл. лесавод Беларусі (1965). Скончыў Петраградскі лясны ін-т (1917). У 1946—79 у Бел. тэхнал. ін-це. Навук. працы па біялогіі, дэндралогіі, экалогіі і тыпалогіі лесу, біял. меліярацыі, водаахоўнай ролі, праблемах павышэння прадукцыйнасці лясоў.

Тв.:

Повышение продуктивности сосновых насаждений культурой люпина. Мн., 1974.

т. 6, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХА́РАЎ (Васіль Кірылавіч) (24.8.1886, г. Ладзейнае Поле Ленінградскай вобл., Расія — 12.3.1967),

бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д с.-г. н. (1948), праф. (1926). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Ленінградскі лясны ін-т (1923). З 1926 у БСГА, з 1930 у Бел. тэхнал. ін-це. Навук. працы па лесаўпарадкаванні і таксацыі лесу.

Тв.:

Новое в технике лесной таксации. М., 1966;

Лесная таксация. 2 изд. М., 1967.

т. 7, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЛЬІ́НСКАЯ (Таіса Паўлаўна) (н. 11.5.1921, г. Самара, Расія),

бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д біял. н. (1971). Скончыла Маскоўскую вет. акадэмію (1949). З 1960 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях штучнага асемянення жывёлы. Прапанавала спосаб вызначэння апладняльнай здольнасці спермы, метады яе крыякансервавання.

Тв.:

Глубокое замораживание спермы сельскохозяйственных животных. Мн., 1972;

Физиологические основы рационального использования производителей сельскохозяйственных животных. Мн., 1975 (разам з В.​С.​Антанюком).

т. 7, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

І́РГЕР (Юлій Маркавіч) (4.6.1897, Мінск — 26.5.1941),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1928), праф. (1934). Засл. дз. нав. БССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1934 у Мінскім мед. ін-це, з 1932 адначасова кіраўнік Бел. НДІ пералівання крыві. Навук. працы па пытаннях агульнай, клінічнай і аперацыйнай хірургіі, уралогіі, анатоміі і пераліванні крыві.

Тв.:

Пасляаперацыйная і пасляродавая затрымка мачы. Мн., 1932.

т. 7, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЯЎЗУ́НІК (Іван Зіноўевіч) (н. 29.3.1925, в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д мед. н., праф. (1970). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1954). З 1968 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па пытаннях абязбольвання і ажыўлення арганізма.

Тв.:

Преимущества использования в наркозе у детей искусственной вентиляции легких с положительно-отрицательным давлением // Здравоохранение Белоруссии. 1969. № 1.

т. 8, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЗЫР (Анатоль Антонавіч) (н. 21.6.1937, в. Грэбінкі Кіеўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д с.-г. н. (1993). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па эфектыўных тэхналогіях кармлення, утрымання і ўзнаўлення парод авечак, размнажэнні і ўдасканаленні авечак паліплоіднага паўтанкаруннага тыпу.

Тв.:

Кормление и содержание овец. Мн., 1984;

Справочник по приготовлению, хранению и использованию кормов. 2 изд. Мн., 1993 (у сааўт.).

т. 8, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛАКО́Ў (Генадзь Ціханавіч) (н. 18.7.1941, с. Чарнігаўка Прыморскага краю, Расія),

бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д тэхн. н. (1992). Скончыў БПІ (1963). З 1976 у Бел. політэхн. акадэміі (з 1993 праф.). Навук. працы па аўтам. кіраванні і рэгуляванні цеплаэнергет. аб’ектаў на ЦЭС. Распрацаваў сістэмы аўтам. рэгулявання магутнасці энергаблокаў (укаранёны на Лукомскай ДРЭС).

Тв.:

Инженерные экспресс-методы расчета промышленных систем регулирования: Справ. пособие. Мн., 1984.

т. 8, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́ПА (Віталій Вітальевіч) (н. 21.6.1951, в. Сугакі Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д с.-г. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1972). З 1977 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (з 1989 нам. дырэктара), адначасова з 1997 у БСГА. Навук. працы па рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў на дзярнова-падзолістых глебах.

Тв.:

Агрохимия. Мн., 1995 (у сааўт.).

т. 9, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯХЕ́ВІЧ (Генрых Дзеанісьевіч) (н. 1.9.1939, г. Цюрупінск Херсонскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі. Д тэхн. н. (1991), праф. (1993). Скончыў Львоўскі політэхн. ін-т (1960). З 1969 у Бел. тэхнал. ін-це, з 1982 у БПА. Навук. працы па стварэнні тэхнал. працэсаў і абсталявання па перапрацоўцы другасных палімерных матэрыялаў і карысных выкапняў, па тэарэт. аналізе структуры і надзейнасці гідраізаляцыі мастоў, тунэляў і метрапалітэнаў.

т. 9, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)