і Халімо́н танцу́е, калі́яму́ шанцу́е — погов.е́сли бог даёт, и дура́к берёт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грым, ‑у, м.
1. Спецыяльныя фарбы, наклейкі, накладкі, з дапамогай якіх надаюць твару акцёра патрэбны выгляд. Налажыць грым. Зняць грым.
2. Патрэбны для ігры на сцэне выгляд акцёра, прыдадзены яму з дапамогай фарбаў, наклеек, накладак. Асабліва многа было фатаграфій гэтай жанчыны — у грыме, у розных уборах і паставах.Карпаў.
[Ад іт. grimo — маршчыністы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даве́сціся, ‑вядзецца; пр. давялося; безас.зак., каму-чамузінф.
Стаць непазбежным, здарыцца ў сувязі з якімі‑н. абставінамі. Адлегласць доўгую да перамогі Гадамі давялося вымяраць.Аўрамчык.Быў такі выпадак, калі Сцёпку прыйшлося на справе паказаць, які ён ужо быў вучоны чалавек: сакратаром давялося раз быць яму.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афекта́цыя, ‑і, ж.
Незвычайная ўзрушанасць, штучнасць у манерах, паводзінах, прыўзнятасць у мове. Калі аднойчы на пасяджэнні бюро райкома ўстала пытанне аб замене старшыні ў заняпалым калгасе «Маяк», .. [Сцяпан Апанасавіч] папрасіў слова і без усякай асаблівай афектацыі сказаў, што калі б члены бюро даверылі яму, ён паехаў бы туды працаваць.Краўчанка.
[Лац. affectatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’е́дкі, ‑аў; адз. аб’едак, ‑дка, м.
Рэшткі яды, недаедзеная кавалкі. Аб’едкі хлеба.//перан. Тое, што астаецца пасля каго‑н. (падзелу, карыстання і пад.). Яму суджана было нарадзіцца ў сям’і з дзевяці душ — і самаму апошняму. А апошняму заўсёды застаюцца аб’едкі. Усё падзялілі браты, пазабіралі ў пасаг сёстры.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаўро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лаўру, уласцівы яму. Лаўровы куст. Лаўровы пах.// Які здабываецца з лаўру. Лаўровы алей.
2.узнач.наз.лаўро́выя, ‑ых. Сямейства паўднёвых вечназялёных раслін, да якога адносяцца лаўр, камфорнае дрэва і інш.
•••
Лаўровы лістгл. ліст 1.
Лаўровы вянокгл. вянок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго і без дап.
Разм. Настойліва шукаючы, расшукваючы, знайсці, адшукаць. Не дашукацца нікога. □ Праз мінут дваццаць .. [Адам] вярнуўся назад і ўбачыў, што бацька яго капае ў стайні яму. — Усё адно дашукаюцца, — разважліва сказаў ён бацьку.Чорны.// Разведаць аб чым‑н., дазнацца. Дашукацца прычыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму-чаму і без дап.
Выказаць падзяку за што‑н. добрае. Мы падзякавалі дзеду, паціснулі руку і пажадалі яму доўгіх год шчаслівага жыцця.Пальчэўскі.[Сазонаў:] Прывітаеце моладзь, гасцей, падзякуеце аўтазаводцам за добрыя машыны.Крапіва.Аляксандр устаў з-за стала, падзякаваў і пачаў збірацца.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́ства1, ‑ы, ж., зб.
Веруючыя якой‑н. царквы; парафіяне. [Ксёндз] вялікі мастак на тое, каб стварыць адпаведны настрой у сва[ёй] паствы, каб потым выігрываць на яе струнах патрэбныя яму мелодыі.Колас.
па́ства2, ‑ы, ж.
Абл. Пасьба. Ззаду стаім, маладзейшыя, — Усе басанож, Так, як вярнуліся з паствы.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)