інве́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Укладчык, які ажыццяўляе інвестыцыі.

|| прым. інве́старскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інкруста́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, які займаецца інкрустацыяй.

|| прым. інкруста́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інсаля́цыя, -і, ж. (спец.).

Асвятленне сонечнымі промнямі.

Ступень інсаляцыі памяшкання.

|| прым. інсаляцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэнда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Ваеннаслужачы інтэнданцтва.

|| прым. інтэнда́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрве́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік інтэрвенцыі.

|| прым. інтэрве́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кавалеры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Ваеннаслужачы кавалерыі.

|| прым. кавалеры́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кал, -у, м.

Змесціва кішэчніка, якое выдзяляецца пры спаражненні.

|| прым. ка́лавы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калёсы, -лёс.

Конная чатырохколая гаспадарчая павозка.

Запрэгчы каня ў к.

|| прым. калёсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калігра́фія, -і, ж.

Майстэрства пісаць прыгожа і разборліва.

|| прым. каліграфі́чны, -ая, -ае.

К. почырк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́мбуз, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Кухня на судне.

|| прым. ка́мбузны, -ая, -ае.